Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Закон Республики Беларусь от 6 декабря 1999 г. №336-З "О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Словацкой Республики о сотрудничестве и взаимной помощи в таможенных делах"

Текст документа по состоянию на 1 ноября 2007 года (архив)

обновление

<< Назад | <<< Навигатор

                     ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
                     6 декабря 1999 г. N 336-З

 О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ 
 БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ СЛОВАЦКОЙ РЕСПУБЛИКИ О 
 СОТРУДНИЧЕСТВЕ И ВЗАИМНОЙ ПОМОЩИ В ТАМОЖЕННЫХ ДЕЛАХ

 Принят Палатой представителей 3 ноября 1999 года
 Одобрен Советом Республики 18 ноября 1999 года

     Ратифицировать   Соглашение   между  Правительством  Республики
Беларусь  и  Правительством  Словацкой Республики о сотрудничестве и
взаимной помощи в таможенных делах,  подписанное в  г.Братиславе  22
марта 1999 года.

 Президент Республики Беларусь                           А.ЛУКАШЕНКО

                             ПАГАДНЕННЕ
        памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай
          Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе
                          ў мытных справах

     Урад   Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Славацкай  Рэспублiкi  (у
далейшым - Дагаворныя Бакi), зыходзячы з таго, што парушэннi мытнага
заканадаўства  наносяць страту эканамiчным, падатковым, сацыяльным i
гандлёвым iнтарэсам iх краiн,
     прымаючы  пад увагу, што незаконны абарот наркатычных сродкаў i
псiхатропных  рэчываў  уяўляе  небяспеку  для  здароўя  грамадзян  i
грамадства,
     улiчваючы  важнасць  забеспячэння  дакладнага  налiчэння мытных
пошлiн,  падаткаў  i  iншых  плацяжоў, якiя спаганяюцца пры ўвозе цi
вывазе  тавараў,  належнага  выканання ўмоў забароны, абмежавання, а
таксама кантролю за iмпартам i экспартам тавараў,
     лiчачы,   што  намаганнi  па  прадухiленню  парушэнняў  мытнага
заканадаўства  i  забеспячэнню  правiльнага спагнання мытных пошлiн,
падаткаў  i  iншых плацяжоў могуць стаць больш эфектыўнымi, дзякуючы
супрацоўнiцтву памiж iх мытнымi службамi,
     прымаючы  пад  увагу Рэкамендацыю Савета Мытнага Супрацоўнiцтва
аб  узаемнай  адмiнiстрацыйнай  дапамозе  ад  5  снежня 1953 года, а
таксама палажэннi Канвенцыi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый аб барацьбе
супраць  незаконнага  абароту  наркатычных  сродкаў  i  псiхатропных
рэчываў ад 20 снежня 1988 года,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

     Артыкул 1. Азначэннi

     Азначэннi,   якiя   выкарыстоўваюцца   ў  дадзеным  Пагадненнi,
азначаюць:
     мытнае заканадаўства   -    сукупнасць    законаў    i    iншых
нарматыўна-прававых  актаў дзяржаў Дагаворных Бакоў,  выкананне якiх
забяспечваецца мытнымi службамi,  адносна ўвозу,  вывазу i  транзiту
тавараў, або спагнання мытных пошлiн, падаткаў i iншых плацяжоў, або
мер па забароне,  абмежаванню цi кантролю пры  iмпарце  цi  экспарце
тавараў;
     парушэнне мытнага заканадаўства - любое парушэнне цi  замах  на
парушэнне мытнага заканадаўства;
     кантралюемая пастаўка - метад, пры якiм дапускаецца ўвоз, вываз
цi транзiт уключаных у незаконны абарот або выклiкаючых падазрэнне ў
гэтым  наркатычных  сродкаў i псiхатропных рэчываў або замяняючых iх
рэчываў i iншых незаконна перамяшчаемых тавараў, прадметаў i рэчываў
з  ведама  i  пад  кантролем адпаведных кампетэнтных органаў у мэтах
выяўлення асоб, якiя ўдзельнiчаюць у такiм незаконным абароце;
     мытны орган:
     у  Рэспублiцы  Беларусь  -  Дзяржаўны  мытны камiтэт Рэспублiкi
Беларусь;
     у Славацкай Рэспублiцы - Мытны дырэктарат Славацкай Рэспублiкi;
     запытваючы  мытны  орган  -  мытны  орган Дагаворнага Боку, якi
запытвае аб садзейнiчаннi ў мытных справах;
     запытваемы  мытны  орган  -  мытны  орган Дагаворнага Боку, якi
атрымаў запыт аб садзедзейнiчаннi ў мытных справах.

     Артыкул 2. Сфера дзеяння Пагаднення

     1.  Дагаворныя  Бакi  праз  свае мытныя органы ў адпаведнасцi з
палажэннямi дадзенага Пагаднення:

     а)  пацвярджаюць  сваю  прыхiльнасць  да  спрашчэння  законнага
перамяшчэння  тавараў i фiзiчных асоб праз мытную мяжу i па ўзаемнай
дамоўленасцi   памiж   мытнымi   органамi  будуць  прымаць  меры  па
ўдасканальванню мытных тэхналогiй, метадаў i працэдур для дасягнення
гэтай мэты;

     б)   аказваюць   узаемнае   садзейнiчанне   ў   прадухiленнi  i
расследаваннi парушэнняў мытнага заканадаўства;

     в)  па  запыту  аказваюць  узаемнае  садзейнiчанне  ў  перадачы
iнфармацыi для расследавання парушэнняў мытнага заканадаўства;

     г)  прымаюць  меры  для  ажыццяўлення  супрацоўнiцтва  ў галiне
даследавання,  распрацоўкi  i  выпрабавання  новых  мытных працэдур,
навучання кадраў, абмену спецыялiстамi, а таксама па iншых пытаннях,
якiя могуць патрабаваць iх сумесных дзеянняў;

     д)  iмкнуцца  да  гарманiзацыi,  унiфiкацыi  i  ўдасканальвання
мытных тэхналогiй i працэдур.

     2.  Садзейнiчанне,  якое  прадугледжана  ў падпунктах "б" i "в"
пункта  1 дадзенага артыкула, можа быць аказана ў мэтах выкарыстання
ў судовых, адмiнiстрацыйных цi iншых разборах, звязаных з парушэннем
мытнага заканадаўства.

     3.   Садзейнiчанне   ў   рамках   дадзенага   Пагаднення  будзе
ажыццяўляцца  ў  адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы запытваемага
мытнага органа i ў межах яго кампетэнцыi i магчымасцей.

     4.  Палажэннi  дадзенага Пагаднення не будуць вытлумачаны такiм
чынам,   што   iх  прымяненне  абмяжуе  практыку  аказання  ўзаемнай
дапамогi, якая iснуе ў гэты час памiж Дагаворнымi Бакамi.

     Артыкул 3. Формы супрацоўнiцтва i ўзаемнай дапамогi

     1.  Мытныя органы па ўласнай iнiцыятыве або па запыту перадаюць
адзiн   аднаму   ўсю  неабходную  iнфармацыю  згодна  з  палажэннямi
дадзенага Пагаднення.

     2. Мытныя органы:
     абменьваюцца  вопытам  адносна  iх  дзейнасцi  i iнфармацыяй аб
новых сродках i спосабах учынення парушэнняў мытнага заканадаўства;
     iнфармуюць   адзiн   аднаго   аб   iстотных   зменах  у  мытным
заканадаўстве   дзяржаў   Дагаворных  Бакоў,  аб  тэхнiчных  сродках
кантролю,  што прымяняюцца iмi, i метадах iх выкарыстання, а таксама
абмяркоўваюць iншыя пытаннi, якiя выклiкаюць узаемны iнтарэс.

     Артыкул 4. Кантроль за асобамi, таварамi i транспартнымi
                сродкамi

     Мытны  орган  аднаго Дагаворнага Боку па ўласнай iнiцыятыве або
па  запыпу мытнага органа другога Дагаворнага Боку будзе ажыццяўляць
кантроль за:
     перамяшчэннямi,  у прыватнасцi ўездам на тэрыторыю яго дзяржавы
i выездам з яе асоб, аб якiх вядома або якiя падазраюцца ва ўчыненнi
парушэнняў мытнага заканадаўства дзяржавы другога Дагаворнага Боку;
     перамяшчэннямi тавараў, што азначаны запытваючым мытным органам
другога  Дагаворнага  Боку ў якасцi тавараў, якiя вядуць да значнага
незаконнага  перамяшчэння  на  тэрыторыю яго дзяржавы цi з тэрыторыi
дзяржавы або выклiкаюць падазрэнне ў гэтым;
     любымi   транспартнымi   сродкамi,  аб  якiх  вядома,  што  яны
выкарыстоўваюцца  ў  мэтах парушэння мытнага заканадаўства, дзеючага
на  тэрыторыi  дзяржавы другога Дагаворнага Боку, або ў адносiнах да
якiх ёсць падазрэнне ў гэтым;
     месцамi,  што выкарыстоўваюцца для складзiравання тавараў, якiя
могуць  стаць  прадметам  незаконнага  ўвозу  на  тэрыторыю дзяржавы
другога Дагаворнага Боку.

     Артыкул 5. Кантралюемая пастаўка

     1.  Мытныя  службы  па  ўзаемнай  згодзе  i дамоўленасцi могуць
выкарыстоўваць  метад  кантралюемай  пастаўкi  наркатычных сродкаў i
псiхатропных  рэчываў  цi рэчываў, што замяняюць iх, а таксама iншых
тавараў i прадметаў, якiя незаконна перамяшчаюцца, у мэтах выяўлення
асоб, далучаных да незаконнага абароту.

     2.  Незаконныя партыi, кантралюемыя пастаўкi якiх ажыццяўляюцца
ў адпаведнасцi з дасягнутымi дамоўленасцямi, са згоды абодвух мытных
органаў  Дагаворных  Бакоў  могуць  быць  перахоплены i пакiнуты для
далейшай перавозкi з захаваннем цi канфiскацыяй, поўнай цi частковай
заменай незаконнай партыi.

     3.  Рашэннi  аб  выкарыстаннi кантралюемых паставак прымаюцца ў
кожным   асобным   выпадку   i   могуць  пры  неабходнасцi  ўлiчваць
дамоўленасцi па фiнансавых пытаннях i парадак iх ажыццяўлення.

     Артыкул 6. Барацьба з незаконным абаротам тавараў, якiя маюць
                асаблiва важнае значэнне

     Мытныя  органы  па  ўласнай  iнiцыятыве цi па запыту неадкладна
перадаюць  адзiн  аднаму  ўсю  неабходную iнфармацыю аб устаноўленых
дзеяннях,  якiя  рыхтуюцца  цi  здзейснены, што парушаюць або могуць
парушыць  мытнае заканадаўства, дзеючае на тэрыторыi дзяржавы аднаго
з Дагаворных Бакоў, у галiне перамяшчэння:
     зброi, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў i выбуховых прылад;
     прадметаў   старадаўнасцi   i  мастацтва,  якiя  маюць  значную
гiстарычную,  мастацкую  цi  археалагiчную  каштоўнасць для аднаго з
Дагаворных Бакоў;
     атрутных  рэчываў,  а  таксама рэчываў, якiя ўяўляюць небяспеку
для навакольнага асяроддзя i здароўя людзей;
     тавараў,   якiя   абкладаюцца  высокiмi  мытнымi  пошлiнамi  цi
падаткамi;
     тавараў,  якiя  маюць  асаблiва  важнае значэнне i падвяргаюцца
нетарыфным  абмежаванням  у  адпаведнасцi  з пералiкамi, узгодненымi
абодвума мытнымi органамi.

     Артыкул 7. Перадача iнфармацыi

     1.  Мытныя  органы перадаюць адзiн аднаму па ўласнай iнiцыятыве
цi па запыту ўсю iнфармацыю, якая можа дапамагчы ў забеспячэннi:
     спагнання  мытнымi  органамi  мытных  пошлiн,  падаткаў i iншых
плацяжоў,  у  прыватнасцi,  iнфармацыю, якая можа дапамагчы ў ацэнцы
мытнай вартасцi тавараў i ўстанаўленнi iх тарыфнай класiфiкацыi;
     выканання  забарон  i  абмежаванняў па ўвозу, вывазу i транзiту
тавараў цi вызвалення ад мытных пошлiн, падаткаў i iншых плацяжоў;
     прымянення нацыянальных правiл паходжання тавараў.

     2.  У  выпадку,  калi  запытваемы мытны орган не мае неабходнай
iнфармацыi,   ён   прыме   меры   для  атрымання  гэтай  iнфармацыi,
дзейнiчаючы  ад  уласнага  iмя  ў адпаведнасцi са сваiм нацыянальным
заканадаўствам.

     Артыкул 8. Iнфармацыя аб перамяшчэннi тавараў

     Мытныя  органы  па  ўласнай  iнiцыятыве або па запыту перадаюць
адзiн аднаму наступную iнфармацыю:
     цi  былi  тавары,  увезеныя  на тэрыторыю дзяржавы запытваючага
Дагаворнага  Боку,  законным  чынам  вывезены  з  тэрыторыi дзяржавы
другога Дагаворнага Боку;
     цi  былi  тавары,  вывезеныя  з тэрыторыi дзяржавы запытваючага
Дагаворнага  Боку,  законным  чынам  увезены  на  тэрыторыю дзяржавы
другога Дагаворнага Боку.

     Артыкул 9. Iншая iнфармацыя

     Мытны  орган  аднаго Дагаворнага Боку па ўласнай iнiцыятыве або
па  запыту  перадае  мытнаму  органу  другога  Дагаворнага  Боку ўсю
iнфармацыю,  якая  можа  быць  выкарыстана iм у сувязi з парушэннямi
мытнага   заканадаўства,   дзеючага  на  тэрыторыi  дзяржавы  гэтага
Дагаворнага Боку, у прыватнасцi, iнфармацыю, якая датычыць:
     фiзiчных  i  юрыдычных  асоб,  аб якiх вядома, што яны парушылi
мытнае   заканадаўства,   дзеючае   на  тэрыторыi  дзяржавы  другога
Дагаворнага Боку, цi ў адносiнах да якiх ёсць падазрэннi ў гэтым;
     тавараў,   якiя   вядомы   як   прадмет   значнага  незаконнага
перамяшчэння або выклiкаюць падазрэнне ў гэтым;
     транспартных  сродкаў, аб якiх вядома, што яны выкарыстоўваюцца
пры парушэннях мытнага заканадаўства, дзеючага на тэрыторыi дзяржавы
другога  Дагаворнага Боку, або ў адносiнах да якiх ёсць падазрэннi ў
гэтым.

     Артыкул 10. Дакументы

     1.  Мытны  орган  аднаго Дагаворнага Боку па ўласнай iнiцыятыве
або  па  запыту  перадае  мытнаму  органу  другога  Дагаворнага Боку
дакументы,  паказаннi  сведкаў  цi  завераныя копii дакументаў, якiя
змяшчаюць  усю  наяўную  iнфармацыю  аб  дзеяннях,  што рыхтуюцца цi
ўчынены  i  прыводзяць  або  могуць  прывесцi  да  парушэння мытнага
заканадаўства дзяржавы другога Дагаворнага Боку.

     2.  Дакументы,  прадугледжаныя дадзеным Пагадненнем, для тых жа
мэт    можна   перадаваць   у   выглядзе   электроннай   iнфармацыi,
падрыхтаванай  у  любой  прымальнай  форме.  Адначасова павiнны быць
перададзены   ўсе   звязаныя   з  гэтым  матэрыялы,  неабходныя  для
тлумачэння або выкарыстання гэтай iнфармацыi.

     3. Арыгiналы дакументаў можна запытваць толькi ў выпадках, калi
перадачы завераных копiй недастаткова.

     4. Арыгiналы дакументаў, якiя атрыманы ад мытнага органа аднаго
Дагаворнага   Боку,   павiнны   вяртацца   мытным   органам  другога
Дагаворнага Боку пры першай магчымасцi.

     Артыкул 11. Выкарыстанне iнфармацыi i дакументаў

     1.   Iнфармацыя,   дакументы   i  iншыя  звесткi,  атрыманыя  ў
адпаведнасцi  з  дадзеным  Пагадненнем,  выкарыстоўваюцца толькi для
мэт,  вызначаных  у дадзеным Пагадненнi. Яны могуць быць перададзены
цi  выкарыстаны для любых iншых мэт толькi з пiсьмовай згоды мытнага
органа, якi перадаў гэтыя дакументы.

     2.  Палажэннi  пункта  1  дадзенага  артыкула  не прымяняюцца ў
адносiнах  да  iнфармацыi  аб  парушэннях,  якiя тычацца наркатычных
сродкаў   i   псiхатропных   рэчываў.  Такая  iнфармацыя  можа  быць
перададзена  iншым ведамствам, якiя непасрэдна займаюцца барацьбой з
незаконным абаротам наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў.

     3.  Мытныя  органы  могуць  у  адпаведнасцi  з мэтамi i ў межах
дадзенага   Пагаднення   выкарыстоўваць   iнфармацыю   i  дакументы,
атрыманыя  на падставе дадзенага Пагаднення, у якасцi доказу ў ходзе
разгляду   судовых  i  адмiнiстрацыйных  спраў.  Выкарыстанне  такой
iнфармацыi   i   дакументаў   у   якасцi   доказу   пры   судовых  i
адмiнiстрацыйных    разборах    вызначаецца    ў    адпаведнасцi   з
заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў.

     Артыкул 12. Канфiдэнцыяльнасць iнфармацыi

     Запытам,   iнфармацыi,   актам  экспертызы  i  iншым  звесткам,
перададзеным  у  адпаведнасцi  з дадзеным Пагадненнем мытнаму органу
аднаго з Дагаворных Бакоў у якой бы то нi было форме, забяспечваецца
мытным органам, якi iх атрымаў, такi ж рэжым канфiдэнцыяльнасцi, што
iснуе  ў  яго краiне для ўласнай iнфармацыi аналагiчнага характару i
зместу ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам.

     Артыкул 13. Расследаваннi

     1.  Пры атрыманнi запыту мытнага органа аднаго Дагаворнага Боку
мытны   орган   другога   Дагаворнага   Боку   праводзiць  афiцыйныя
расследаваннi  ў  адносiнах  да дзеянняў, якiя супярэчаць або могуць
супярэчыць  мытнаму  заканадаўству,  дзеючаму  на тэрыторыi дзяржавы
запытваючага  мытнага органа. Вынiкi такiх расследаванняў перадаюцца
запытваючаму мытнаму органу.

     2.  Расследаваннi,  азначаныя  ў  пункце  1 дадзенага артыкула,
праводзяцца  ў  адпаведнасцi  з заканадаўствам, дзеючым на тэрыторыi
дзяржавы запытваемага мытнага органа.

     Артыкул 14. Прысутнасць службовых асоб пры правядзеннi
                 расследавання

     1.  Службовыя  асобы  мытнага  органа аднаго Дагаворнага Боку ў
асобных  выпадках  са  згоды мытнага органа другога Дагаворнага Боку
могуць знаходзiцца на тэрыторыi дзяржавы апошняга i прысутнiчаць пры
расследаваннi   парушэнняў   мытнага   заканадаўства,   дзеючага  на
тэрыторыi дзяржавы запытваючага мытнага органа.

     2.   Калi  ў  выпадках,  прадугледжаных  дадзеным  Пагадненнем,
службовыя  асобы  мытнага органа аднаго Дагаворнага Боку знаходзяцца
на  тэрыторыi  дзяржавы другога Дагаворнага Боку, яны павiнны мець i
магчы  прадставiць  у  любы  час доказ сваiх афiцыйных паўнамоцтваў.
Гэтыя  асобы  не  павiнны  быць  апранутымi ў форменнае адзенне i не
маюць права мець пры сабе зброю.

     Артыкул 15. Эксперты i сведкi

     У  выпадку  запыту судовых цi iншых кампетэнтных органаў аднаго
Дагаворнага  Боку  ў  сувязi  з  разглядам  iмi  парушэнняў  мытнага
заканадаўства мытны орган другога Дагаворнага Боку можа ўпаўнаважыць
сваiх службовых асоб выступiць у якасцi экспертаў цi сведкаў у гэтых
судовых  або  кампетэнтных  органах.  Гэтыя  службовыя  асобы  даюць
паказаннi  па  фактах,  якiя  ўстаноўлены  iмi  пры  выкананнi сваiх
службовых  абавязкаў.  Запыт  павiнен  змяшчаць  дакладныя  даныя аб
сутнасцi справы i ў якой якасцi павiнна выступаць службовая асоба.

     Артыкул 16. Выключэннi з абавязкаў па аказанню садзейнiчання

     1.  У  тых  выпадках,  калi мытны орган аднаго Дагаворнага Боку
лiчыць,  што  выкананне  запыту  можа  нанесцi  страту суверэнiтэту,
бяспецы,  грамадскаму  парадку  цi  любым  iншым  iнтарэсам дзяржавы
гэтага  Дагаворнага  Боку,  ён  можа  цалкам або часткова адмовiць у
садзейнiчаннi,  прадугледжаным дадзеным Пагадненнем, або аказаць яго
пры выкананнi пэўных умоў цi патрабаванняў.

     2.  Калi  ў садзейнiчаннi адмоўлена, то рашэнне аб адмаўленнi з
указаннем   прычыны   павiнна  быць  у  пiсьмовай  форме  неадкладна
даведзена да ведама запытваючага мытнага органа.

     3.  Калi  мытны  орган  аднаго з Дагаворных Бакоў звяртаецца за
садзейнiчаннем,  якое  не  змог  бы  аказаць  сам, у сваiм запыце ён
адзначае гэты факт. Выкананне такога запыту перадаецца на меркаванне
запытваемага мытнага органа.

     Артыкул 17. Форма i змест запыту аб дапамозе

     1.  Запыт,  зроблены  на падставе дадзенага Пагаднення, павiнен
перадавацца  ў  пiсьмовай  форме  з прадастаўленнем дакументаў, якiя
неабходны  для яго выканання. У выключных выпадках можа быць прыняты
вусны   запыт,  аднак  ён  павiнен  быць  неадкладна  пацверджаны  ў
пiсьмовай форме.

     2.  Запыт,  зроблены  на  падставе пункта 1 дадзенага артыкула,
павiнен змяшчаць наступныя звесткi:
     назва запытваючага мытнага органа;
     вiд разбору;
     мэта i прычына запыту;
     нарматыўна-прававыя акты, маючыя адносiны да справы;
     дакладныя  i  вычарпальныя  звесткi  аб  фiзiчных  i  юрыдычных
асобах, якiя з'яўляюцца аб'ектам расследавання;
     сцiслае апiсанне абставiн, маючых адносiны да справы.

     3.  Запыт  павiнен  быць  зроблены  на  афiцыйнай мове дзяржавы
запытваемага  мытнага  органа  цi  на  iншай  мове,  прымальнай  для
запытваемага i запытваючага мытных органаў.

     Артыкул 18. Тэхнiчная дапамога

     Мытныя  органы  аказваюць  адзiн  аднаму  тэхнiчную  дапамогу ў
галiне мытнай справы, якая ўключае:
     абмен вiзiтамi супрацоўнiкаў мытных службаў у мэтах азнаямлення
з  тэхнiчнымi  сродкамi,  якiя  выкарыстоўваюцца  абедзвюма  мытнымi
службамi;
     навучанне  i  дапамога  ва  ўдасканальваннi спецыяльных навыкаў
супрацоўнiкаў мытных службаў;
     абмен  iнфармацыяй  i  вопытам у выкарыстаннi тэхнiчных сродкаў
кантролю;
     абмен вiзiтамi экспертаў па мытных пытаннях;
     абмен  прафесiйнымi,  навуковымi  i  тэхнiчнымi звесткамi, якiя
тычацца мытнага заканадаўства.

     Артыкул 19. Выдаткi

     1.  Усе  выдаткi, звязаныя з выкананнем запыту ў адпаведнасцi з
дадзеным Пагадненнем, нясе запытваемы мытны орган.

     2.  Пакрыццё  iншых  выдаткаў,  звязаных з выкананнем дадзенага
Пагаднення,  можа  быць прадметам асобнай дамоўленасцi памiж мытнымi
органамi.

     Артыкул 20. Рэалiзацыя Пагаднення

     1.    Садзейнiчанне,   прадугледжанае   дадзеным   Пагадненнем,
ажыццяўляецца непасрэдна  мытнымi  органамi.  Гэтыя  органы   будуць
узгадняць канкрэтныя мерапрыемствы, неабходныя для яго рэалiзацыi.

     2.  Мытныя  органы  могуць  прадугледзець  устанаўленне  прамых
каналаў  сувязi памiж iх падраздзяленнямi па барацьбе з кантрабандай
i парушэннямi мытных правiл.

     Артыкул 21. Тэрытарыяльнае дзеянне Пагаднення

     Дадзенае  Пагадненне  дзейнiчае на мытных тэрыторыях Рэспублiкi
Беларусь i Славацкай Рэспублiкi.

     Артыкул 22. Уступленне ў сiлу i спыненне дзеяння Пагаднення

     1.  Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу на трыццаты дзень з даты
атрымання  апошняга пiсьмовага паведамлення па дыпламатычных каналах
аб  выкананнi  Дагаворнымi  Бакамi  ўсiх  унутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для яго ўступлення ў сiлу.

     2. Дадзенае Пагадненне заключана на неакрэслены тэрмiн. Кожны з
Дагаворных  Бакоў  можа  спынiць дзеянне дадзенага Пагаднення шляхам
пiсьмовага  паведамлення  другому  Дагаворнаму  Боку. Дзеянне гэтага
Пагаднення  будзе  спынена  праз  шэсць  месяцаў  з  даты  атрымання
паведамлення   аб   спыненнi  дзеяння  дадзенага  Пагаднення  другiм
Дагаворным Бокам.

     Артыкул 23. Перагляд Пагаднення

     У  дадзенае Пагадненне могуць уносiцца змяненнi i дапаўненнi па
ўзаемнай  згодзе Дагаворных Бакоў. Усе змяненнi i дапаўненнi павiнны
быць  здзейснены  ў  пiсьмовай  форме.  Усе  змяненнi  i  дапаўненнi
складуць  неад'емную частку дадзенага Пагаднення i ўступяць у сiлу ў
адпаведнасцi  з  парадкам,  устаноўленым  у  пункце  1  артыкула  22
дадзенага Пагаднення.
     Здзейснена ў  г.Брацiславе  22  сакавiка  1999  года   ў   двух
аўтэнтычных  экзэмплярах  на  беларускай i славацкай мовах,  кожны з
якiх мае аднолькавую сiлу.



<< Назад

Предыдущий | Следующий

<<< Содержание >>>

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы