Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 октября 2008 г. №1528 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                    15 кастрычніка 2008 г. № 1528

АБ ПРАВЯДЗЕННІ НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫІ «НАШЫ
ДЗЕЦІ»

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Правесці  з  20  снежня 2008 г.  па  10  студзеня  2009  г.
навагоднюю  дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам рэспубліканскіх
органаў  дзяржаўнага кіравання, аблвыканкомаў, Мінскага гарвыканкома
і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
     2. Міністэрству адукацыі:
     да  11  снежня  2008  г.  зацвердзіць  пералік  рэспубліканскіх
органаў   дзяржаўнага   кіравання,  грамадскіх   аб’яднанняў,   якім
прапанавана  прыняць  удзел  у навагодняй  дабрачыннай  акцыі  «Нашы
дзеці», і давесці яго да ведама гэтых арганізацый;
     пры   неабходнасці   па  ўзгадненню  з  зацікаўленымі   ўносіць
змяненні ў названы пералік.
     3.  Кіраўнікам  рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага  кіравання,
мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў прыняць удзел у навагодняй
дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», наведаць дзіцячыя дамы, у  тым  ліку
сямейнага  тыпу,  школы-інтэрнаты, дзiцячыя вёскi  (гарадкi),  дамы-
iнтэрнаты   для   дзяцей-iнвалiдаў  з  асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага
развiцця, апякунскія і прыёмныя сем’і, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-
інвалідаў,  цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі,
дзіцячыя  сацыяльныя  прытулкі, дамы дзiцяцi,  дзіцячыя  бальніцы  з
мэтай  віншавання  дзяцей  з  Новым  годам,  Калядамі,  уручэння  ім
падарункаў,   аказання  дапамогі  ў  вырашэнні  ў   адпаведнасці   з
заканадаўствам існуючых праблем.
     Рэкамендаваць  грамадскім аб’яднанням і іншым юрыдычным  асобам
далучыцца да названай акцыі.
     4.  Правесці ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
26  снежня  2008  г. у г. Мінску на базе дзяржаўнай установы  «Палац
Рэспублікі»  Кіраўніцтва  справамі  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь
дабрачыннае  навагодняе  свята  з  уручэннем  падарункаў  дзецям  ва
ўзросце 8-14 гадоў з ліку:
     дзяцей-сірот,  дзяцей,  якія засталіся без  бацькоўскай  апекі,
выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзяцей-інвалідаў;
     дзяцей   з  мнагадзетных  і  малазабяспечаных  сем’яў,   сем’яў
бежанцаў;
     дзяцей   з   сем’яў  ваеннаслужачых,  асоб  начальствуючага   і
радавога    саставу   органаў   унутраных   спраў    і    фінансавых
расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях,
якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў
воінскай  службы  (службовых абавязкаў), з  сем’яў  работнікаў,  што
абслугоўвалі воінскія кантынгенты ў Афганістане або іншых дзяржавах,
на тэрыторыі якіх вяліся баявыя дзеянні, якія загінулі (памерлі) або
сталі інвалідамі ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;
     дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
     навучэнцаў,  якія  ўзнагароджаны па выніках  раённых,  абласных
(мінскай гарадской), рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, творчых
конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў;
     навучэнцаў, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце.
     Устанавіць,  што  ў дабрачынным навагоднім свяце  ў  г.  Мінску
прымаюць  удзел  ад Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай,  Гродзенскай  і
Магілёўскай абласцей па 100 дзяцей ад кожнай, ад Мінскай вобласці  -
300  і  г.  Мінска  - 1570 дзяцей у адпаведнасці са  спіскамі,  якія
ўзгадняюцца аблвыканкомамі і Мінскім гарвыканкомам.
     Прыняць   да  ведама,  што  на  дабрачыннае  навагодняе   свята
прадугледжваецца  ў якасці рэзерву 30 падарункаў  і  251  білет  без
падарунка   для  асоб,  суправаджаючых  групы  дзяцей,   а   таксама
прадстаўнікоў  рэспубліканскіх  органаў  дзяржаўнага   кіравання   і
грамадскіх аб’яднанняў.
     Рэкамендаваць  аблвыканкомам і Мінскаму  гарвыканкому  правесці
26-30  снежня 2008 г. з удзелам кіраўніцтва аблвыканкомаў і Мінскага
гарвыканкома   аналагічныя  мерапрыемствы  ў  абласных   цэнтрах   і
г. Мінску, а таксама дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей ва ўсіх
гарадах   і  раёнах  краіны  ў  час  школьных  канікулаў  з  удзелам
кіраўніцтва гарадоў і раёнаў.
     5.  Стварыць  арганізацыйны камітэт па  правядзенню  27  снежня
2008  г.  у  г. Мінску дабрачыннага навагодняга свята для  дзяцей  у
складзе згодна з дадаткам.
     Дадзенаму   арганізацыйнаму  камітэту  вызначыць   расходы   на
арганізацыю і правядзенне свята.
     6.  Аблвыканкомам,  Мінскаму гарвыканкому забяспечыць  дастаўку
дзіцячых дэлегацый на дабрачыннае навагодняе свята і назад.
     Мінскаму    гарвыканкому    арганізаваць    пры    неабходнасці
пражыванне, харчаванне і культурную праграму для дэлегацый абласцей.
     7.  Фінансаванне расходаў на правядзенне навагодняй дабрачыннай
акцыі  «Нашы  дзеці»  ажыццявіць за кошт сродкаў,  прадугледжаных  у
рэспубліканскім   бюджэце   рэспубліканскім   органам    дзяржаўнага
кіравання  на цэнтралізаваныя мерапрыемствы, а таксама пазабюджэтных
сродкаў і эканоміі каштарыса расходаў.
     Рэкамендаваць   мясцовым  выканаўчым  і   распарадчым   органам
ажыццяўляць  фінансаванне названага мерапрыемства  за  кошт  сродкаў
мясцовых  бюджэтаў, пазабюджэтных асігнаванняў  і  сродкаў  з  іншых
крыніц, якія не забаронены заканадаўствам.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі


                                                 Дадатак
                                                 да пастановы
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 15.10.2008 № 1528
                                  
  Склад арганізацыйнага камітэта па правядзенню 26 снежня 2008 г. у
         г. Мінску дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей
                                  
Косінец               - Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Мікалаевіч    (старшыня арганізацыйнага камітэта)

Матвейчук             - Міністр культуры (намеснік старшыні
Уладзімір Фёдаравіч     арганізацыйнага камітэта)

Радзькоў              - Міністр адукацыі (намеснік старшыні
Аляксандр Міхайлавіч    арганізацыйнага камітэта)

Амарын                - намеснік Міністра фінансаў
Уладзімір Віктаравіч

Ананіч                - першы намеснік Міністра інфармацыі
Лілія Станіславаўна

Волкаў                - дырэктар дзяржаўнай установы «Палац
Пётр Андрэевіч          Рэспублікі» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта
                        Рэспублікі Беларусь

Дрыга                 - намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага
Ірына Уладзіміраўна     ўпраўлення - начальнік упраўлення сацыяльна-
                        культурнай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта
                        Рэспублікі Беларусь

Кавалёва              - намеснік Міністра адукацыі
Таццяна Мікалаеўна

Крывадубскі           - першы сакратар Цэнтральнага камітэта
Юрый Уладзіміравіч      грамадскага аб’яднання «Беларускі
                        рэспубліканскі саюз моладзі»

Куляшоў               - намеснік Міністра ўнутраных спраў - начальнік
Анатолій Нілавіч        міліцыі грамадскай бяспекі

Мікша                 - намеснік Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў
Аляксандр Сяргеевіч     Беларусі

Паланевіч             - начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі
Сяргей Віктаравіч       Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Рылатка               - першы намеснік Міністра культуры
Уладзімір Пятровіч

Саламаха              - першы намеснік Старшыні Нацыянальнай
Аляксандр Пятровіч      дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі

Свянціцкі             - першы намеснік Міністра гандлю
Міхаіл Іванавіч

Сівалобава            - начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна     сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі
                        Беларусь

Хандогiна             - галоўны спецыялiст аддзела адукацыi, спорту,
Юлiя Сяргееўна          па справах сям’і і моладзі ўпраўлення
                        сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета
                        Міністраў Рэспублікі Беларусь

Ціцянкоў              - намеснік старшыні Мінскага гарвыканкома
Міхаіл Сяргеевіч

Часнойць              - першы намеснiк Міністра аховы здароўя
Роберт Аляксандравiч

Юшкевіч               - намеснік Міністра лясной гаспадаркі
Мікалай Тарасавіч

Якжык                 - начальнік упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай
Віктар Віктаравіч       работы Міністэрства адукацыі




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner