ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 лістапада 2008 г. № 1686
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ М.І.СВЯНЦІЦКАГА Ў Г. ШАНХАЙ
(КІТАЙСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 11 па 15 лістапада 2008 г. у г. Шанхай
(Кітайская Народная Рэспубліка) першага намесніка Міністра гандлю
Свянціцкага Міхаіла Іванавіча і зацвердзіць заданне на гэту
камандзіроўку*.
Міністэрству фінансаў выдзеліць Міністэрству гандлю 4 732 200
рублёў са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных у
раздзеле «Міжнародныя, культурныя і інфармацыйныя сувязі» на аплату
камандзіровачных расходаў пры выездзе ў службовыя камандзіроўкі за
мяжу звыш сродкаў, запланаваных на гэтыя мэты па ведамаснай
класіфікацыі расходаў указанаму Міністэрству, у адпаведнасці з
падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 35 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26
снежня 2007 года «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год»
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г.,
№ 4, 2/1400).
______________________________
*Не рассылаецца.
Першы намеснік Прэм’ер-міністра У.Семашка
Рэспублікі Беларусь
|