Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 января 2009 г. №18 "Аб Ганаровай грамаце Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      10 студзеня 2009 г. № 18

АБ ГАНАРОВАЙ ГРАМАЦЕ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ

     У  адпаведнасці з артыкулам 37 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23
ліпеня  2008  года  «О Совете Министров Республики  Беларусь»  Савет
Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Зацвердзіць  прыкладзенае Палажэнне  аб  Ганаровай  грамаце
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
     2.  Прызнаць страціўшым сілу пункт 2 пастановы Савета Міністраў
Рэспублікі  Беларусь ад 9 студзеня 2004 г. № 12 «О Почетной  грамоте
Совета  Министров Республики Беларусь» (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2004 г., № 5, 5/13662).
     3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2009 г.
     
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі

     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 10.01.2009 № 18

ПАЛАЖЭННЕ
аб Ганаровай грамаце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

     1.   Дадзеным   Палажэннем  рэгулюецца  парадак  узнагароджання
Ганаровай  граматай Савета Міністраў Рэспублікі  Беларусь  (далей  -
Ганаровая  грамата)  грамадзян і арганізацый Рэспублікі  Беларусь  і
замежных  дзяржаў за дасягненні ў дзяржаўнай, вытворчай,  сацыяльна-
культурнай   дзейнасці,   умацаванне  абараназдольнасці   Рэспублікі
Беларусь.
     2.   Прадстаўленне   да   ўзнагароджання   Ганаровай   граматай
грамадзян ажыццяўляецца арганізацыямі Рэспублікі Беларусь самастойна
на падставе рашэння працоўнага калектыву.
     Прадстаўленне  да  ўзнагароджання Ганаровай граматай  грамадзян
можа  ажыццяўляцца таксама па ініцыятыве Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь,  рэспубліканскіх  органаў дзяржаўнага  кіравання  і  іншых
дзяржаўных  арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі
Беларусь,  абласных  і  Мінскага  гарадскога  выканаўчых  камітэтаў,
другіх дзяржаўных органаў, кіруючых органаў грамадскіх аб’яднанняў.
     Прадстаўленне  да  ўзнагароджання Ганаровай  граматай  замежных
грамадзян,   якія  пастаянна  пражываюць  на  тэрыторыі   Рэспублікі
Беларусь,  ажыццяўляецца на агульных падставах. Замежныя грамадзяне,
якія   пражываюць  у  іншых  краінах,  прадстаўляюцца   органамі   і
арганізацыямі,  пералічанымі ў частцы другой  дадзенага  пункта,  да
ўзнагароджання  Ганаровай  граматай па  ўзгадненню  з  Міністэрствам
замежных спраў.
     3.   Прадстаўленні   да   ўзнагароджання   Ганаровай   граматай
грамадзян, за выключэннем прадстаўленняў да ўзнагароджання Ганаровай
граматай   асоб,  якія  названы  ў  пункце  5  дадзенага  Палажэння,
арганізацыі Рэспублікі Беларусь накіроўваюць на ўзгадненне адпаведна
ў  раённы  або  гарадскі выканаўчы камітэт (мясцовую адміністрацыю),
затым у абласны або Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
     4.   Узгодненыя   прадстаўленні  да  ўзнагароджання   Ганаровай
граматай  грамадзян накіроўваюцца арганізацыямі Рэспублікі  Беларусь
па падпарадкаванасці ў адпаведныя рэспубліканскія органы дзяржаўнага
кіравання  і  іншыя  дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя  Савету
Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя
камітэты,  другія  дзяржаўныя  органы,  кіруючыя  органы  грамадскіх
аб’яднанняў, а для арганізацый, якія не маюць падпарадкаванасці, - у
абласны  або  Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт па месцы знаходжання
арганізацыі.
     Названыя  прадстаўленні  разглядаюцца ў  пералічаных  у  частцы
першай  дадзенага пункта органах і арганізацыях і ў выпадку прыняцця
станоўчага   рашэння  ўносяцца  для  разгляду  ў   Савет   Міністраў
Рэспублікі Беларусь.
     5.  Прадстаўленні да ўзнагароджання Ганаровай  граматай  членаў
Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў
Палаты  прадстаўнікоў  Нацыянальнага  сходу  Рэспублікі  Беларусь  і
работнікаў   іх  сакратарыятаў,  суддзяў  Канстытуцыйнага   Суда   і
работнікаў  яго  Сакратарыята, суддзяў  Вярхоўнага  Суда,  Вышэйшага
Гаспадарчага  Суда  і  работнікаў апаратаў гэтых  судоў,  работнікаў
Адміністрацыі    Прэзідэнта   Рэспублікі    Беларусь,    Дзяржаўнага
сакратарыята   Савета   Бяспекі  Рэспублікі  Беларусь,   Генеральнай
пракуратуры,  Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь,
цэнтральных  апаратаў  Камітэта дзяржаўнага кантролю,  Нацыянальнага
банка,  Нацыянальнага  статыстычнага  камітэта,  членаў  Цэнтральнай
камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх
рэферэндумаў  і  работнікаў  яе апарату, кіраўнікоў  рэспубліканскіх
органаў   дзяржаўнага  кіравання  і  іншых  дзяржаўных  арганізацый,
падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважанага
па   справах  рэлігій  і  нацыянальнасцей  ва  ўстаноўленым  парадку
ўносяцца  для  разгляду  непасрэдна  ў  Савет  Міністраў  Рэспублікі
Беларусь.
     6.   Прадстаўленне   да   ўзнагароджання   Ганаровай   граматай
арганізацый ажыццяўляецца:
     рэспубліканскімі  органамі  дзяржаўнага  кіравання   і   іншымі
дзяржаўнымі   арганізацыямі,   падпарадкаванымі   Савету   Міністраў
Рэспублікі  Беларусь, ці другімі дзяржаўнымі органамі па  ўзгадненню
адпаведна  з  раённым  або гарадскім выканаўчым камітэтам  (мясцовай
адміністрацыяй),  затым з абласным або Мінскім гарадскім  выканаўчым
камітэтам;
     абласнымі   і  Мінскім  гарадскім  выканаўчымі  камітэтамі   па
ўзгадненню  з  раённым  і гарадскім выканаўчым  камітэтам  (мясцовай
адміністрацыяй).
     Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай  арганізацый
замежных  дзяржаў ажыццяўляецца толькі па ўзгадненню з Міністэрствам
замежных спраў.
     Узгодненыя  прадстаўленні да ўзнагароджання Ганаровай  граматай
арганізацый  накіроўваюцца ва ўстаноўленым парадку  для  разгляду  ў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
     7.  Прадстаўленні  да ўзнагароджання Ганаровай  граматай,  якія
ўносяцца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, павінны ўключаць:
     суправаджальнае пісьмо;
     праект  пастановы  Савета  Міністраў  Рэспублікі  Беларусь   аб
узнагароджанні Ганаровай граматай;
     прадстаўленне згодна з дадаткам 1 або дадаткам 2;
     даведку-аб’ектыўку - пры прадстаўленні грамадзяніна;
     даведку  аб асноўных эканамічных паказчыках работы арганізацыі,
якая   вядзе   гаспадарчую  дзейнасць,  за  апошні  год   работы   і
справаздачны перыяд бягучага года ў параўнанні з адпаведным перыядам
мінулага  года  на  дату  прадстаўлення да ўзнагароджання  Ганаровай
граматай,  узгодненую з адпаведным органам дзяржаўнай  статыстыкі  і
падпісаную   кіраўніком  гэтай  арганізацыі,  -  пры   прадстаўленні
грамадзяніна або арганізацыі Рэспублікі Беларусь.
     8.  Прадстаўленні ў адпаведнасці з дадаткам 1 або дадаткам 2 да
дадзенага  Палажэння  запаўняюцца на  беларускай  мове  машынапісным
спосабам  ці з выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій. Усе пазначаныя
графы  прадстаўлення  павінны быць запоўнены  і  змяшчаць  дакладную
інфармацыю.
     Прадстаўленні  ў  адпаведнасці  з  дадаткам  1   да   дадзенага
Палажэння і даведкі-аб’ектыўкі падпісваюцца на:
     грамадзяніна - кіраўніком арганізацыі;
     кіраўніка арганізацыі - кіраўніком вышэйстаячай арганізацыі;
     кіраўнікоў  рэспубліканскіх  органаў  дзяржаўнага  кіравання  і
іншых   дзяржаўных  арганізацый,  падпарадкаваных  Савету  Міністраў
Рэспублікі   Беларусь,   Упаўнаважанага   па   справах   рэлігій   і
нацыянальнасцей  - намеснікамі Прэм’ер-міністра Рэспублікі  Беларусь
згодна з напрамкамі, якія яны курыруюць.
     Прадстаўленні  ў  адпаведнасці  з  дадаткам  2   да   дадзенага
Палажэння    падпісваюцца   кіраўнікамі   рэспубліканскіх    органаў
дзяржаўнага    кіравання    і    іншых    дзяржаўных    арганізацый,
падпарадкаваных  Савету Міністраў Рэспублікі  Беларусь,  абласных  і
Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, другіх дзяржаўных органаў.
     Прадстаўленні змацоўваюцца пячаткамі тых дзяржаўных  органаў  і
арганізацый, кіраўнікамі якіх яны падпісаны.
     9.  Рашэнне  аб  узнагароджанні Ганаровай граматай  афармляецца
пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
     Грамадзянам    уручаецца   Ганаровая   грамата    і    грашовае
ўзнагароджанне  ў  памеры  да  10  базавых  велічынь  або   каштоўны
падарунак  на  гэту  суму.  Выплаты ажыццяўляюцца  за  кошт  сродкаў
арганізацыі,   у   якой   працуе   грамадзянін,   прадстаўлены    да
ўзнагароджання Ганаровай граматай.
     Арганізацыям уручаецца толькі Ганаровая грамата.
     10.   Наступнае   прадстаўленне  да  ўзнагароджання   Ганаровай
граматай магчыма не раней як праз пяць гадоў.
     11.  Ганаровая грамата і грашовае ўзнагароджанне  або  каштоўны
падарунак уручаюцца Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь ці па  яго
даручэнню:
     намеснікамі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
     кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
     старшынямі    абласных   і   Мінскага   гарадскога   выканаўчых
камітэтаў;
     іншымі службовымі асобамі.
     12.  Ганаровая грамата і грашовае ўзнагароджанне  або  каштоўны
падарунак уручаюцца асабіста грамадзяніну ва ўрачыстай абстаноўцы, а
Ганаровая  грамата арганізацыі - на ўрачыстым сходзе або  пасяджэнні
калектыву работнікаў гэтай арганізацыі не пазней як праз месяц з дня
прыняцця   пастановы   Савета  Міністраў  Рэспублікі   Беларусь   аб
узнагароджанні Ганаровай граматай.
     
     
                                                Дадатак 1
                                                да Палажэння
                                                аб Ганаровай грамаце
                                                Савета Міністраў
                                                Рэспублікі Беларусь
                                  
                            ПРАДСТАЎЛЕННЕ
                                  
1.  Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку___________________________
2.  Пасада, месца  працы (службы)___________________________________
____________________________________________________________________
3.  Чысло, месяц  і год  нараджэння_________________________________
4.  Грамадзянства __________________________________________________
5.  Адукацыя________________________________________________________
6.  Ці  ўзнагароджваўся  раней Ганаровай граматай  Савета  Міністраў
Рэспублікі Беларусь і дата ўзнагароджання___________________________
7.  Месца жыхарства або знаходжання і тэлефон_______________________
____________________________________________________________________
8.  Агульны стаж работы (службы)____________________________________
Стаж работы (службы) у дадзенай арганізацыі_________________________
9.  Характарыстыка  з  указаннем заслуг, за якія  прадстаўляецца  да
ўзнагароджання   Ганаровай  граматай  Савета  Міністраў   Рэспублікі
Беларусь ___________________________________________________________
____________________________________________________________________
10.  Кандыдатура ________________________________ рэкамендавана  для
                      (ініцыялы, прозвішча)
прадстаўлення
                 
да  ўзнагароджання  Ганаровай граматай Савета  Міністраў  Рэспублікі
Беларусь____________________________________________________________
           (назва арганізацыі, дата абмеркавання, нумар пратакола)

Кіраўнік __________________     __________  ________________________
        (назва арганізацыі)      (подпіс)     (ініцыялы, прозвішча)
__ _______________ ____ г.
М.П.

11.   Прадстаўленне  да  ўзнагароджання  Ганаровай  граматай  Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
__________________________________________           падтрымліваюць:
           (ініцыялы, прозвішча)
_______________________________        _____________________________
  (раённы, гарадскі выканаўчы             (абласны, Мінскі гарадскі
_______________________________        _____________________________
       камітэт (мясцовая                     выканаўчы камітэт)
        адміністрацыя)
_______________________________        _____________________________
   (дата абмеркавання, нумар              (дата абмеркавання, нумар
           рашэння)                              рашэння)
                                                      
Старшыня  раённага,  гарадскога      Старшыня   абласнога, Мінскага
выканаўчага камітэта  (кіраўнік      гарадскога выканаўчага камітэта
мясцовай адміністрацыі)
_______________________________      _______________________________
 (подпіс, ініцыялы, прозвішча)         (подпіс, ініцыялы, прозвішча)
     
                                                Дадатак 2
                                                да Палажэння
                                                аб Ганаровай грамаце
                                                Савета Міністраў
                                                Рэспублікі Беларусь
                                  
                            ПРАДСТАЎЛЕННЕ
                                  
1. Назва  арганізацыі_______________________________________________
____________________________________________________________________
2.
Месцазнаходжанне____________________________________________________
____________________________________________________________________
3.  Заслугі,  за  якія  прадстаўляецца да  ўзнагароджання  Ганаровай
граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь_______________________
____________________________________________________________________
_________

Кіраўнік _________________________ ____________ ____________________          
         (назва рэспубліканскага      (подпіс) (ініцыялы,прозвішча)
         органа дзяржаўнага                                     
         кіравання, дзяржаўнай
         арганізацыі,
         падпарадкаванай Савету
         Міністраў
         Рэспублікі Беларусь,
         абласнога або
         Мінскага гарадскога
         выканаўчага камітэта,
         другога  дзяржаўнага
         органа)
__ _______________ ____ г.
М.П.

4.   Прадстаўленне  да  ўзнагароджання  Ганаровай  граматай   Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь ______________________________________
падтрымліваюць:
                         (назва арганізацыі)
_______________________________        _____________________________
  (раённы, гарадскі выканаўчы             (абласны, Мінскі гарадскі
_______________________________        _____________________________
       камітэт (мясцовая                     выканаўчы камітэт)
        адміністрацыя)
_______________________________        _____________________________
   (дата абмеркавання, нумар              (дата абмеркавання, нумар
           рашэння)                              рашэння)
                                                      
Старшыня  раённага,  гарадскога      Старшыня   абласнога,  Мінскага
выканаўчага камітэта  (кіраўнік      гарадскога выканаўчага камітэта
мясцовай адміністрацыі)
_______________________________        _____________________________
 (подпіс, ініцыялы, прозвішча)         (подпіс, ініцыялы, прозвішча)




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner