Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 ноября 2008 г. №1804 "Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                     26 лістапада 2008 г. № 1804

АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Узнагародзіць  Ганаровай граматай Савета  Міністраў  Рэспублікі
Беларусь:
     Аксенчука  Валерыя Дзмітрыевіча, настаўніка па спорту  ўстановы
адукацыі   «Брэсцкае  дзяржаўнае  абласное  вучылішча   алімпійскага
рэзерву»,  за  значны асабісты ўклад у падрыхтоўку на  раннім  этапе
Н.Астапчук,   якая  заваявала  бронзавы  медаль   на   ХХІХ   летніх
Алімпійскіх  гульнях  2008  года  ў г.  Пекіне  (Кітайская  Народная
Рэспубліка);
     Бабца   Мікалая   Якаўлевіча,  начальніка   ўпраўлення   спорту
Міністэрства спорту і турызму, за шматгадовую плённую працу, высокае
прафесійнае   майстэрства,  значны  асабісты  ўклад  у  забеспячэнне
падрыхтоўкі  і  ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх  гульнях
1996, 2000, 2004 і 2008 гадоў;
     Балахонава  Васілія  Аляксеевіча,  трэнера-выкладчыка  ўстановы
«Магілёўская   абласная   спецыялізаваная   дзіцяча-юнацкая    школа
алімпійскага  рэзерву прафсаюзаў «Спартак-2005», за  падрыхтоўку  на
раннім  этапе  А.Рыбакова,  які заваяваў сярэбраны  медаль  на  XXIX
летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў г. Пекіне (Кітайская Народная
Рэспубліка);
     Барздакова  Уладзіміра Вітальевіча, трэнера па цяжкай  атлетыцы
дзяржаўнай  вучэбна-спартыўнай установы «Барысаўская спецыялізаваная
дзіцяча-юнацкая  школа  алімпійскага  рэзерву»,  за  падрыхтоўку  на
раннім  этапе А.Арамнава, які заваяваў залаты медаль на ХХІХ  летніх
Алімпійскіх  гульнях  2008  года  ў г.  Пекіне  (Кітайская  Народная
Рэспубліка);
     Бурдзявіцкую  Святлану Васільеўну, старшага  трэнера-выкладчыка
ўстановы «Мінская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага
рэзерву  №  4»  БФСТ «Дынама», за шматгадовую плённую працу,  значны
ўклад  у  развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь,
актыўны ўдзел у падрыхтоўцы спартсменаў высокага класа;
     Быкава Артура Васільевіча, трэнера-выкладчыка па веславанню  на
байдарках  і каноэ ўстановы «Барысаўская комплексная дзіцяча-юнацкая
спартыўная  школа  прафсаюзаў»,  за  падрыхтоўку  на  раннім   этапе
А.Абалмасава, які заваяваў залаты медаль на ХХІХ летніх  Алімпійскіх
гульнях 2008 года ў г. Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка);
     Гоманава  Алега  Васільевіча, настаўніка па  спорту  аддзялення
веславання  акадэмічнага  ўстановы адукацыі  «Гомельскае  дзяржаўнае
вучылішча  алімпійскага  рэзерву», за падрыхтоўку  на  раннім  этапе
Н.Гелах,  якая заваявала бронзавы медаль на ХХІХ летніх  Алімпійскіх
гульнях 2008 года ў г. Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка);
     Гурскую   Эдзіту   Эдуардаўну,  трэнера-выкладчыка   дзяржаўнай
спецыялізаванай  вучэбна-спартыўнай  установы  «Магілёўскі   абласны
цэнтр  алімпійскага  рэзерву па лёгкай атлетыцы  і  гульнявым  відам
спорту»,  за  падрыхтоўку на раннім этапе А.Міхневіча, які  заваяваў
бронзавы  медаль  на  XXIX летніх Алімпійскіх гульнях  2008  года  ў
г. Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка);
     Даўгалёнка   Дзмітрыя   Аляксандравіча,   дзяржаўнага   трэнера
нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанню на  байдарках
і  каноэ,  за значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай  культуры  і
спорту  ў  Рэспубліцы  Беларусь,  падрыхтоўку  нацыянальнай  каманды
Рэспублікі  Беларусь  па  веславанню  на  байдарках  і  каноэ,  якая
заваявала  на ХХІХ летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў г.  Пекіне
(Кітайская Народная Рэспубліка) два залатыя і адзін бронзавы медалі;
     Заічкова   Ігара   Мікалаевіча,  першага   намесніка   старшыні
цэнтральнага     савета    рэспубліканскага    дзяржаўна-грамадскага
аб’яднання «Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства  «Дынама»,
за значны асабісты ўклад у арганізацыйнае забеспячэнне падрыхтоўкі і
ўдзелу  нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па  відах  спорту  ў
Алімпійскіх гульнях 2004 і 2008 гадоў;
     Захаранку    Міхаіла   Аляксандравіча,   дзяржаўнага    трэнера
нацыянальнай  каманды  Рэспублікі Беларусь па  цяжкай  атлетыцы,  за
значны  асабісты  ўклад  у развіццё фізічнай  культуры  і  спорту  ў
Рэспубліцы  Беларусь, забеспячэнне падрыхтоўкі нацыянальнай  каманды
Рэспублікі  Беларусь  па  цяжкай атлетыцы, якая  заваявала  на  ХХІХ
летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў г. Пекіне (Кітайская Народная
Рэспубліка) адзін залаты, адзін сярэбраны і адзін бронзавы медалі;
     Зуёнак  Людмілу  Міхайлаўну, начальніка аддзела  бухгалтарскага
ўліку і справаздачнасці - галоўнага бухгалтара Міністэрства спорту і
турызму,   за   шматгадовую  плённую  працу,   высокае   прафесійнае
майстэрства,  значны  асабісты ўклад у  забеспячэнне  падрыхтоўкі  і
ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях 1996, 2000, 2004
і 2008 гадоў;
     Ільянкову  Ірыну  Валер’еўну, трэнера-выкладчыка  па  мастацкай
гімнастыцы ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па
гімнастыцы  мастацкай»,  за  падрыхтоўку  каманды,  якая   заваявала
бронзавы медаль у групавым практыкаванні па гімнастыцы мастацкай  на
ХХІХ  летніх  Алімпійскіх гульнях 2008 года ў г.  Пекіне  (Кітайская
Народная Рэспубліка);
     Качыева  Андрэя  Вячаслававіча, старшага трэнера-выкладчыка  па
веславанню  на байдарках і каноэ ўстановы «Спецыялізаваная  дзіцяча-
юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 3 г. Мазыра», за падрыхтоўку на
раннім этапе А.Літвінчука, які заваяваў залаты медаль на ХХІХ летніх
Алімпійскіх  гульнях  2008  года  ў г.  Пекіне  (Кітайская  Народная
Рэспубліка);
     Лабачова  Анатолія Леанідавіча, настаўніка па  спорту  ўстановы
адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву», за
падрыхтоўку А.Рыбакова, які заваяваў сярэбраны медаль на XXIX летніх
Алімпійскіх  гульнях  2008  года  ў г.  Пекіне  (Кітайская  Народная
Рэспубліка);
     Мамайку  Васілія Канстанцінавіча, намесніка дырэктара  вучэбна-
спартыўнай  установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная  школа  г.  Столін»
аддзела  адукацыі  Столінскага райвыканкома, за шматгадовую  плённую
працу,  асабісты  ўклад  у развіццё спорту ў раёне,  падрыхтоўку  на
раннім  этапе  Н.Астапчук, якая заваявала бронзавы  медаль  на  ХХІХ
летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў г. Пекіне (Кітайская Народная
Рэспубліка);
     Махнева    Генадзія    Дзмітрыевіча,   трэнера-выкладчыка    па
веславанню  на байдарках і каноэ ўстановы «Спецыялізаваная  дзіцяча-
юнацкая  школа  алімпійскага рэзерву па  водных  відах  спорту»,  за
падрыхтоўку  на  раннім  этапе  В.Махнева,  які  заваяваў  залаты  і
бронзавы  медалі  на  XXIX летніх Алімпійскіх гульнях  2008  года  ў
г. Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка);
     Мацэральніка    Леаніда   Міхайлавіча,   дзяржаўнага    трэнера
нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорту,  за  высокае
прафесійнае   майстэрства,  значны  асабісты  ўклад  у  забеспячэнне
падрыхтоўкі   і   ўдзелу  беларускіх  спартсменаў  у   XIIІ   летніх
Паралімпійскіх  гульнях  2008 года ў г. Пекіне  (Кітайская  Народная
Рэспубліка);
     Мурашко  Тамару  Данілаўну,  выкладчыка  спецыяльных  дысцыплін
установы  адукацыі  «Бабруйскае  дзяржаўнае  вучылішча  алімпійскага
рэзерву»,  за падрыхтоўку на раннім этапе А.Міхневіча, які  заваяваў
бронзавы  медаль  на  XXIX летніх Алімпійскіх гульнях  2008  года  ў
г. Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка);
     Новіка  Анатолія  Рыгоравіча, дзяржаўнага трэнера  нацыянальнай
каманды  Рэспублікі  Беларусь па барацьбе грэка-рымскай,  за  значны
асабісты  ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту  ў  Рэспубліцы
Беларусь,  забеспячэнне падрыхтоўкі нацыянальнай каманды  Рэспублікі
Беларусь  па  барацьбе грэка-рымскай, якая заваявала на ХХІХ  летніх
Алімпійскіх  гульнях  2008  года  ў г.  Пекіне  (Кітайская  Народная
Рэспубліка) бронзавы медаль;
     Пакармяха   Эльвіру  Аляксееўну,  трэнера-выкладчыка   ўстановы
«Мінская    гарадская    спецыялізаваная    дзіцяча-юнацкая    школа
алімпійскага   рэзерву  прафсаюзаў  па  гімнастыцы   мастацкай   імя
Л.Г.Гадзіевай»,  за  падрыхтоўку  на  раннім  этапе   К.Санковіч   і
А.Туміловіч,  якія  заваявалі  бронзавыя  медалі  на   XXIX   летніх
Алімпійскіх  гульнях  2008  года  ў г.  Пекіне  (Кітайская  Народная
Рэспубліка);
     Папроцкага  Віктара Сцяпанавіча, трэнера-выкладчыка  дзяржаўнай
спецыялізаванай  вучэбна-спартыўнай  установы  «Магілёўскі   абласны
цэнтр  алімпійскага  рэзерву па лёгкай атлетыцы  і  гульнявым  відам
спорту», за падрыхтоўку А.Мяньковай, якая заваявала залаты медаль на
XXIX  летніх  Алімпійскіх гульнях 2008 года ў г.  Пекіне  (Кітайская
Народная Рэспубліка);
     Пішчэліну   Нэлі   Аляксееўну,   трэнера-выкладчыка    ўстановы
«Мінская    гарадская    спецыялізаваная    дзіцяча-юнацкая    школа
алімпійскага   рэзерву  прафсаюзаў  па  гімнастыцы   мастацкай   імя
Л.Г.Гадзіевай»,  за  падрыхтоўку  на  раннім  этапе   К.Санковіч   і
А.Туміловіч,  якія  заваявалі  бронзавыя  медалі  на   XXIX   летніх
Алімпійскіх  гульнях  2008  года  ў г.  Пекіне  (Кітайская  Народная
Рэспубліка);
     Прыгонікера  Эдуарда Рыгоравіча, трэнера-выкладчыка  дзяржаўнай
установы «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву
Крычаўскага раёна», за падрыхтоўку на раннім этапе А.Мяньковай, якая
заваявала залаты медаль на XXIX летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
ў г. Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка);
     Рудзя   Васіля   Васільевіча,  трэнера-выкладчыка   па   цяжкай
атлетыцы    ўстановы    «Спецыялізаваная    дзіцяча-юнацкая    школа
алімпійскага     рэзерву    пярвічнай    прафсаюзнай     арганізацыі
рэспубліканскага  унітарнага  вытворчага  прадпрыемства   «Беларускі
аўтамабільны завод» г. Жодзіна, за шматгадовую плённую працу, высокі
прафесіяналізм,   значны  ўклад  у  развіццё   цяжкай   атлетыкі   і
падрыхтоўку алімпійскага рэзерву;
     Рыжанкову   Галіну  Рыгораўну,  трэнера  нацыянальнай   каманды
Рэспублікі  Беларусь  па гімнастыцы мастацкай,  за  значны  ўклад  у
развіццё   фізічнай   культуры  і  спорту  ў  Рэспубліцы   Беларусь,
падрыхтоўку  сярэбранага прызёра І.Жукавай і  бронзавых  прызёраў  у
групавым   практыкаванні  па  гімнастыцы   мастацкай   ХХІХ   летніх
Алімпійскіх  гульняў  2008  года  ў г.  Пекіне  (Кітайская  Народная
Рэспубліка);
     Сербіну    Лідзію   Паўлаўну,   трэнера-выкладчыка   дзяржаўнай
установы «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву
№  4  г. Гомеля», за падрыхтоўку на раннім этапе А.Бабушкінай,  якая
заваявала  бронзавы медаль на ХХІХ летніх Алімпійскіх  гульнях  2008
года ў г. Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка);
     Страхаву   Вольгу  Аляксандраўну,  трэнера-выкладчыка  ўстановы
«Мінская    гарадская    спецыялізаваная    дзіцяча-юнацкая    школа
алімпійскага   рэзерву  прафсаюзаў  па  гімнастыцы   мастацкай   імя
Л.Г.Гадзіевай»,  за  падрыхтоўку на  раннім  этапе  З.Лунінай,  якая
заваявала  бронзавы медаль на XXIX летніх Алімпійскіх  гульнях  2008
года ў г. Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка);
     Цітова  Івана  Аляксандравіча, дзяржаўнага трэнера нацыянальнай
каманды  Рэспублікі Беларусь па барацьбе вольнай, за значны асабісты
ўклад  у  развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь,
забеспчэнне падрыхтоўкі нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь  па
барацьбе вольнай, якая заваявала на ХХІХ летніх Алімпійскіх  гульнях
2008  года  ў  г.  Пекіне (Кітайская Народная  Рэспубліка)  бронзавы
медаль.
     
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner