Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 6 ноября 2008 г. №38 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб народным (узорным) непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      6 лістапада 2008 г. № 38

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ НАРОДНЫМ (УЗОРНЫМ)
НЕПРАФЕСІЙНЫМ (АМАТАРСКІМ) КАЛЕКТЫВЕ МАСТАЦКАЙ
ТВОРЧАСЦІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

     На  падставе пункта 2 артыкула 32 Закона Рэспублiкi Беларусь ад
4  чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» у  рэдакцыi
Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Міністэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Зацвердзіць  прыкладзенае Палажэнне аб  народным  (узорным)
непрафесійным   (аматарскім)   калектыве   мастацкай   творчасці   ў
Рэспубліцы Беларусь.
     2.  Прызнаць  страціўшым сілу Палажэнне аб  народным  (узорным)
самадзейным  калектыве  мастацкай творчасці ў  Рэспубліцы  Беларусь,
зацверджанае  Міністэрствам  культуры  Рэспублікі  Беларусь  5   мая
1999  г.  (Национальный реестр правовых актов  Республики  Беларусь,
1999 г., № 44, 8/373).
     
Міністр                                                У.Ф.Матвейчук
     
УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Першы намеснік Міністра     Намеснік Міністра адукацыі
працы і сацыяльнай абароны  Рэспублікі Беларусь
Рэспублікі Беларусь                  К.С.Фарыно
       М.А.Шчоткіна                  09.10.2008
         04.11.2008
                            
УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня Федэрацыі          Першы намеснік старшыні
прафсаюзаў Беларусі         Брэсцкага абласнога
          Л.П.Козік         выканаўчага камітэта
         09.10.2008                   М.І.Юхімук
                                      04.11.2008
                            
УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня
Віцебскага абласнога        Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта        выканаўчага камітэта
     У.П.Андрэйчанка                 А.С.Якабсон
          08.10.2008                  08.10.2008
                            
УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня
Гродзенскага абласнога      Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта        выканаўчага камітэта
        У.Я.Саўчанка                  Б.В.Батура
          06.10.2008                  07.10.2008
                            
УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня
Мінскага абласнога          Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта        выканаўчага камітэта
          Л.Ф.Крупец                  М.Я.Паўлаў
          08.10.2008                  09.10.2008
     
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               06.11.2008 № 38

ПАЛАЖЭННЕ
аб народным (узорным) непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай
творчасці ў Рэспубліцы Беларусь

     1.  Палажэнне  аб народным (узорным) непрафесійным (аматарскім)
калектыве  мастацкай  творчасці  ў  Рэспублiцы  Беларусь  (далей   -
Палажэнне)  вызначае парадак прысваення, перыядычнага  пацвярджэння,
пазбаўлення  наймення  «народны» («узорны»),  асаблівасці  прававога
становішча   непрафесійнага   (аматарскага)   калектыву    мастацкай
творчасці   з  такім  найменнем  з  мэтай  падтрымкі,   развіцця   і
папулярызацыі народнай творчасці і народных промыслаў (рамёстваў).
     2.   Найменне  «народны»  («узорны»)  прысвойваецца   пастаянна
дзеючым непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці  ў
Рэспублiцы  Беларусь  (далей  - аматарскі  калектыў)  пры  наяўнасці
адпаведнага  мастацкага ўзроўню і творчых паказчыкаў, прадугледжаных
дадзеным Палажэннем.
     Найменне    «народны»    прысвойваецца   дарослым    аматарскім
калектывам, у якіх не менш за 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць  узрост
18 гадоў і болей.
     Найменне    «ўзорны»    прысвойваецца    дзіцячым    аматарскім
калектывам, у якіх не менш за 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць  узрост
да 18 гадоў.
     3.  Права  на  прысваенне наймення «народны»  («узорны»)  маюць
аматарскія калектывы, якія займаюцца мастацкай творчасцю,  дзейнасць
якіх   адпавядае   прыярытэтам   дзяржаўнай   культурнай   палiтыкi,
накiраванай на развiццё беларускай нацыянальнай культуры, аматарскай
мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый,
і якія маюць адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі:
     пастаянная   творчая  дзейнасць  аматарскага  калектыву,   якая
адпавядае ўсім патрабаванням Палажэння аб непрафесійным (аматарскім)
калектыве  мастацкай творчасці ў Рэспублiцы Беларусь,  зацверджанага
пастановай  Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26  верасня
2008   г.  №  34  (Национальный  реестр  правовых  актов  Республики
Беларусь, 2008 г., № 252, 8/19650), на працягу не менш за тры гады;
     сістэматычнасць   і  грамадская  значнасць  творчай   дзейнасцi
аматарскага   калектыву,  актыўны  ўдзел  у   мерапрыемствах,   якія
праводзяцца заснавальнікам, культурным жыццi свайго рэгіёна;
     засваенне  i папулярызацыя лепшых узораў айчыннага і сусветнага
мастацтва;
     захаванне    (у    залежнасцi   ад   жанравай    накiраванасцi)
рэгiянальных фальклорных музычных, харэаграфiчных, спеўных  i  iншых
стылiстычных асаблiвасцей, манеры выканання, мясцовага касцюма;
     творчая   дзейнасць,   якая   вылучаецца   своеасаблівасцю    і
самабытнасцю;
     наяўнасць  адпаведнага ўзроўню i разнастайнасці  методык,  якiя
выкарыстоўваюцца  ў  вучэбна-творчай,  рэпетыцыйнай,  канцэртнай   і
выставачнай дзейнасці калектыву;
     наяўнасць   самастойнай  канцэртнай  праграмы   і   правядзенне
канцэртнай і выставачнай дзейнасці не радзей як адзiн раз  у  адзін-
два  месяцы (на працягу гадавога плана творчай дзейнасці аматарскага
калектыву),   пры   гэтым   для  дарослых   калектываў   працягласць
канцэртнага   выступлення,  спектакля,  прадстаўлення,  дэманстрацыі
фільма павінна быць не менш за 40 хвілін, для дзіцячых калектываў  -
не  менш  за 20 хвілін, выстаўкі (для дарослых і дзіцячых калектываў
не менш за 9 кв. м сапраўднай плошчы прадстаўляемых работ);
     удзел   у  зборных  канцэртных  і  выставачных  мерапрыемствах,
грамадскіх акцыях, урачыстасцях і іншых не радзей як адзiн-два  разы
ў  месяц  (на  працягу гадавога плана творчай дзейнасці  аматарскага
калектыву);
     правядзенне  справаздачнага канцэрта, спектакля, прадстаўлення,
дэманстрацыі фільма, выстаўкі за год з улікам аднаўлення  канцэртнай
праграмы або выстаўкі не менш чым на 20-25 працэнтаў штогод;
     мастацкi  ўзровень  і  змест рэпертуару,  канцэртнай  праграмы,
выстаўкі, паказу павінны найбольш поўна адлюстроўваць адпаведны  від
мастацтва, жанр, змест і форму дзейнасці аматарскага калектыву;
     наяўнасць   (у   залежнасцi   ад  жанравай   накiраванасцi)   у
рэпертуары твораў беларускiх аўтараў, мясцовых фальклорных твораў;
     высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства;
     высокі ўзровень сцэнічнай і выставачнай культуры;
     адпаведнасць  выконваемых і прадстаўляемых  твораў  усталяваным
традыцыям плыняў, накірункаў, жанраў мастацтва;
     мастацка-эстэтычнае афармленне канцэртных праграм;
     наяўнасць   звання  лаўрэата,  дыпламанта  раённых,  гарадскіх,
абласных,    рэспублiканскiх,   міжнародных   аглядаў,    конкурсаў,
фестываляў,   выставак   і  іншых  творчых   мерапрыемстваў,   іншых
узнагарод,   якія   характарызуюць  дасягненні   творчай   дзейнасці
аматарскага калектыву.
     4.   Права  на  вылучэнне  аматарскага  калектыву  на  найменне
«народны» («узорны») мае арганізацыя, якая з’яўляецца заснавальнікам
аматарскага калектыву.
     5.  Арганізацыя,  якая вылучае аматарскі калектыў  на  найменне
«народны»   («узорны»),   накіроўвае   хадайніцтва   аб   прысваенні
аматарскаму   калектыву  наймення  «народны»  («узорны»)   у   адрас
упраўлення культуры аблвыканкама, Мінскага гарвыканкама.
     Да хадайніцтва дадаюцца:
     копія пашпарта аматарскага калектыву ў 2 экзэмплярах;
     копія першай старонкі статута (палажэння) арганiзацыі, на  базе
якой дзейнічае аматарскі калектыў, у 2 экзэмплярах;
     узгадненне  з  органамі  рэспубліканскага  кіравання  згодна  з
ведамаснай прыналежнасцю аматарскага калектыву;
     інфармацыя  аб  творчай  дзейнасці  аматарскага  калектыву   за
апошнія тры гады ў 2 экзэмплярах;
     творчыя   характарыстыкі   кiраўнiка   аматарскага   калектыву,
акампаніятара, хормайстра, балетмайстра, канцэртмайстра, рэжысёра  i
iншых спецыялістаў, якія працуюць у калектыве (пры iх наяўнасцi),  у
2 экзэмплярах;
     поўны  спіс  твораў рэпертуару аматарскага калектыву  або  спіс
твораў   дэкаратыўна-прыкладнога,   выяўленчага   мастацтва,    якія
знаходзяцца ў фондах аматарскага калектыву, у 2 экзэмплярах;
     спіс  твораў канцэртнай праграмы аматарскага калектыву або спіс
твораў   выставы   дэкаратыўна-прыкладнога,  выяўленчага   мастацтва
аматарскага калектыву ў 2 экзэмплярах;
     спiс  удзельнiкаў  аматарскага калектыву з  указаннем  даты  iх
нараджэння, асноўнага месца працы, вучобы, ролi, якую яны выконваюць
у складзе аматарскага калектыву, у 2 экзэмплярах;
     рэкламна-інфармацыйная   прадукцыя   аб    творчай    дзейнасці
аматарскага калектыву за апошнія тры гады;
     копіі  водгукаў  раённых, гарадскіх, абласных,  рэспублiканскiх
сродкаў   масавай   інфармацыі  аб  творчай  дзейнасці   аматарскага
калектыву за апошнія тры гады;
     копіі  дыпломаў  раённых, гарадскіх, абласных,  рэспублiканскiх
аглядаў,  конкурсаў,  фестываляў,  выставак  і  іншых  узнагарод  за
апошнія тры гады;
     фота-,  аўдыё-  і  (або) відэаматэрыялы  аб  творчай  дзейнасці
аматарскага калектыву на электронных носьбітах (CD, DVD), а  таксама
электронны  варыянт дакументаў, пералічаных у абзацах пятым-дзевятым
другой часткі дадзенага пункта.
     Дакументы,  пералічаныя  ў  другой  частцы  дадзенага   пункта,
завяраюцца  кiраўнiком арганізацыі, якая вылучае аматарскі  калектыў
на  прысваенне  наймення  «народны»  («узорны»),  i  пячаткай  гэтай
арганiзацыi.
     6.  Упраўленне  культуры  аблвыканкама,  Мінскага  гарвыканкама
сумесна з абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці (культурна-
асветніцкай работы), дзяржаўнай установай «Мінскканцэрт» на падставе
атрыманых дакументаў, пералічаных у першай і другой частках пункта 5
дадзенага  Палажэння,  разглядае адпаведнасць мастацкага  ўзроўню  і
творчых  паказчыкаў  аматарскага калектыву  патрабаванням  дадзенага
Палажэння.
     7.   Для   ацэнкі  мастацкага  ўзроўню  аматарскага   калектыву
ўпраўленне  культуры  аблвыканкама, Мінскага  гарвыканкама  вызначае
тэрмін  і  арганізоўвае  работу членаў рэспубліканскай  атэстацыйнай
камісіі з мэтай прагляду аматарскага калектыву на прадмет прысваення
наймення «народны» («узорны»).
     8.  Склад  рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі  фарміруецца  і
зацвярджаецца  Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь  з  улікам
прапаноў   Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублікі  Беларусь,   Федэрацыi
прафсаюзаў  Беларусі, упраўленняў культуры аблвыканкамаў і  Мінскага
гарвыканкама.
     9.   У   склад  рэспубліканскай  атэстацыйнай  камiсii   могуць
уваходзіць  прадстаўнікі Мiнiстэрства культуры Рэспублікі  Беларусь,
Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублікі  Беларусь,  Федэрацыi  прафсаюзаў
Беларусі,    упраўленняў   культуры   аблвыканкамаў    і    Мінскага
гарвыканкама,   абласных,  гарадскіх  метадычных  цэнтраў   народнай
творчасці  (культурна-асветніцкай  работы)  і  дзяржаўнай   установы
«Мінскканцэрт»,  дзеячы  культуры і  мастацтва,  спецыялiсты  розных
відаў  і  жанраў  мастацтва, іншыя творчыя работнікі культуры,  якія
ўнеслі   значны  асабісты  ўклад  у  развіццё  аматарскай  мастацкай
творчасцi.
     10.  Для  прагляду членамi рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii
на  прадмет  прысваення  наймення  «народны»  («узорны»)  аматарскія
калектывы ў залежнасцi ад жанравай прыналежнасцi прадстаўляюць:
     драматычны, музычна-драматычны тэатр, тэатр лялек -  шматактавы
спектакль або два аднаактавых працягласцю не менш за 60 хвілін;
     тэатр   оперы,  балета,  паэзii  i  прозы,  эстрады,  мiнiяцюр,
музычнай камедыi - аднаактавы спектакль альбо канцэртную праграму  ў
адным аддзяленнi працягласцю не менш за 60 хвілін;
     вакальна-харавы,   харэаграфiчны,   музычна-інструментальны   -
канцэртную  праграму  працягласцю не  менш  за  60  хвілін  у  адным
аддзяленнi;
     цыркавы  калектыў - прадстаўленне працягласцю  не  менш  за  40
хвілін;
     фотастудыi,   студыi   выяўленчага  i   дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва  -  калектыўную  выстаўку  работ  не  менш  за  16  кв.  м
сапраўднай плошчы прадстаўляемых работ;
     кiна-,  вiдэастудыi - поўнаметражны фільм працягласцю  не  менш
за  52 хвіліны, або два кароткаметражныя фiльмы працягласцю па 10-52
хвіліны,  або тры мікраметражныя працягласцю менш чым па 10  хвілін,
або  шэсць рэкламных, сацыяльных фільмаў працягласцю менш чым  па  5
хвілін, або ў розным спалучэнні агульным хранаметражом не менш за 30
хвілін.
     11.   Па   выніках   прагляду   аматарскага   калектыву   пасля
абмеркавання членамі рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі  рыхтуецца
заключэнне  аб  мастацкiм узроўнi і творчых  паказчыках  аматарскага
калектыву на прадмет прысваення наймення «народны» («узорны»),  якое
завяраецца  подпісамі   не  менш  за  пяць  членаў   рэспублiканскай
атэстацыйнай камiсii.
     12.  Заключэнне  рэспубліканскай атэстацыйнай  камісіі  змяшчае
вынікі прагляду аматарскага калектыву на прадмет прысваення наймення
«народны» («узорны»), матываванае заключэнне аб мастацкім узроўні  і
творчых паказчыках, адпаведнасці аматарскага калектыву патрабаванням
дадзенага  Палажэння, прапановы па прысваенні аматарскаму  калектыву
наймення «народны» («узорны»).
     13.  Пры  станоўчым  заключэнні крытычныя заўвагі  і  прапановы
членаў рэспубліканскай атэстацыйнай камiсii да дзейнасцi аматарскага
калектыву  выказваюцца  кіраўніку  аматарскага  калектыву  ў  вуснай
форме.
     Пры  адмоўным заключэнні і неадпаведнасці аматарскага калектыву
патрабаванням  дадзенага  Палажэння кiраўнiк  аматарскага  калектыву
азнаямляецца з заключэннем рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii, што
пацвярджаецца яго подпiсам.
     14.   На   падставе   станоўчага   заключэння   рэспубліканскай
атэстацыйнай  камісіі  аб  мастацкiм узроўнi  і  творчых  паказчыках
аматарскага   калектыву   хадайніцтва  аб   прысваенні   аматарскаму
калектыву  наймення  «народны»  («узорны»)  накіроўваецца  ў   адрас
Міністэрства  культуры  Рэспублікі  Беларусь  або  Савет   Федэрацыі
прафсаюзаў  Беларусі  згодна з ведамаснай прыналежнасцю  аматарскага
калектыву.
     Да хадайніцтва дадаюцца:
     заключэнне   рэспублiканскай   атэстацыйнай   камiсii    ў    2
экзэмплярах;
     дакументы,  пералічаныя  ў першай і  другой  частках  пункта  5
дадзенага Палажэння, у 1 экзэмпляры.
     15.   Рашэнне  аб  прысваенні  аматарскаму  калектыву  наймення
«народны» («узорны») прымаецца:
     прэзiдыумам  Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусі  ў  адносінах
да  аматарскіх  калектываў, якія ўваходзяць у сiстэму прафсаюзаў,  а
таксама грамадскiх аб’яднанняў, акрамя творчых саюзаў;
     калегiяй  Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у адносінах
да   аматарскіх  калектываў  ведамаснай  прыналежнасці  Мiнiстэрства
культуры   Рэспублікі  Беларусь,  Міністэрства  адукацыі  Рэспублікі
Беларусь і іншых органаў кіравання, а таксама творчых саюзаў,  іншых
юрыдычных асоб.
     16.  Аматарскаму калектыву, якому прысвоена найменне  «народны»
(«узорны»),  ва  ўрачыстых  абставінах  у  прысутнасці  прадстаўніка
ўпраўлення  культуры  аблвыканкама, Мінскага  гарвыканкама  і  (або)
абласнога,  Мінскага  гарадскога  аб’яднання  прафсаюзаў   уручаецца
спецыяльнае  пасведчанне  ўзору  згодна  з  дадаткам  да   дадзенага
Палажэння.
     Поўная  назва  аматарскага калектыву, якому прысвоена  найменне
«народны»  («узорны»),  павінна  пачынацца  са  слоў  «народны»  або
«ўзорны».
     17.  У сваёй дзейнасці аматарскі калектыў з найменнем «народны»
(«узорны») кіруецца дадзеным Палажэннем, Палажэннем аб непрафесійным
(аматарскім)  калектыве мастацкай творчасці ў  Рэспубліцы  Беларусь,
якое зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, іншым
заканадаўствам.
     18.  Аматарскія  калектывы  з  найменнем  «народны»  («узорны»)
пацвярджаюць найменне не радзей як адзiн раз у тры гады.
     19. Пацвярджэнне наймення «народны» («узорны») ажыццяўляецца  ў
адпаведнасці з пунктамі 2-6, 11-13 дадзенага Палажэння.
     20.  Упраўленне  культуры,  адукацыi  аблвыканкама,  упраўленне
культуры,  камітэт  па  адукацыі  Мінскага  гарвыканкама,  абласное,
Мінскае гарадское аб’яднанне прафсаюзаў сумесна вызначаюць тэрміны і
формы   арганiзацыi  праглядаў  аматарскіх  калектываў  на   прадмет
пацвярджэння  наймення   «народны»   («узорны»):  агляд,    конкурс,
фестываль,  свята,  па  відах мастацтва,  жанрах,  статусе,  асобных
катэгорыях арганізацый і іншае.
     Упраўленне   культуры   аблвыканкама,   Мінскага   гарвыканкама
арганізоўвае  работу членаў рэспубліканскай атэстацыйнай  камісіі  з
мэтай   прагляду  аматарскага  калектыву  на  прадмет   пацвярджэння
наймення «народны» («узорны»).
     21.  Рашэнне  аб  пацвярджэнні аматарскаму  калектыву  наймення
«народны»   («узорны»)   прымаецца  калегіяй   упраўлення   культуры
аблвыканкама,   Мінскага   гарвыканкама   на   падставе   заключэння
рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб мастацкiм узроўнi і  творчых
паказчыках аматарскага калектыву.
     22.    Выпiска   з   рашэння   калегіі   ўпраўлення    культуры
аблвыканкама,  Мінскага  гарвыканкама  аб  пацвярджэнні  аматарскаму
калектыву  наймення «народны» («узорны») накiроўваецца  адпаведна  ў
Мiнiстэрства  культуры Рэспублiкi Беларусь або Федэрацыю  прафсаюзаў
Беларусі, якія прысвоілі гэта найменне.
     23.  Умовы  аплаты  працы  кіраўніка  аматарскага  калектыву  з
найменнем «народны» («узорны») вызначаюцца заканадаўствам.
     24.  У  аматарскім  калектыве з найменнем «народны»  («узорны»)
можа ўводзiцца дадаткова да трох штатных адзiнак, якiя ўтрымлiваюцца
за  кошт  бюджэтных і (або) іншых сродкаў арганізацыі, на базе  якой
дзейнічае аматарскі калектыў.
     25.  Неабходная  колькасць i склад дадатковых  штатных  адзінак
аматарскага  калектыву з найменнем «народны» («узорны»)  вызначаецца
заснавальнікам  аматарскага калектыву з  улікам  прапаноў  кiраўнiка
аматарскага калектыву.
     26.  Пры  змене поўнай назвы аматарскага калектыву з  найменнем
«народны»   («узорны»)  у  выпадку  змены  базы   дзейнасцi,   назвы
арганізацыі,  на  базе якой дзейнічае аматарскі  калектыў,  творчага
накірунку,  складу  ўдзельнікаў аматарскага  калектыву  арганізацыя,
якая  з’яўляецца заснавальнікам аматарскага калектыву, не пазней  за
30 дзён пасля змены поўнай назвы аматарскага калектыву паведамляе аб
гэтым  упраўленню  культуры аблвыканкама, Мінскага гарвыканкама  або
абласному,  Мінскаму  гарадскому  аб’яднанню  прафсаюзаў  згодна   з
ведамаснай  прыналежнасцю аматарскага калектыву з мэтай пацвярджэння
наймення «народны» («узорны»).
     27.  Рашэнне  аб пацвярджэнні наймення «народны»  («узорны»)  у
сувязі  са  зменай  назвы аматарскага калектыву  прымаецца  калегiяй
Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi Беларусь або  прэзiдыумам  Савета
Федэрацыi  прафсаюзаў  Беларусі згодна  з  ведамаснай  прыналежнасцю
аматарскага    калектыву   па   хадайніцтве   ўпраўлення    культуры
аблвыканкама,   Мінскага   гарвыканкама  або   абласнога,   Мінскага
гарадскога аб’яднання прафсаюзаў.
     28.   Аматарскі   калектыў  пазбаўляецца   наймення   «народны»
(«узорны»):
     у   выпадку,   калі   яго  дзейнасць  не  адпавядае   дадзенаму
Палажэнню;
     пры адмоўным заключэнні рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі;
     у  выпадку,  калі  да  31  снежня года, калі  канчаецца  тэрмін
пацвярджэння  наймення  «народны»  («узорны»)  упраўленнем  культуры
аблвыканкама,   Мінскага  гарвыканкама   не   прынята   рашэнне   аб
пацвярджэнні   наймення   «народны»   («узорны»)    у    сувязі    з
непрадстаўленнем дакументацыі, неабходнай для пацвярджэння  наймення
«народны» («узорны») згодна з пунктам 5 дадзенага Палажэння, і (або)
аматарскі  калектыў з найменнем «народны» («узорны»)  не  прадставіў
творчую праграму на разгляд рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі  па
абставінах,  прызнаных  упраўленнем культуры аблвыканкама,  Мінскага
гарвыканкама няслушнымі.
     29.  Рашэнне  аб  пазбаўленні  аматарскага  калектыву  наймення
"народны" («узорны») прымае калегiя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь або прэзiдыум Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусі згодна з
ведамаснай прыналежнасцю аматарскага калектыву.
     30. Упраўленне культуры аблвыканкама, Мінскага гарвыканкама  па
ўзгадненні   з  упраўленнем  адукацыi  аблвыканкама,  камітэтам   па
адукацыі  Мінскага  гарвыканкама  або  абласное,  Мінскае  гарадское
аб’яднанне  прафсаюзаў  у  залежнасці  ад  ведамаснай  прыналежнасці
аматарскага   калектыву   накіроўвае  хадайнiцтва   аб   пазбаўленнi
аматарскага   калектыву  наймення  «народны»  («узорны»)   у   адрас
Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi  Беларусь  або  Савет   Федэрацыi
прафсаюзаў Беларусі, якiя прымаюць адпаведнае рашэнне.
     31.  Фiнансаванне дзейнасцi аматарскага калектыву  з  найменнем
«народны» («узорны») ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
     
     
                                    Дадатак
                                    да Палажэння аб народным
                                    (узорным) непрафесійным
                                    (аматарскім) калектыве мастацкай
                                    творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь
     
              Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
                                  
                             ПАСВЕДЧАННЕ
                                  
  За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці,
           папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый,
                      высокі мастацкі ўзровень
            і актыўную канцэртную, выставачную дзейнасць
                         прысвоена найменне
                 НАРОДНЫ (УЗОРНЫ) АМАТАРСКІ КАЛЕКТЫЎ
                         РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
        _____________________________________________________
        _____________________________________________________
        _____________________________________________________
             Рашэнне калегіі ад _________________ № ___
     
                    Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі
                                  
                             ПАСВЕДЧАННЕ
                                  
  За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці,
           папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый,
                      высокі мастацкі ўзровень
            і актыўную канцэртную, выставачную дзейнасць
                         прысвоена найменне
                 НАРОДНЫ (УЗОРНЫ) АМАТАРСКІ КАЛЕКТЫЎ
                         РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
        _____________________________________________________
        _____________________________________________________
        _____________________________________________________
       Пастанова прэзідыума Савета ад _________________ № ___




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner