ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 лістапада 2008 г. № 1796
АБ ПЕРАВОДЗЕ І.Е.ПЯТКЕВІЧА І С.В.ЧАРНАВУСАВА НА ІНШЫЯ
ПАСАДЫ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Перавесці на ўмовах заключаных з імі кантрактаў:
Пяткевіча Іосіфа Еўстаф’евіча на пасаду першага намесніка
начальніка ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады намесніка
загадчыка аддзела адукацыі, спорту, па справах сям’і і моладзі
гэтага ўпраўлення;
Чарнавусава Станіслава Віктаравіча на пасаду начальніка
ўпраўлення навукі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады намесніка начальніка
ўпраўлення паліўна-энергетычнага комплексу галоўнага ўпраўлення
прамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|