Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 г. №144-З "О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Республики Болгария о воздушном сообщении между их соответствующими территориями и за их пределами"

Текст документа по состоянию на 1 ноября 2007 года (архив)

обновление

<< Назад | <<< Навигатор

                     ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

 5 мая 1998 г.  N 144-З                                      г.Минск


 О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
 И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ БОЛГАРИЯ О ВОЗДУШНОМ СООБЩЕНИИ МЕЖДУ
 ИХ СООТВЕТСТВУЮЩИМИ ТЕРРИТОРИЯМИ И ЗА ИХ ПРЕДЕЛАМИ

===

     Принят Палатой представителей 9 апреля 1998 года

     Одобрен Советом Республики 16 апреля 1998 года

     Ратифицировать Соглашение   между   Правительством   Республики
Беларусь и Правительством Республики Болгария о воздушном  сообщении
между   их   соответствующими   территориями   и  за  их  пределами,
подписанное в г.Софии 16 октября 1997 года.


 Президент Республики Беларусь                           А.Лукашенко


                             ПАГАДНЕННЕ
             памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
          Рэспублiкi Балгарыя аб паветраных зносiнах памiж
            iх адпаведнымi тэрыторыямi i па-за iх межамi

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Балгарыя, якiя далей
называюцца "Дагаворныя Бакi",
     з'яўляючыся ўдзельнiкамi i грунтуючыся на палажэннях  Канвенцыi
аб  мiжнароднай  грамадзянскай  авiяцыi,  адкрытай  для падпiсання ў
Чыкага 7 снежня 1944 года,
     жадаючы ўстанавiць    рэгулярныя   паветраныя   зносiны   памiж
адпаведнымi тэрыторыямi iх Дзяржаў i па-за iх межамi,

     ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             АРТЫКУЛ 1
                           ТЭРМIНАЛОГIЯ

     1. Для мэтаў гэтага Пагаднення  i  калi  кантэкст  не  патрабуе
iншага тлумачэння:

     а) тэрмiн   "Канвенцыя"   азначае   Канвенцыю   аб  мiжнароднай
грамадзянскай авiяцыi,  адкрытую для падпiсання ў  Чыкага  7  снежня
1944 года, i ўключае ў сябе любы Дадатак, прыняты згодна з Артыкулам
90 гэтай Канвенцыi, i любое змяненне Дадаткаў або Канвенцыi згодна з
Артыкулам 90 i Артыкулам 94,  у той ступенi,  у якой гэтыя дадаткi i
змяненнi ўступiлi ў сiлу або ратыфiкаваны двума Дагаворнымi Бакамi;

     б)  тэрмiн  "Авiяцыйныя  ўлады"  азначае  ў  адносiнах да Урада
Рэспублiкi Беларусь - Дзяржаўны Камiтэт па Авiяцыi, а ў адносiнах да
Урада  Рэспублiкi   Балгарыя  -  Мiнiстэрства   транспарту  ў  асобе
Упраўлення грамадзянскай  авiяцыi, i ў абодвух  выпадках любую асобу
або  орган, упаўнаважаныя  належным чынам  выконваць любыя  функцыi,
якiя выконваюцца ў цяперашнi час гэтымi ўладамi;

     в)   тэрмiн   "назначанае(ыя)   авiяпрадпрыемства(ы)"   азначае
авiяпрадпрыемства, якое было назначана i ўпаўнаважана ў адпаведнасцi
з Артыкулам 3 гэтага Пагаднення;

     г) тэрмiн  "тэрыторыя" у адносiнах  да дзяржавы азначае  зямныя
паверхi, тэрытарыяльныя  i ўнутраныя воды i  паветраную прастору над
iмi, якiя знаходзяцца пад суверэнiтэтам гэтай дзяржавы;

     д) тэрмiны   "паветраныя   зносiны",   "мiжнародныя  паветраныя
зносiны",  "паветраная лiнiя" i "прыпынак з  некамерцыйнымi  мэтамi"
маюць значэннi, указаныя для iх у Артыкуле 96 Канвенцыi;

     е) тэрмiны   "дагаворныя   лiнii"   i  "устаноўленыя  маршруты"
азначаюць адпаведна  ўстаноўленыя  рэгулярныя  паветраныя  лiнii  на
маршрутах, што агавораны ў Дадатку да гэтага Пагаднення;

     ж) тэрмiн  "ёмiстасць" у дачыненнi да паветранага судна азначае
карысны груз,  што выражаны колькасцю пасажырскiх  месцаў  i  грузу,
якiя  гэта  паветранае  судна можа прыняць на маршруце або на частцы
маршруту;

     з) тэрмiн "ёмiстасць" у дачыненнi да  пэўнай  паветранай  лiнii
азначае  ёмiстасць паветранага судна,  што выкарыстоўваецца на гэтай
лiнii,  памножаную на колькасць  палётаў  у  пэўны  перыяд  часу  на
ўстаноўленым маршруце або частцы маршруту;

     i) тэрмiн  "тарыф" азначае цану,  што спаганяецца за  перавозку
пасажыраў, багажу або грузу i ўмовы, пры якiх гэта цана прымяняецца,
у тым  лiку  цэны  i  ўмовы  агенцкiх  i  iншых  дадатковых  паслуг,
выключаючы плату i ўмовы перавозкi пошты.

     2. Дадатак да гэтага  Пагаднення лiчыцца яго неад'емнай часткай
i кожная  спасылка  на  Пагадненне  адносiцца  таксама  да Дадатку i
змяненняў, акрамя выпадкаў, калi прадугледжваецца iншае.

                             АРТЫКУЛ 2
                         НАДАВАННЕ ПРАВОЎ

     1. Кожны  Дагаворны Бок надае  другому Дагаворнаму Боку  правы,
прадугледжаныя   гэтым   Пагадненнем,   з   мэтай   устанаўлення   i
эксплуатацыi рэгулярных мiжнародных паветраных лiнiй на ўстаноўленых
маршрутах    памiж    iх    адпаведнымi    тэрыторыямi.   Назначанае
авiяпрадпрыемства  кожнага  Дагаворнага   Боку  ў  час  эксплуатацыi
дагаворных лiнiй  на ўстаноўленых маршрутах  будзе карыстацца правам
выконваць пасадкi  на тэрыторыi другога Дагаворнага  Боку ў пунктах,
указаных у Дадатку да гэтага  Пагаднення з мэтай выгрузкi i пагрузкi
пасажыраў, грузу i пошты мiжнароднага  накiрунку ў напрамку да гэтых
або  ад   гэтых  пунктаў,  што   знаходзяцца  на  тэрыторыi   гэтага
Дагаворнага Боку.

     2. У дапаўненне да правоў,  што прадастаўлены ў пункце 1 гэтага
Артыкула,  кожны Дагаворны  Бок надае  назначанаму авiяпрадпрыемству
другога  Дагаворнага  Боку  карыстацца  пры  эксплуатацыi дагаворных
лiнiй па ўстаноўленых маршрутах:

     а) права выконваць пралёт тэрыторыi  другога  Дагаворнага  Боку
без пасадкi;

     б) права  выконваць  пасадкi  на  тэрыторыi другога Дагаворнага
Боку з некамерцыйнымi мэтамi.

     3. Нiвошта ў гэтым Артыкуле не павiнна разглядацца як надаванне
правоў назначанаму  авiяпрадпрыемству  аднаго Дагаворнага Боку браць
на борт пасажыраў,  груз i пошту для iх  перавозкi  памiж  пунктамi,
размешчанымi    на    тэрыторыi   другога   Дагаворнага   Боку,   за
ўзнагароджанне або па найму.

     4.  Палёты грамадзянскiх  паветраных суднаў  аднаго Дагаворнага
Боку  над  тэрыторыяй  другога  Дагаворнага  Боку,  не  ўключаных  у
рэгулярныя мiжнародныя паветраныя зносiны,  а таксама права прыпынку
з некамерцыйнымi мэтамi, павiнны  ажыццяўляцца на падставе атрымання
папярэдняга дазволу ад кампетэнтных улад Дагаворных Бакоў.

                             АРТЫКУЛ 3
                  НАЗНАЧЭННЕ АВIЯПРАДПРЫЕМСТВАЎ I
              ПРАДАСТАЎЛЕННЕ ДАЗВОЛАЎ НА ЭКСПЛУАТАЦЫЮ

     1. Кожны Дагаворны Бок мае права назначыць  адно  або  некалькi
авiяпрадпрыемстваў   з   мэтай   эксплуатацыi  дагаворных  лiнiй  на
ўстаноўленых  маршрутах,  паведамiўшы  аб  гэтым  пiсьмова   другому
Дагаворнаму Боку.

     2. Кожны  Дагаворны  Бок  паведамляе  ў пiсьмовай форме другому
Дагаворнаму Боку аб замене назначанага iм авiяпрадпрыемства iншым.

     3. Пры атрыманнi такога паведамлення авiяцыйныя  ўлады  кожнага
Дагаворнага  Боку  ў адпаведнасцi з палажэннямi пунктаў 4 i 5 гэтага
Артыкула  неадкладна  прадастаўляюць  назначанаму  авiяпрадпрыемству
другога Дагаворнага Боку адпаведны эксплуатацыйны дазвол.

     4. Авiяцыйныя   ўлады   аднаго  Дагаворнага  Боку  маюць  права
патрабаваць  ад  авiяпрадпрыемства,  назначанага  другiм  Дагаворным
Бокам, доказаў  таго,  што яно здольна выконваць умовы,  прадпiсаныя
законамi i правiламi,  што звычайна прымяняюцца гэтымi  ўладамi  пры
эксплуатацыi  мiжнародных  дагаворных  лiнiй  згодна  з  палажэннямi
Канвенцыi.

     5.  Авiяцыйныя  ўлады  кожнага  Дагаворнага  Боку  маюць  права
адмовiць  у  прадастаўленнi  эксплуатацыйнага  дазволу,  указанага ў
пункце 3 гэтага Артыкула, або патрабаваць выканання такiх умоў, якiя
яны   палiчаць  неабходнымi   пры  выкарыстаннi   назначаным  другiм
Дагаворным Бокам,  авiяпрадпрыемствам правоў, указаных  у Артыкуле 2
гэтага Пагаднення,  у любым выпадку, калi  памянёны Дагаворны Бок не
мае доказаў таго, што пераважнае  валоданне i сапраўдны кантроль над
гэтым  авiяпрадпрыемствам  належаць  Дагаворнаму  Боку, якi назначыў
гэта авiяпрадпрыемства, або яго грамадзянам.

     6. Назначанае i атрымаўшае такiм чынам дазвол авiяпрадпрыемства
можа  пачаць  у любы момант эксплуатацыю дагаворных лiнiй пры ўмове,
што  расклад  палётаў  i  тарыфы,  устаноўленыя  ў  адпаведнасцi   з
Артыкуламi 6 i 9 гэтага Пагаднення, уведзены ў дзеянне.

                             АРТЫКУЛ 4
                 АНУЛЯВАННЕ АБО ПРЫПЫНЕННЕ ПРАВОЎ

     1. Авiяцыйныя  ўлады  кожнага  Дагаворнага  Боку  маюць   права
ануляваць   прадастаўлены   эксплуатацыйны   дазвол   або  прыпынiць
карыстанне ўказанымi ў Артыкуле 2  гэтага  Пагаднення  правамi,  што
былi прадастаўлены назначанаму авiяпрадпрыемству другога Дагаворнага
Боку,  або патрабаваць  выканання  такiх  умоў,  якiя  яны  палiчаць
неабходнымi пры карыстаннi гэтымi правамi:

     а) у любым выпадку,  калi яны не ўпэўнены ў тым, што пераважнае
валоданне i сапраўдны кантроль над гэтым авiяпрадпрыемствам належыць
Дагаворнаму  Боку,  якi  назначыў  гэта  авiяпрадпрыемства,  або яго
грамадзянам, або

     б) у выпадку,  калi гэта авiяпрадпрыемства не захоўвае законы i
правiлы Дагаворнага Боку, якi надае гэтыя правы, або

     в) у  выпадку, калi авiяпрадпрыемства  якiм-небудзь iншым чынам
не захоўвае ўмовы, прадпiсаныя гэтым Пагадненнем.

     2.  Калi  неадкладнае  ануляванне,  прыпыненне або патрабаванне
выканання ўмоў,  указаных у пункце 1  гэтага Артыкула, не з'яўляецца
неабходным для прадухiлення далейшага  парушэння законаў i правiлаў,
то  права  будзе  выкарыстоўвацца  толькi  пасля  кансультацыi памiж
авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў.

                             АРТЫКУЛ 5
               ПРЫНЦЫПЫ ЭКСПЛУАТАЦЫI ДАГАВОРНЫХ ЛIНIЙ

     1. Назначаным   авiяпрадпрыемствам  Дагаворных  Бакоў  надаюцца
роўныя i справядлiвыя ўмовы для  эксплуатацыi  дагаворных  лiнiй  на
ўстаноўленых маршрутах памiж адпаведнымi тэрыторыямi iх Дзяржаў.

     2. Пры     эксплуатацыi     дагаворных     лiнiй     назначанае
авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку павiнна прымаць пад  увагу
iнтарэсы  назначанага  авiяпрадпрыемства  другога Дагаворнага Боку з
тым,  каб не нанесцi безпадстаўна  шкоду  перавозкам  на  авiялiнiях
апошняга па гэтых жа маршрутах або iх частцы.

     3.   Дагаворныя   лiнii,    якiя   абслугоўваюцца   назначанымi
авiяпрадпрыемствамi Дагаворных Бакоў,  павiнны адпавядаць грамадскiм
патрэбнасцям  у  перавозках  на  ўстаноўленых  маршрутах,  i  кожнае
назначэнне  авiяпрадпрыемства  павiнна  мець  першачарговай  задачай
прадастаўленне  такой  ёмiстасцi,   якая  пры  разумным  каэфiцыенце
загрузкi  адпавядала  б  iснуючым  i  разумна  мяркуемым  патрэбам у
перавозках  пасажыраў,  грузу  i  пошты  на  тэрыторыю i з тэрыторыi
другога Дагаворнага Боку. Ажыццяўленне  перавозак пасажыраў, грузу i
пошты,  узятых i  пакiнутых у  пунктах на  ўстаноўленых маршрутах на
тэрыторыях  дзяржаў, якiя  не з'яўляюцца  дзяржавамi, што  назначылi
авiяпрадпрыемства,  павiнны  адпавядаць  агульным  прынцыпам, згодна
якiм ёмiстасць будзе залежыць ад:

     а) патрэб у  перавозках  на/з  тэрыторыi  Дзяржавы  Дагаворнага
Боку, што назначае авiяпрадпрыемства;

     б)  патрэб  у  перавозках   таго  раёну,  праз  якi  праходзiць
дагаворная  авiялiнiя, прымаючы  пад увагу  перавозкi на  мясцовых i
рэгiянальных  авiялiнiях,  якiя  абслугоўваюцца  авiяпрадпрыемствамi
дзяржаў рэгiёну;

     в) патрэб  цэласнай  i  эканамiчнай   эксплуатацыi   дагаворных
авiялiнiй.

                             АРТЫКУЛ 6
                      ЗАЦВЯРДЖЭННЕ РАСКЛАДАЎ

     Расклады палётаў,  уключаючы   частату   рэйсаў   эксплуатуемых
дагаворных  авiялiнiй,  будуць устаноўлены i ўзгоднены ў двухбаковым
парадку памiж назначанымi  авiяпрадпрыемствамi  Дагаворных  Бакоў  i
прадстаўлены на зацвярджэнне авiяцыйнымi ўладамi не менш,  чым за 30
(трыццаць) дзён да iх уступлення ў сiлу.  У выпадку, калi назначаныя
авiяпрадпрыемствы не могуць дасягнуць дамоўленасцi, авiяцыйныя ўлады
Дагаворных Бакоў будуць вырашаць пытанне самi.

                             АРТЫКУЛ 7
           ВЫЗВАЛЕННЕ АД МЫТНЫХ ПОШЛIН I IНШЫХ ПАДАТКАЎ

     1. Кожны  Дагаворны Бок на падставе  ўзаемнасцi будзе вызваляць
паветраныя  судны назначанага  авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага
Боку  па прыбыццi  на яго  тэрыторыю да  той ступенi,  да якой  гэта
дазваляюць  яго  нацыянальныя  законы,  ад  iмпартных  абмежаванняў,
пошлiн,  акцызных  збораў  або  падаткаў,  збораў  або  падаткаў  за
iнспекцыю  i   iншых  падаткаў  i  плацяжоў,   звязаных  з  палiвам,
паветраным   суднам,  змазачнымi   матэрыяламi,  запаснымi  часткамi
(уключаючы прадукты харчавання, алкагольныя i iншыя напоi, тытунёвыя
вырабы  i тавары,  прызначаныя для  продажу пасажырам  у абмежаванай
колькасцi ў  час палёту), iншых  рэчаў, што выкарыстоўваюцца  толькi
для  абслугоўвання паветраных  суднаў назначанага  авiяпрадпрыемства
пры ўмове,  што гэта маёмасць, матэрыялы,  запасы i тавары застаюцца
на борце  паветранага судна да моманту  iх зваротнага вывазу. Будуць
вызваляцца  таксама  ад  падобных   збораў  i  падаткаў  авiябiлеты,
авiянакладныя,   дакументы   i   друкаваныя   матэрыялы   са  знакам
назначанага  авiяпрадпрыемства, уключаючы  рэкламныя матэрыялы, якiя
распаўсюджваюцца бясплатна назначаным авiяпрадпрыемствам.

     2. Вызваленне па гэтаму Артыкулу будзе прымяняцца да прадметаў,
указаных  у  пункце  1,  за  выключэннем  збораў  за  прадастаўленае
абслугоўванне:

     а) увезеных  на  тэрыторыю  Дзяржавы адным з Дагаворных Бакоў i
прызначаных для назначанага  авiяпрадпрыемства  другога  Дагаворнага
Боку;

     б) якiя  знаходзяцца  на  борце  паветранага  судна назначанага
авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку ў  час  яго  прыбыцця  або
ад'езду з тэрыторыi другога Дагаворнага Боку;

     в)   прынятых    на   борт   паветранага    судна   назначанага
авiяпрадпрыемства  аднаго  Дагаворнага  Боку  на  тэрыторыi Дзяржавы
другога Дагаворнага Боку з  мэтай выкарыстання на дагаворных лiнiях,
незалежна  ад таго,  цi будуць  гэтыя прадметы  ў цэлым або часткова
выкарыстаны або  ўжыты на тэрыторыi  Дзяржавы Дагаворнага Боку,  якi
дазваляе  вызваленне, пры  ўмове, што  яны не  адчужаны на тэрыторыi
Дзяржавы памянёнага Дагаворнага Боку.

     3. Табельная  бартавая  маёмасць,  матэрыялы,  запасы i тавары,
якiя  звычайна  знаходзяцца  на   борце   паветранага   судна,   што
эксплуатуецца  на  дагаворных  лiнiях  назначаным авiяпрадпрыемствам
аднаго  Дагаворнага  Боку,  могуць  быць  разгружаны  на   тэрыторыi
Дзяржавы другога Дагаворнага Боку толькi са згоды мытных улад гэтага
Дагаворнага Боку.  У гэтым выпадку яны могуць  быць  размешчаны  пад
нагляд памянёных улад да таго моманту, пакуль яны не будуць вывезены
назад або не атрымаюць iншае прызначэнне ў  адпаведнасцi  з  мытнымi
правiламi.

     4. Вызваленне ад пошлiн i збораў,  аб якiх гаворыцца ў пункце 1
гэтага  Артыкула,  будзе  прымяняцца  i  ў  такiх   выпадках,   калi
авiяпрадпрыемства  аднаго  Дагаворнага  Боку  заключыла  кантракт  з
другiм  авiяпрадпрыемствам  аб  часовым  выкарыстаннi  або  перадачы
маёмасцi,  аб якой гаворыцца ў пункце 1 гэтага Артыкула,  пры ўмове,
што гэта другое прадпрыемства карыстаецца такiм жа правам вызвалення
ад пошлiн i збораў на тэрыторыi Дзяржавы Дагаворнага Боку.

                             АРТЫКУЛ 8
                           ПРАМЫ ТРАНЗIТ

     Да   пасажыраў,  багажу,   грузу,  якiя   накiроўваюцца  прамым
транзiтам праз  тэрыторыю Дзяржавы аднаго Дагаворнага  Боку, якiя не
пакiдаюць  зону  аэрапорту,  якая   вызначана  для  iх,  прымяняецца
спрошчаны  кантроль,  за  выключэннем   мер  па  прадухiленню  актаў
незаконнага   ўмяшання,   пiрацтва   на   паветраным   транспарце  i
кантрабанды наркотыкаў. Багаж i груз прамога транзiту вызваляецца ад
мытных i iншых збораў.

                             АРТЫКУЛ 9
                              ТАРЫФЫ

     1.  Тарыфы на  любой  дагаворнай  лiнii, што  спаганяюцца адным
Дагаворным Бокам  для перавозак у  напрамку на/з тэрыторыi  Дзяржавы
другога Дагаворнага Боку, павiнны ўстанаўлiвацца на разумным узроўнi
з улiкам   усiх  спадарожных   фактараў,  уключаючы  эксплуатацыйныя
выдаткi,  разумны  прыбытак,  стандарт   перавозак  (як  хуткасць  i
камфорт) i тарыфы iншых авiяпрадпрыемстваў.

     2.  Тарыфы, указаныя  ў пункце  1 гэтага  Артыкула, павiнны  па
магчымасцi  быць  узгоднены  памiж  назначанымi  авiяпрадпрыемствамi
пасля кансультацыi  з iншымi авiяпрадпрыемствамi,  якiя эксплуатуюць
увесь маршрут  або яго частку, i  такая дамоўленасць будзе дасягнута
там, дзе гэта магчыма,  з прымяненнем механiзму ўстанаўлення тарыфаў
Мiжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту (IATA).

     3.  Узгодненыя  такiм  чынам   тарыфы  будуць  прадстаўлены  на
зацвярджэнне авiяцыйным  уладам Дагаворных Бакоў не  менш, чым за 45
(сорак  пяць) дзён  да мяркуемай  даты iх  увядзення. У  спецыяльных
выпадках  гэты  перыяд  можа  быць  скарочаны  па дамоўленасцi памiж
авiяцыйнымi ўладамi.

     4. Аб  зацвярджэннi тарыфаў можа  быць накiравана паведамленне.
Аднак,  калi  нi  адна  з  указаных  улад  не  заявiла на працягу 30
(трыццацi) дзён  з  даты  прадастаўлення  тарыфаў  на зацвярджэнне ў
адпаведнасцi з  пунктам  3  гэтага  Артыкула  аб  сваёй  нязгодзе  з
мяркуемымi  тарыфамi,  то  гэтыя  тарыфы  лiчацца  зацверджанымi.  У
выпадку,  калi перыяд прадастаўлення,  указаны  ў  пункце  3  гэтага
Артыкула, скарачаецца, авiяцыйныя ўлады могуць дамовiцца, каб перыяд
паведамлення аб неадабрэннi быў менш 30 (трыццацi) дзён.

     5.  У  тым  выпадку,  калi  тарыфы  не  могуць быць узгоднены ў
адпаведнасцi  з  пунктам  2  гэтага  Артыкула,  або  калi на працягу
перыяду, што прымяняецца ў адпаведнасцi з пунктам 4 гэтага Артыкула,
было накiравана  паведамленне адной з авiяцыйных  улад аб нязгодзе з
якiм-небудзь узгодненым  у адпаведнасцi з пунктам  2 гэтага Артыкула
тарыфам, авiяцыйныя  ўлады Дагаворных Бакоў  прыкладуць намаганнi да
таго, каб вызначыць тарыф шляхам яго ўзгаднення памiж сабой.

     6. Калi  авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў  не могуць дамовiцца
па любому  тарыфу, прадстаўленаму ў адпаведнасцi  з пунктам 3 гэтага
Артыкула або па вызначэнню тарыфа  ў адпаведнасцi з пунктам 5 гэтага
Артыкула,  рознагалоссi  вырашаюцца  ў  адпаведнасцi  з  палажэннямi
Артыкула 18 гэтага Пагаднення.

     7.  Тарыф,  устаноўлены  ў  адпаведнасцi  з  палажэннямi гэтага
Артыкула,  застаецца ў  сiле да  ўстанаўлення новага  тарыфу. Аднак,
дзеянне любога тарыфу падоўжваецца не больш,  чым на 12 (дванаццаць)
месяцаў пасля даты сканчэння тэрмiну яго дзеяння.

                            АРТЫКУЛ 10
              ПРАДАСТАЎЛЕННЕ IНФАРМАЦЫI I СТАТЫСТЫКI

     Авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку  будуць  прадастаўляць
авiяцыйным  уладам другога Дагаворнага Боку па iх патрабаванню такiя
перыядычныя або iншыя статыстычныя даныя,  у адносiнах да якiх  можа
быць  зроблены  разумны  запыт  з мэтай перагляду аб'ёмаў перавозак,
прадастаўляемых на дагаворных лiнiях назначанымi авiяпрадпрыемствамi
Дагаворных  Бакоў.  Гэтыя  даныя  будуць  уключаць  усю  iнфармацыю,
неабходную для вызначэння аб'ёму перавозак па дагаворных  лiнiях,  а
таксама  iх  пачатковыя  пункты  адпраўлення  i  канчатковыя  пункты
прыбыцця.

                            АРТЫКУЛ 11
              КАМЕРЦЫЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ I ПЕРАВОД ДАХОДАЎ

     1.  Кожны Дагаворны  Бок, грунтуючыся  на прынцыпах узаемнасцi,
надае назначанаму  авiяпрадпрыемству другога Дагаворнага  Боку правы
свабоднага продажу  ўласных транспартных дакументаў i  паслуг на яго
тэрыторыi,  звязаных   з  перавозкай  пасажыраў,   грузу  i  багажу,
непасрэдна, або праз  агента па продажу, як у  нацыянальнай, так i ў
любой свабодна  канвертуемай валюце, у  адпаведнасцi з нацыянальнымi
законамi i правiламi, якiя дзейнiчаюць на дадзенай тэрыторыi.

     2.  Назначаныя авiяпрадпрыемствы  Дагаворных Бакоў  на падставе
ўзаемнасцi i ў адпаведнасцi  з заканадаўствам Дагаворных Бакоў маюць
права пераводзiць свабодна па афiцыйнаму абменнаму курсу з тэрыторыi
продажу на  сваю тэрыторыю сумы  перавышэння даходаў над  выдаткамi,
атрыманыя  гэтымi  авiяпрадпрыемствамi  ад  эксплуатацыi  дагаворных
лiнiй,  звязаных  з  перавозкай  пасажыраў,  грузу  i багажу. У гэту
сiстэму   перавода   ўключаны   таксама   паступленнi   ад  продажу,
ажыццёўленага  непасрэдна або  праз агента  па продажу  транспартных
паслуг,  дадатковых  паслуг   дапаможнага  характару,  i  нармальныя
камерцыйныя  працэнты,  што  атрымлiваюць  ад  такiх  плацяжоў, якiя
налiчваюцца да моманту перавода.
     У выпадку,  калi  плацяжы  памiж   двума   Дагаворнымi   Бакамi
рэгулююцца  спецыяльным  Пагадненнем,  прымяняюцца  палажэннi такога
Пагаднення.

     3. Прыбытак    i    даходы,    якiя    атрымлiвае    назначанае
авiяпрадпрыемства  аднаго  Дагаворнага  Боку  на  тэрыторыi  другога
Дагаворнага Боку ў сувязi з перавозкамi пасажыраў,  грузу i  багажу,
вызваляюцца ад усякiх падаткаў.

                            АРТЫКУЛ 12
                          ПРАДСТАЎНIЦТВА

     1.  Назначанае авiяпрадпрыемства  кожнага Дагаворнага  Боку мае
права  на  падставе  ўзаемнасцi  ўтрымлiваць  на  тэрыторыi  другога
Дагаворнага  Боку  сваё  прадстаўнiцтва  з  тэхнiчным, камерцыйным i
адмiнiстратыўным    персаналам,    неабходным    для    забеспячэння
эксплуатацыi  дагаворных  лiнiй.  Гэты  персанал  можа  складацца  з
грамадзян абодвух Дагаворных Бакоў.

     2. Па   вырашэнню   назначанага   авiяпрадпрыемства  патрэбы  ў
персанале прадстаўнiцтва могуць быць  задаволены  шляхам  назначэння
свайго   ўласнага  персаналу  або  праз  выкарыстанне  паслуг  iншай
арганiзацыi,  кампанii або авiяпрадпрыемства,  якiя  дзейнiчаюць  на
тэрыторыi   другога   Дагаворнага   Боку  i  ўпаўнаважаны  выконваць
адпаведныя задачы на тэрыторыi гэтага Дагаворнага Боку.

     3. Прадстаўнiкi i персанал павiнны падпарадкоўвацца  законам  i
правiлам  на  дадзенай тэрыторыi,  i кожны Дагаворны Бок на падставе
ўзаемнасцi ў самыя сцiслыя тэрмiны будзе прадастаўляць  дазволы  для
работы   i  ўсе  неабходныя  дакументы  прадстаўнiкам  i  персаналу,
памянёным у пункце 1 гэтага Артыкула.

                            АРТЫКУЛ 13
                   ПРЫМЯНЕННЕ ЗАКОНАЎ I ПРАВIЛАЎ

     1. Законы  i  правiлы  аднаго  Дагаворнага Боку,  што рэгулююць
прылёт i вылет з яго тэрыторыi паветраных  суднаў,  якiя  выконваюць
мiжнародныя  палёты,  або  эксплуатацыю i навiгацыю гэтых паветраных
суднаў у час iх знаходжання на гэтай тэрыторыi, будуць прымяняцца да
паветраных  суднаў назначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага
Боку.

     2.  Законы i  правiлы  аднаго  Дагаворнага Боку,  што рэгулююць
уезд,  знаходжанне, выезд  або  транзiт  з яго  тэрыторыi пасажыраў,
экiпажаў,  грузу  i  багажу,  i,  у  прыватнасцi, фармальнасцi, якiя
адносяцца  да  ўезду-выезду,   iмiграцыi  i  эмiграцыi,  пашпартных,
валютных,  санiтарных  i  каранцiнных  правiлаў, прынятых Дагаворным
Бокам,  на  тэрыторыю  якога  прыбывае  паветранае судна, назначанае
другiм Дагаворным  Бокам, будуць прымяняцца ў  час яго знаходжання ў
межах указанай тэрыторыi.

     3.  На  падставе  ўзаемнасцi  не  будуць  патрабавацца вiзы для
ўезду,   знаходжання  i   ўезду  экiпажаў   паветраных  суднаў,  што
эксплуатуюцца назначанымi авiяпрадпрыемствамi Дагаворных Бакоў, калi
яны  адпраўляюцца  тым  жа  палётам  па  зваротнаму  маршруту.  Гэта
адносiцца  i да  выпадкаў, калi  экiпаж па  прычыне тэхнiчнага стану
паветранага  судна  або  па  стану  здароўя  застаецца  ў  краiне  i
вяртаецца наступным рэйсам па зваротнаму маршруту.

     4. Нi  адзiн  з  Дагаворных  Бакоў  не  будзе аддаваць перавагу
свайму ўласнаму або любому iншаму  авiяпрадпрыемству,  што  выконвае
мiжнародныя  паветраныя  перавозкi,  перад авiяпрадпрыемствам,  якое
назначана  другiм   Дагаворным   Бокам,   пры   прымяненнi   мытных,
iмiграцыйных, каранцiнных i iншых вiдах працэдур i фармальнасцей або
ў выкарыстаннi аэрадромаў, паслуг служб кiравання паветраным рухам i
звязаных з iмi пабудоў, якiя знаходзяцца пад яго кантролем.

                            АРТЫКУЛ 14
               ПРЫЗНАННЕ СЕРТЫФIКАТАЎ I ПАСВЕДЧАННЯЎ

     1. Пасведчаннi  лётнай годнасцi, кампетэнтнасцi  i сертыфiкаты,
выданыя або прызнаныя годнымi адным  Дагаворным Бокам, i тэрмiн якiх
не  скончыўся, будуць  прызнаны  годнымi  другiм Дагаворным  Бокам у
мэтах эксплуатацыi  дагаворных лiнiй пры ўмове,  што патрабаваннi, у
адпаведнасцi  з якiмi  такiя  пасведчаннi  i сертыфiкаты  выданы або
прызнаны годнымi, адпавядаюць або перавышаюць мiнiмальныя стандарты,
устаноўленыя для iх у Канвенцыi.

     2. Кожны Дагаворны Бок мае  права адмовiць у прызнаннi годнасцi
пасведчанняў i сертыфiкатаў, выданых  яго ўласным грамадзянам другiм
Дагаворным Бокам  у выпадках, калi  iх уладальнiкi будуць  выконваць
палёты над яго ўласнай тэрыторыяй.

                            АРТЫКУЛ 15
                    АЭРАПОРТАВЫЯ I IНШЫЯ ЗБОРЫ

     1. Кожны Дагаворны Бок мае права прымяняць або даваць дазвол на
прымяненне разумных i справядлiвых збораў за карыстанне аэрапортамi,
збудаваннямi,  тэхнiчнымi i iншымi сродкамi  пры  ўмове,  што  гэтыя
зборы   не   будуць   вышэй,  чым  тыя,  якiя  спаганяюцца  з  iншых
авiяпрадпрыемстваў, якiя ўдзельнiчаюць у мiжнародных авiяперавозках.

     2. Кожны Дагаворны Бок будзе заахвочваць правядзенне папярэднiх
кансультацый памiж  iх  кампетэнтнымi  органамi  або  арганiзацыямi,
адказнымi   за    вызначэнне    гэтых    збораў,    i    назначанымi
авiяпрадпрыемствамi (а там,  дзе гэта магчыма,  i праз прадстаўнiкоў
авiяпрадпрыемстваў),  якiя карыстаюцца збудаваннямi i  паслугамi.  У
выпадках  прапаноў аб увядзеннi новых збораў адпаведнае паведамленне
павiнна быць прадстаўлена карыстальнiкам паслуг з тым,  каб даць  iм
магчымасць выказаць сваё меркаванне да iх увядзення ў дзеянне.

                            АРТЫКУЛ 16
                 БЯСПЕКА НА ПАВЕТРАНЫМ ТРАНСПАРЦЕ

     1. У адпаведнасцi са сваiмi правамi  i  абавязацельствамi,  што
вынiкаюць  з мiжнароднага права,  Дагаворныя Бакi пацвярджаюць,  што
ўзятыя iмi ў адносiнах адзiн  да  аднаго  абавязацельствы  абароняць
бяспеку   грамадзянскай   авiяцыi   ад  актаў  незаконнага  ўмяшання
складаюць  неад'емную  частку  гэтага  Пагаднення.  Не  абмяжоўваючы
агульную   прымянiмасць   сваiх   правоў   i   абавязацельстваў   па
мiжнароднаму праву,  Дагаворныя Бакi дзейнiчаюць  у  адпаведнасцi  з
палажэннямi  Канвенцыi  аб злачынствах i некаторых iншых актах,  што
маюць месца на  борце  паветраных  суднаў,  падпiсанай  у  Токiо  14
верасня  1963  года,  Канвенцыi  аб  барацьбе  з  незаконным захопам
паветраных суднаў, падпiсанай у Гаазе 16 снежня 1970 года, Канвенцыi
аб  барацьбе  з  незаконнымi  актамi,  накiраванымi  супраць бяспекi
грамадзянскай авiяцыi,  падпiсанай у Манрэалi 23 верасня 1971  года,
Пратакола  аб  барацьбе  з  незаконнымi актамi насiлля ў мiжнародных
аэрапортах,  якiя абслугоўваюць грамадзянскую авiяцыю, падпiсанага ў
Манрэалi  24 лютага 1988 года,  i палажэннямi ўсiх iншых мiжнародных
дакументаў у гэтай галiне,  якiя могуць быць у будучым  ратыфiкаваны
iмi.

     2. Дагаворныя Бакi аказваюць па просьбе ўсю неабходную дапамогу
адзiн аднаму па прадухiленню незаконнага захопу паветраных суднаў  i
iншых  незаконных  актаў,  накiраваных  супраць  бяспекi  паветраных
суднаў,  iх  пасажыраў,  экiпажаў,  аэрапортаў  i   аэранавiгацыйных
сродкаў,   а  таксама  любой  iншай  пагрозы  бяспецы  грамадзянскай
авiяцыi.

     3. Дагаворныя  Бакi  дзейнiчаюць  у  сваiх  узаемаадносiнах   у
адпаведнасцi  з  палажэннямi  па  авiяцыйнай  бяспецы  i  тэхнiчнымi
патрабаваннямi, устаноўленымi Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай
авiяцыi  i  прадугледжанымi  Дадаткамi  да  Канвенцыi аб мiжнароднай
грамадзянскай авiяцыi,  у той ступенi,  у  якой  такiя  палажэннi  i
патрабаваннi прымянiмы да Дагаворных Бакоў;  яны будуць патрабаваць,
каб эксплуатанты  паветраных  суднаў  iх  рэгiстрацыi,  эксплуатанты
паветраных   суднаў,   асноўнае   месца   дзейнасцi  або  пастаяннае
месцазнаходжанне якiх знаходзiцца на iх  тэрыторыi,  i  эксплуатанты
мiжнародных  аэрапортаў  на iх тэрыторыi дзейнiчалi ў адпаведнасцi з
такiмi палажэннямi i патрабаваннямi па авiяцыйнай бяспецы.

     4. Кожны  Дагаворны Бок пагаджаецца з  тым, што другi Дагаворны
Бок  можа  патрабаваць  ад  такiх  эксплуатантаў  паветраных  суднаў
захоўвання  памянёных  у  пункце  3  гэтага  Артыкула  палажэнняў  i
патрабаванняў  па  авiяцыйнай  бяспецы,  якiя прадугледжваюцца гэтым
другiм Дагаворным Бокам для ўезду,  выезду i знаходжання ў межах яго
тэрыторыi.  Кожны   Дагаворны  Бок  будзе   забяспечваць  прымяненне
належных мер у  межах яго тэрыторыi для абароны  паветраных суднаў i
праверкi  пасажыраў,  экiпажу,  ручной  покладзi,  багажу,  грузу  i
бартавых запасаў перад i ў час пасадкi або пагрузкi. Кожны Дагаворны
Бок таксама спрыяльна разгледжвае  любую просьбу другога Дагаворнага
Боку  аб  прыняццi  спецыяльных  мер  бяспекi  ў сувязi з канкрэтнай
пагрозай.

     5. Калi  мае месца iнцыдэнт або  пагроза iнцыдэнту, звязанага з
незаконным  захопам  грамадзянскiх   паветраных  суднаў,  або  iншыя
незаконныя акты,  накiраваныя супраць бяспекi  паветраных суднаў, iх
пасажыраў,   экiпажу,  аэрапортаў   або  аэранавiгацыйных   сродкаў,
Дагаворныя  Бакi аказваюць  адзiн аднаму  дапамогу шляхам аблягчэння
сувязi  i  прыняцця  адпаведных  мер  у  мэтах  хуткага i бяспечнага
спынення такога iнцыдэнту або яго пагрозы.

                            АРТЫКУЛ 17
                           КАНСУЛЬТАЦЫI

     1. Авiяцыйныя  ўлады  Дагаворных  Бакоў  будуць  час  ад   часу
кансультаваць  адзiн  аднаго ў духу ўзаемнага супрацоўнiцтва з мэтай
забеспячэння правiльнага выканання гэтага Пагаднення i яго Дадатку.

     2. Любы Дагаворны Бок можа ў любы час  патрабаваць  правядзення
кансультацыi  з  другiм  Дагаворным  Бокам  у  сувязi з тлумачэннем,
прымяненнем або  змяненнем  гэтага  Пагаднення.  Такiя  кансультацыi
могуць праводзiцца памiж авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў шляхам
перапiскi  або  перагавораў  i  павiнны  пачынацца  не   пазней   60
(шасцiдзесяцi) дзён з дня атрымання запыту,  калi Дагаворныя Бакi не
прымуць iншага рашэння аб павелiчэннi або скарачэннi гэтага тэрмiну.

                            АРТЫКУЛ 18
                       УРЭГУЛЯВАННЕ СПРЭЧАК

     Любыя спрэчкi  памiж  Дагаворнымi Бакамi ў сувязi з тлумачэннем
або прымяненнем гэтага Пагаднення павiнны  быць  урэгуляваны  шляхам
прамых  перагавораў  памiж  авiяцыйнымi  ўладамi  абодвух Дагаворных
Бакоў.  Калi ўказаныя ўлады не змогуць  дасягнуць  дамоўленасцi,  то
рознагалоссi павiнны быць урэгуляваны дыпламатычным шляхам.

                            АРТЫКУЛ 19
                             ЗМЯНЕННI

     1. Любое змяненне гэтага Пагаднення,  па якому дасягнута  згода
памiж  Дагаворнымi  Бакамi,  пасля правядзення кансультацыi згодна з
Артыкулам 17 гэтага Пагаднення ўступiць  у  сiлу  з  даты  атрымання
другой з дыпламатычных нот, якiмi Дагаворныя Бакi паведамляюць адзiн
аднаму аб яго адабрэннi.

     2.  Кожнае  змяненне  Дадатку  да  Пагаднення можа ажыццяўляцца
шляхам непасрэднага ўзгаднення  памiж авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных
Бакоў i  ўступае ў сiлу з  дня сумесна вызначанай iмi  даты, i будзе
пацверджана шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.

     3. У  выпадку  заключэння  генеральнага шматбаковага Пагаднення
або Канвенцыi аб паветраным транспарце,  якiмi будуць звязаны абодва
Дагаворныя   Бакi,   гэта  Пагадненне  будзе  зменена  з  мэтай  яго
адпаведнасцi таму Пагадненню або Канвенцыi.

                            АРТЫКУЛ 20
                            РЭГIСТРАЦЫЯ

     Гэта Пагадненне   i   любыя  змяненнi  да  яго  рэгiструюцца  ў
Мiжнароднай  арганiзацыi  грамадзянскай  авiяцыi  i  ў  Сакратарыяце
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.

                            АРТЫКУЛ 21
                         СПЫНЕННЕ ДЗЕЯННЯ

     1. Кожны  Дагаворны  Бок  можа  ў  любы   час   паведамiць   па
дыпламатычных  каналах  другому  Дагаворнаму  Боку  аб  сваiм намеры
спынiць дзеянне гэтага Пагаднення.  Адначасова паведамленне такога ж
зместу   будзе   неадкладна   накiравана   Мiжнароднай   арганiзацыi
грамадзянскай авiяцыi.  У гэтым выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца
праз  12  (дванаццаць)  месяцаў з даты атрымання такога паведамлення
другiм Дагаворным Бокам,  калi  ўказанае  паведамленне  аб  спыненнi
дзеяння  Пагаднення  не будзе адазвана па ўзаемнай згодзе Дагаворных
Бакоў да сканчэння гэтага перыяду.

     2. У  выпадку  адсутнасцi  пацвярджэння  аб  атрыманнi   другiм
Дагаворным  Бокам  паведамлення  будзе лiчыцца,  што яно атрымана iм
праз  14  (чатырнаццаць)  дзён  з  дня  яго  атрымання   Мiжнароднай
арганiзацыяй грамадзянскай авiяцыi.

                            АРТЫКУЛ 22
                         УСТУПЛЕННЕ Ў СIЛУ

     1. Гэта Пагадненне заключана на нявызначаны тэрмiн.
     Дагаворныя Бакi   паведамяць   адзiн   аднаму   шляхам   абмену
дыпламатычнымi нотамi аб выкананнi сваiх  унутрыдзяржаўных  працэдур
па  ўступленню ў сiлу гэтага Пагаднення.  Гэта Пагадненне ўступiць у
сiлу з даты атрымання другой дыпламатычнай ноты.

     2. З моманту ўступлення ў сiлу гэтага  Пагаднення  спыняецца  ў
адносiнах   да  абедзвюх  краiн  дзеянне  Пагаднення  аб  паветраных
зносiнах памiж Урадам СССР i Урадам  Народнай  Рэспублiкi  Балгарыя,
падпiсанага ў Сафii 7 лiпеня 1969 года.
     У пацверджанне гэтага прадстаўнiкi Дагаворных Бакоў, якiя нiжэй
падпiсалiся,   адпаведным   чынам   упаўнаважаныя,   падпiсалi  гэта
Пагадненне.
     Здзейснена ў   г.Сафii   16   кастрычнiка   1997  года  ў  двух
экземплярах,  кожны на беларускай, балгарскай i рускай мовах, прычым
усе   тэксты   маюць   аднолькавую   сiлу.   У   выпадку  ўзнiкнення
рознагалоссяў у тлумачэннi або ў перакладзе перавага аддаецца тэксту
на рускай мове.


 ЗА УРАД                                         ЗА УРАД
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ                             РЭСПУБЛIКI БАЛГАРЫЯ


                       ДАДАТАК ДА ПАГАДНЕННЯ


                         ТАБЛIЦА МАРШРУТАў

                             РАЗДЗЕЛ А

     1.  Маршруты, па  якiх будуць  эксплуатавацца дагаворныя  лiнii
назначаным(i)  авiяпрадпрыемствам(i) Рэспублiкi  Беларусь у  абодвух
напрамках:
     Пункты ў Рэспублiцы Беларусь  - без абмежаванняў
     Прамежкавыя пункты            - без абмежаванняў
     Пункты ў Рэспублiцы Балгарыя  - Сафiя
     Пункты за межамi              - без абмежаванняў

                             РАЗДЗЕЛ Б

     1.  Пункты,  па  якiх  будуць  эксплуатавацца  дагаворныя лiнii
назначаным(i)  авiяпрадпрыемствам(i) Рэспублiкi  Балгарыя ў  абодвух
напрамках:
     Пункты ў Рэспублiцы Балгарыя  - без абмежаванняў
     Прамежкавыя пункты            - без абмежаванняў
     Пункты ў Рэспублiцы Беларусь  - Мiнск
     Пункты за межамi              - без абмежаванняў

     2. Камерцыйныя  правы па пятай свабодзе паветра ў напрамку на/з
трэцiх краiн па дагаворных лiнiях могуць быць выкарыстаны  толькi  ў
тым  выпадку,  калi  яны  былi  папярэдне ўзгоднены,  зацверджаны iх
авiяцыйнымi ўладамi,  i адносна iх была дасягнута дамоўленасць памiж
назначанымi авiяпрадпрыемствамi Дагаворных Бакоў.

     3. Любы або ўсе прамежкавыя пункты,  а таксама пункты за межамi
могуць быць прапушчаны па меркаванню  назначанага  авiяпрадпрыемства
пры   выкананнi  аднаго  або  ўсiх  палётаў  пры  ўмове,  што  лiнiя
пачынаецца  i  заканчваецца  на  тэрыторыi  Дагаворнага  Боку,   якi
назначыў гэта авiяпрадпрыемства.






<< Назад

Предыдущий | Следующий

<<< Содержание >>>

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы