Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Указ Президента Республики Беларусь от 8 января 2009 г. №7 "Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

                 УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       8 студзеня 2009 г. № 7

АБ ПРЫСУДЖЭННІ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ПРЭМІЙ ПРЭЗІДЭНТА
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ДЗЕЯЧАМ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВА 2008
ГОДА

     Разгледзеўшы  прадстаўленні  Міністэрства  культуры  і   савета
фонду  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  па  падтрымцы  культуры   і
мастацтва, пастанаўляю:
     1.   За   значныя   вынікі  ў  творчай,  культурна-асветніцкай,
навуковай,  педагагічнай дзейнасці, якія атрымалі шырокае грамадскае
прызнанне,   прысудзіць  спецыяльныя  прэміі  Прэзідэнта  Рэспублікі
Беларусь   дзеячам  культуры  і  мастацтва  2008  года  ў  наступных
намінацыях:
     
                         музычнае мастацтва
     
     Мдзівані   Андрэю   Юр’евічу,  прафесару   кафедры   кампазіцыі
ўстановы   адукацыі   «Беларуская   дзяржаўная   акадэмія   музыкі»,
заслужанаму  дзеячу  мастацтваў Рэспублікі  Беларусь,  -  за  значны
асабісты   ўклад  у  развіццё  беларускага  музычнага  мастацтва   і
стварэнне оперы-прытчы «Маленькі прынц»;
     
                        тэатральнае мастацтва
     
     Аўсяннікаву   Генадзю  Сцяпанавічу,  вядучаму   майстру   сцэны
дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі  Купалы»,
народнаму  артысту СССР, - за яркія сцэнічныя вобразы  ў  спектаклях
тэатральнага сезона 2007/2008 года;
     
                        мастацкая літаратура
     
     Шніпу  Віктару  Анатольевічу, галоўнаму  рэдактару  выдавецкага
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мастацкая літаратура»,  -
за  выдатныя  творчыя  дасягненні, стварэнне кнігі  паэзіі  і  прозы
«Страла кахання, любові крыж»;
     
                         народная творчасць
     
     Іванаўскай  школе бондарства - за значны ўклад у  зберажэнне  і
папулярызацыю старадаўніх народных рамёстваў;
     Харкевічу    Аляксандру   Антонавічу,   майстру    дэкаратыўна-
прыкладнога мастацтва (в. Ваўканосава Круглянскага раёна Магілёўскай
вобласці), - за стварэнне самабытных мастацкіх твораў, актыўны ўдзел
у выстаўках, конкурсах і фестывалях;
     
                      харэаграфічнае мастацтва
     
     Гайко  Вользе Уладзіміраўне, артыстцы балета, вядучаму  майстру
сцэны   дзяржаўнай   тэатральна-відовішчнай  установы   «Нацыянальны
акадэмічны   Вялікі  тэатр  оперы  і  балета  Рэспублікі  Беларусь»,
заслужанай  артыстцы  Рэспублікі  Беларусь,  -  за  яркія  сцэнічныя
вобразы, створаныя ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;
     
                     крытыка і мастацтвазнаўства
     
     Шаранговіч  Наталлі  Васільеўне, рэдактару аддзела  выяўленчага
мастацтва  рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва»,  -
за  значны  асабісты ўклад у даследаванне і папулярызацыю  сучаснага
беларускага выяўленчага мастацтва;
     
                           музейная справа
     
     калектыву  ўстановы «Веткаўскі музей народнай творчасці»  -  за
плённую   працу  па  захаванню  і  прапагандзе  гісторыка-культурнай
спадчыны Беларусі;
     
                         бібліятэчная справа
     
     калектыву  дзяржаўнай  установы культуры «Гродзенская  абласная
навуковая  бібліятэка  імя  Я.Ф.Карскага»  -  за  значны   ўклад   у
патрыятычнае  выхаванне  і  арганізацыю бібліятэчнага  абслугоўвання
насельніцтва;
     
                   аматарская мастацкая творчасць
     
     заслужанаму  аматарскаму калектыву Рэспублікі  Беларусь  студыі
сучаснага     бальнага    танца    «Мара»    культурна-забаўляльнага
рэспубліканскага  даччынага  унітарнага прадпрыемства  «Культсэрвіс»
Мінскага  трактарнага  завода  - за выдатныя  творчыя  дасягненні  і
значны ўклад у эстэтычнае выхаванне моладзі;
     народнаму  фальклорнаму калектыву «Гасцінец» Ракаўскага  Цэнтра
культуры  і вольнага часу - за значную працу па вывучэнню, захаванню
і прапагандзе песеннай спадчыны, звычаяў і традыцый беларусаў;
     
                      выхаванне творчай моладзі
     
     Дзяржынскай  дзіцячай школе мастацтваў - за плённую  культурна-
асветніцкую   і   педагагічную  дзейнасць,   падрыхтоўку   лаўрэатаў
міжнародных фестываляў і конкурсаў.
     2.  Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій
Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры  і  мастацтва  2008
года  са  сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па  падтрымцы
культуры і мастацтва.
     3.  Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з  дадзеным
Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
     4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
     
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                            А.Лукашэнка




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2016г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner