Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Гродненского областного исполнительного комитета от 17 декабря 2008 г. №952 "Аб стварэннi Гродзенскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

         РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
                       17 снежня 2008 г. № 952

АБ СТВАРЭННІ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА МАСТАЦКА-
ЭКСПЕРТНАГА САВЕТА ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ І МАНУМЕНТАЛЬНА-
ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУ

     На  падставе  Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыі)  і
прыёмкі   твораў   манументальнага   і   манументальна-дэкаратыўнага
мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай
Савета  Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. №  1372,
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
     1.  Стварыць  Гродзенскі  абласны мастацка-экспертны  савет  па
манументальнаму  і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву  ў  складзе
згодна з дадаткам.
     2.  Зацвердзіць прыкладаемае Палажэнне аб Гродзенскім  абласным
мастацка-экспертным  савеце  па  манументальнаму  і   манументальна-
дэкаратыўнаму мастацтву.
     3. Прызнаць страціўшымі сілу:
     рашэнне  Гродзенскага  абласнога  выканаўчага  камітэта  ад  30
сакавіка  2004 г. № 136 «Аб Гродзенскім абласным мастацка-экспертным
савеце  па манументальнаму мастацтву» (Национальный реестр  правовых
актов Республики Беларусь, 2004 г., № 67, 9/3348);
     рашэнне  Гродзенскага  абласнога  выканаўчага  камітэта  ад  14
жніўня  2007  г. № 564 «Аб унясенні змянення ў рашэнне  Гродзенскага
абласнога  выканаўчага  камітэта ад  30  сакавіка  2004  г.  №  136»
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь,  2007  г.,
№ 220, 9/10118).
     4.  Дадзенае  рашэнне  ўступае  ў  сілу  пасля  яго  афіцыйнага
апублікавання.
     
Старшыня                                                У.Я.Саўчанка
                                                                    
Кіраўнік спраў                                           М.Я.Прысада
     
                                              Дадатак
                                              да рашэння
                                              Гродзенскага абласнога
                                              выканаўчага камітэта
                                              17.12.2008 № 952
                                  
                                СКЛАД
        Гродзенскага абласнога мастацка-экспертнага савета па
       манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву
                                  
Маціевіч            - намеснік начальніка - начальнік аддзела
Сяргей Міхайлавіч     культурна-асветных устаноў, народнай творчасці
                      і навучальных устаноў упраўлення культуры
                      Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта,
                      старшыня савета

Анціпін             - скульптар, старшыня Гродзенскай абласной
Аляксандр Сяргеевіч   арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі
                      саюз мастакоў», намеснік старшыні (з яго згоды)

Клімовіч            - галоўны спецыяліст аддзела культурна-асветных
Алена Віктараўна      устаноў, народнай творчасці і навучальных
                      устаноў упраўлення культуры Гродзенскага
                      абласнога выканаўчага камітэта, намеснік
                      старшыні

Загідуліна          - мастацтвавед-кантралёр упраўлення культуры
Марына Аляксееўна     Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта,
                      сакратар савета

Анісімаў            - архітэктар, начальнік упраўлення архітэктуры і
Уладзімір Юр’евіч     горадабудаўніцтва Гродзенскага гарадскога
                      выканаўчага камітэта, галоўны архітэктар горада
                      Гродна

Грыневіч            - мастак-манументаліст, член праўлення
Сяргей Аркадзьевіч    Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага
                      аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» (з яго
                      згоды)

Лытаў               - архітэктар, член праўлення Гродзенскай абласной
Уладзімір Андрэевіч   арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі
                      саюз архітэктараў», член-карэспандэнт
                      Беларускага грамадскага аб’яднання архітэктараў
                      і дзеячаў будаўнічай навукі «Правапераемнік
                      адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская
                      Акадэмія архітэктуры», галоўны архітэктар
                      праектаў абласнога унітарнага праектна-
                      вышукальнага прадпрыемства «Гроднажылпраект» (з
                      яго згоды)

Міско               - скульптар, член грамадскага аб’яднання
Іван Якімавіч         «Беларускі саюз мастакоў», народны мастак
                      Беларусі (з яго згоды)

Левін               - заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь,
Леанід Мендзялевіч    лаўрэат Ленінскай прэміі (з яго згоды)

Панцялееў           - скульптар, член грамадскага аб’яднання
Уладзімір Іванавіч    «Беларускі саюз мастакоў» (з яго згоды)

Сільвановіч         - мастак-манументаліст, член праўлення
Аляксандр Мікалаевіч  Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага
                      аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» (з яго
                      згоды)

Скрабко             - першы намеснік начальніка - начальнік аддзела
Павел Канстанцінавіч  па друку і ўзаемадзеянню са сродкамі масавай
                      інфармацыі ўпраўлення ідэалагічнай работы
                      Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Таламанаў           - архітэктар, начальнік упраўлення тэрытарыяльнай
Генадзь Барысавіч     планіроўкі, горадабудаўніцтва і архітэктуры
                      камітэта па архітэктуры і будаўніцтву
                      Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Тараненка           - архітэктар, старшыня Гродзенскай абласной
Аляксандр Барысавіч   арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі
                      саюз архітэктараў», член-карэспандэнт
                      Беларускага грамадскага аб’яднання архітэктараў
                      і дзеячаў будаўнічай навукі «Правапераемнік
                      адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская
                      Акадэмія архітэктуры», галоўны архітэктар
                      праектаў абласнога унітарнага праектнага
                      прадпрыемства «Інстытут «Гроднаграмадзянпраект»
                      (з яго згоды)

Янушкевіч           - мастак-манументаліст, член грамадскага
Пётр Вацлававіч       аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў», мастак-
                      манументаліст дэкаратыўнага мастацтва
                      Гродзенскага ўнітарнага творчага прадпрыемства
                      «Мастацтва» грамадскага аб’яднання «Беларускі
                      саюз мастакоў» (з яго згоды)
     
                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Рашэнне
                                              Гродзенскага абласнога
                                              выканаўчага камітэта
                                              17.12.2008 № 952

ПАЛАЖЭННЕ
аб Гродзенскім абласным мастацка-экспертным савеце па
манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву

     1.    Гродзенскі    абласны   мастацка-экспертны    савет    па
манументальнаму  i  манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву  (далей  -
савет) з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.
     2.  Асноўнымi задачамi савета з’яўляюцца выпрацоўка  практычных
рэкамендацый   i   разгляд   канкрэтных   пытанняў,    звязаных    з
праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага  i
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
     3. Савет:
     у  сваёй  дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь
i дадзеным Палажэннем;
     спрыяе    стварэнню   твораў   высокага   мастацкага   ўзроўню,
дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх рашэнняў.
     4. У мэтах выканання сваiх задач савет:
     дае   экспертныя   заключэннi  па  эскiзных   праектах   твораў
манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
     ажыццяўляе  кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання  i
стварэння  (рэканструкцыi) твораў манументальнага  i  манументальна-
дэкаратыўнага мастацтва;
     дае  заключэнне  па  этапах работ па стварэнні  (рэканструкцыi)
твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя
ствараюцца    (рэканструюцца)   у   г.   Гродна    (акрамя    твораў
манументальнага   і  манументальна-дэкаратыўнага   мастацтва,   якія
ствараюцца па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь), раённых
цэнтрах і на тэрыторыі раёнаў Гродзенскай вобласці;
     па   даручэнні  Гродзенскага  абласнога  выканаўчага   камітэта
ажыццяўляе дзяржаўную прыёмку твораў манументальнага i манументальна-
дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструюцца) у г. Гродна
(акрамя   твораў   манументальнага   і   манументальна-дэкаратыўнага
мастацтва,  якія  ствараюцца па ўзгадненні з Прэзідэнтам  Рэспублікі
Беларусь),  у  раённых  цэнтрах  і на тэрыторыі  раёнаў  Гродзенскай
вобласці.
     5.    Савет   адхiляе   праекты   твораў   манументальнага    i
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць  высокаму
вобразна-мастацкаму    ўзроўню    або    належнаму     архiтэктурна-
кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх
стварэння (рэканструкцыi), дае рэкамендацыi аб iх перапрацоўцы.
     6.   На   пасяджэннi   савета   пры  неабходнасцi   запрашаюцца
прадстаўнiкi  мясцовых  выканаўчых i  распарадчых  органаў,  органаў
дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый.
     7. Савет узначальвае старшыня. Старшыня мае намеснiкаў, якiя  ў
яго   адсутнасць  арганiзуюць  работу  савета.  Савет  мае  няцотную
колькасць членаў, але не больш за 15 чалавек з улiкам старшынi.
     Склад  савета  зацвярджаецца  Гродзенскім  абласным  выканаўчым
камітэтам.  У  яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага  мастацтва,
архiтэктары,   мастацтвазнаўцы,  прадстаўнiкi  дзяржаўных   органаў,
дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый.
     Прапановы  па  складу  савета,  кандыдатурах  яго  старшынi   i
намеснiкаў  ва  ўстаноўленым парадку ўносяцца  ўпраўленнем  культуры
Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
     8.  Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але  не
радзей аднаго разу ў квартал, пад кiраўнiцтвам старшынi савета, а  ў
яго адсутнасць - намеснiка старшынi.
     9.  Рашэннi  савета  прымаюцца простай  большасцю  галасоў  пры
ўмове  прысутнасцi  на пасяджэннi не менш за  2/3  складу  савета  i
афармляюцца пратаколам.
     10.  Прадстаўленне матэрыялаў для iх разгляду  саветам,  работу
савета  i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечвае ўпраўленне
культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
     11.  Савет  штогод прадстаўляе справаздачу аб  сваёй  дзейнасцi
Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner