РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
19 лістапада 2008 г. № 195
АБ ПРЫСВАЕННІ НАЗВАЎ ВУЛІЦАМ І БЕЗНАЗОЎНЫМ СКВЕРАМ Г.
МІНСКА
У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5
мая 1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке
решения вопросов административно-территориального устройства
Республики Беларусь», праектам плана забудовы жылога раёна «Каменная
Горка» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Праектуемую вуліцу № 4 на ўчастку ад вул. Калеснікава да
вул. Каменнагорскай назваць у гонар аднаго з найвялікшых лясоў нашай
краіны - Налібоцкай пушчы і называць яе далей «вуліца Налібоцкая»
(«улица Налибокская»).
2. Праектуемай вуліцы № 5 на ўчастку ад вул. Калеснікава да
вул. Каменнагорскай надаць імя Люцынская - у гонар маёнтка Люцынка,
які належаў вядомаму беларускаму пісьменніку В.Дуніну-Марцінкевічу,
і надалей называць «вуліца Люцынская» («улица Люцинская»).
3. Праектуемую вуліцу № 6 на ўчастку ад вул. Калеснікава да
вул. Каменнагорскай назваць Лідскай у гонар старажытнага беларускага
горада Ліды, які ў 2008 годзе святкуе 685-гадовы юбілей, і надалей
называць яе «вуліца Лідская» («улица Лидская»).
4. Прысвоіць назву безназоўнаму скверу ў межах вуліц
Даўгабродская - А.Кашавога і Палаца культуры Мінскага трактарнага
завода і надалей называць яго «сквер Садружнасць» («сквер
Содружество»).
5. Прысвоіць назву безназоўнаму скверу па вуліцы Прытыцкага
побач з дамамі № 6, № 8, № 10, № 12 і надалей называць яго «сквер
імя С.В.Прытыцкага» («сквер имени С.О.Притыцкого»).
Старшыня М.В.Матусевіч
|