РАШЭННЕ БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
21 лістапада 2008 г. № 942
АБ БРЭСЦКІМ АБЛАСНЫМ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА
МАНУМЕНТАЛЬНЫМ І МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ
МАСТАЦТВЕ
На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад
19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння
(рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-
дэкаратыўнага мастацтва» Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Стварыць Брэсцкі абласны мастацка-экспертны савет па
манументальным і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтве.
2. Зацвердзіць прыкладаемае Палажэнне аб Брэсцкім абласным
мастацка-экспертным савеце па манументальнаму і манументальна-
дэкаратыўнаму мастацтву.
3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на
ўпраўленне культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
(Бысюк Р.Р.) і намесніка старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага
камітэта Цупрыка Л.А.
4. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў абласной газеце «Заря».
5. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага
апублікавання.
Старшыня К.А.Сумар
Выконваючы абавязкі кіраўніка спраў І.М.Вабішчэвіч
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта
21.11.2008 № 942
ПАЛАЖЭННЕ
аб Брэсцкім абласным мастацка-экспертным савеце па манументальным і
манументальна-дэкаратыўным мастацтве.
1. Брэсцкі абласны мастацка-экспертны савет па манументальнаму
і манументальна-дэкаратыўным мастацтве (далей - савет) з’яўляецца
пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.
2. Асноўнымі задачамі савета з’яўляюцца выпрацоўка практычных
рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з
праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
3. Савет:
у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь
і Палажэннем аб Брэсцкім абласным мастацка-экспертным савеце па
манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве (далей -
Палажэнне);
спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню,
дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх рашэнняў.
4. У мэтах выканання сваіх задач савет:
дае экспертныя заключэнні па эскізных праектах твораў
манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
ажыццяўляе кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання i
стварэння (рэканструкцыі) твораў манументальнага і манументальна-
дэкаратыўнага мастацтва;
дае заключэнне па этапах работ па стварэнні (рэканструкцыі)
твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія
ствараюцца (рэканструююцца) у гарадах і раёнах вобласці;
дае рэкамендацыі аб вызначэнні памераў аўтарскага
ўзнагароджання за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага і
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і экспертнае заключэнне аб
неабходнасці павелічэння (памяншэння) аўтарскага ўзнагароджання ў
залежнасці ад мастацкага ўзроўню твора, уносіць прапановы па аплаце
тэхнiчнай часткі вырабу эскiзных праектаў у адпаведнасці з
заканадаўствам;
ажыццяўляе дзяржаўную прыёмку твораў манументальнага і
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія ствараюцца
(рэканструююцца) у гарадах і раёнах вобласці.
5. Савет адхiляе праекты твораў манументальнага i
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму
вобразна-мастацкаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-
кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх
стварэння (рэканструкцыі), дае рэкамендацыi аб іх перапрацоўцы.
6. На пасяджэннi савета пры неабходнасцi запрашаюцца
прадстаўнiкi мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, органаў
дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый.
7. Савет узначальвае старшыня. Старшыня мае першага намесніка
і двух намеснікаў, якiя ў адсутнасць старшыні арганiзуюць работу
савета. Савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 15
чалавек з улiкам старшынi.
Склад савета зацвярджаецца распараджэннем старшыні Брэсцкага
абласнога выканаўчага камітэта (далей - аблвыканкам). У яго
ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктары,
мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i
грамадскiх арганiзацый.
Прапановы па складу савета, кандыдатурах яго старшынi i
намеснiкаў ва ўстаноўленым парадку ўносяцца ўпраўленнем культуры
аблвыканкама.
8. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не
радзей аднаго разу ў квартал, пад кiраўнiцтвам старшынi савета, а ў
яго адсутнасць - першага намеснiка ці намесніка старшыні.
9. Рашэнні савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры
ўмове прысутнасці на пасяджэнні не менш 2/3 складу савета і
афармляюцца пратаколам.
10. Прадстаўленне матэрыялаў для разгляду саветам, работу
савета i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечвае ўпраўленне
культуры аблвыканкама.
11. Савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваёй дзейнасцi
аблвыканкаму.
|