ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 лістапада 2008 г. № 1721
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь за:
заслугі ў дзяржаўным, гаспадарчым, сацыяльна-культурным
будаўніцтве і ва ўмацаванні абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь
дзяржаўную ўстанову «Галоўнае ўпраўленне будаўніцтва і эксплуатацыі
Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»;
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё
архіўнай справы Аляксееву Вольгу Леанідаўну, архівіста аддзела
інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій
установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»;
шматгадовую плённую працу ў сістэме Міністэрства замежных
спраў, актыўную дзейнасць па рэалізацыі знешняй палітыкі і развіццю
міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь Байчорава Аляксандра
Мухтаравіча, саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у
Кітайскай Народнай Рэспубліцы;
значны асабісты ўклад у эстэтычнае выхаванне падрастаючага
пакалення, прапаганду музычнага мастацтва Папова Алега Васільевіча,
дырэктара ўстановы пазашкольнага выхавання і навучання «Дзіцячая
музычная школа № 9 г. Мінска»;
плённую творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у захаванне і
папулярызацыю нацыянальных тэатральных традыцый Старавойтава Віктара
Андрэевіча, дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны маладзёжны
тэатр»;
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё
навуковых даследаванняў і падрыхтоўку высокакваліфікаваных
спецыялістаў Старавойтава Леаніда Яўгеньевіча, дэкана фізіка-
матэматычнага факультэта ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны
універсітэт імя А.А.Куляшова», кандыдата фізіка-матэматычных навук,
дацэнта;
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у
фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі
Шчоткіну Мар’яну Акіндзінаўну, першага намесніка Міністра працы і
сацыяльнай абароны;
шматгадовую плённую працу ў сферы друку, значны асабісты ўклад
у развіццё айчыннай сістэмы распаўсюджвання перыядычных выданняў:
Дудзіча - дырэктара гандлёвага рэспубліканскага
Ігара Віктаравіча унітарнага прадпрыемства «Белсаюздрук»
Раленка - кіяскёра Смаргонскага раённага аддзялення
Людмілу Вітальеўну гандлёвага рэспубліканскага унітарнага
прадпрыемства «Гроднааблсаюздрук»
Чачору - дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства
Аляксандра Васільевіча «Магілёўсаюздрук»
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|