Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 1 октября 2008 г. №209 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-канцэртная арганiзацыя (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi" i ўказанняў па яе запаўненнi"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

   ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                     1 кастрычніка 2008 г. № 209

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦІ 1-КАНЦЭРТНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ
(МІНКУЛЬТУРЫ) «СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦІ КАНЦЭРТНАЙ
АРГАНІЗАЦЫІ» І ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННІ

     На  падставе  Палажэння аб Міністэрстве  статыстыкі  і  аналізу
Рэспублікі  Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета   Міністраў
Рэспублікі  Беларусь  ад 29 красавіка 2005 г.  №  441,  Міністэрства
статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.   Зацвердзіць   па   прадстаўленні   Міністэрства   культуры
Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
     1.1.   форму   дзяржаўнай   статыстычнай   справаздачнасці   1-
канцэртная  арганізацыя  (Мінкультуры)  «Справаздача  аб   дзейнасці
канцэртнай арганізацыі» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў  дзеянне
пачынаючы са справаздачы за 2008 год;
     1.2.  Указанні  па  запаўненні  формы  дзяржаўнай  статыстычнай
справаздачнасці 1-канцэртная арганізацыя (Мінкультуры)  «Справаздача
аб дзейнасці канцэртнай арганізацыі» і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы
са справаздачы за 2008 год.
     2.  Распаўсюдзiць  указаную ў падпункце 1.1 пункта  1  дадзенай
пастановы   форму   дзяржаўнай   статыстычнай   справаздачнасці   на
філармоніі і іншыя канцэртныя арганізацыі.
     3.  Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства  статыстыкі
і  аналізу Рэспублікі Беларусь ад 11 кастрычніка 2007 г. №  272  «Аб
зацвярджэнні  формы  дзяржаўнай статыстычнай  справаздачнасцi  12-нк
«Справаздача аб дзейнасці канцэртнай арганізацыі» і ўказанняў па  яе
запаўненні».
     4.  Дадзеная  пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць  рабочых
дзен пасля яе падпісання.
     
Міністр                                                 У.І.Зіноўскі
     
     
                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Пастанова
                                                Міністэрства
                                                статыстыкі і аналізу
                                                Рэспублікі Беларусь
                                                01.10.2008 № 209
                                                     
-----------------------------------------------------------------¬ 
¦            ДЗЯРЖАўНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
L----------------------------------------------------------------- 
-----------------------------------------------------------------¬ 
¦    КАНФIДЭНЦЫЯЛЬНАСЦЬ ГАРАНТУЕЦЦА АТРЫМАЛЬНIКАМ IНФАРМАЦЫI     ¦
L----------------------------------------------------------------- 
-----------------------------------------------------------------¬ 
¦Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздач-¦
¦  насцi, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой  ¦
¦  справаздачнасцi цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або   ¦
¦ крымiнальнай адказнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам ¦
¦                      Рэспублiкi Беларусь                       ¦
L----------------------------------------------------------------- 
     ------------------------------------------------------------¬ 
     ¦                        СПРАВАЗДАЧА                        ¦
     ¦            аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi            ¦
     ¦                        за 20__ год                        ¦
     L------------------------------------------------------------ 
--------------------------------T------------¬  -------------------¬ 
¦Прадстаўляюць рэспандэнты:     ¦Тэрмiн      ¦  ¦Форма 1-канцэртная¦
¦                               ¦прадстаўлен-¦  ¦арганiзацыя     (-¦
¦                               ¦ня          ¦  ¦Мiнкультуры)      ¦
+-------------------------------+------------+  +--------T---------+ 
¦Фiлармонii  i  iншыя канцэртныя¦20 студзеня ¦  ¦Код фор-¦0613532  ¦
¦арганiзацыi (далей - канцэртныя¦            ¦  ¦мы      ¦         ¦
¦арганiзацыi):                  ¦            ¦  ¦па ОКУД ¦         ¦
¦Мiнiстэрству    культуры   Рэс-¦            ¦  L--------+----------       
¦публiкi        Беларусь;       ¦            ¦  -------------------¬
¦сваей  вышэйстаячай арганiзацыi¦            ¦  ¦Гадавая           ¦
¦(копiю па яе патрабаваннi)     ¦            ¦  L-------------------
¦                               ¦            ¦  
¦Мiнiстэрства    культуры   Рэс-¦1 сакавiка  ¦                      
¦публiкi Беларусь - зводныя ста-¦            ¦                      
¦тыстычныя даныя (iнфармацыю) па¦            ¦                      
¦рэспублiцы,   абласцях  i  г. -¦            ¦                      
¦ iнску                         ¦            ¦                      
¦Нацыянальнаму     статыстычнаму¦            ¦                      
¦камiтэту Рэспублiкi Беларусь   ¦            ¦                      
L-------------------------------+-------------                       
                                                                    
-----------------------------------------------------------------¬ 
¦Назва  юрыдычнай  асобы  ў адпаведнасцi са статутам (палажэннем)¦
¦________________________________________________________________¦
¦Орган    дзяржаўнага    кiравання   (вышэйстаячая   арганiзацыя)¦
¦________________________________________________________________¦
¦Асноўны вiд дзейнасцi___________________________________________¦
¦Паштовы   адрас  (фактычны)  ___________________________________¦
¦                                                                ¦
+------------------------T-------------T-------------------------- 
¦Рэгiстрацыйны нумар рэс-¦Улiковы нумар¦                          
¦пандэнта                ¦плацельшчыка ¦                          
¦                        ¦(УНП)        ¦                          
+------------T-----------+             ¦             
¦у статыстыч-¦у       ЕГР¦             ¦                          
¦ным рэгiстры¦(ОКЮЛП)    ¦             ¦                          
¦(ОКПО)      ¦           ¦             ¦                          
+------------+-----------+-------------+                           
¦1           ¦2          ¦3            ¦                          
+------------+-----------+-------------+                           
¦            ¦           ¦             ¦                          
L------------+-----------+--------------                               
                                  
                                  
                              РАЗДЗЕЛ І
              МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА
-----T----------T---------------------------T-------T------------¬ 
¦Ну- ¦Плошча па-¦З яе - плошча памяшканняў  ¦Коль-  ¦Колькасць   ¦
¦мар ¦мяшкання- +-------T--------T----------+касць  ¦пасадачных  ¦
¦рад-¦ў - усяго,¦кан-   ¦якiя    ¦якiя маюць¦кан-   ¦месцаў     у¦
¦ка  ¦м2        ¦цэртных¦патрабу-¦аварыйны  ¦цэртных¦глядзельных ¦
¦    ¦          ¦залаў  ¦юць     ¦стан      ¦залаў, ¦залах,      ¦
¦    ¦          ¦       ¦капiта- ¦          ¦адзiнак¦адзiнак     ¦
¦    ¦          ¦       ¦льнага  ¦          ¦       ¦            ¦
¦    ¦          ¦       ¦рамонту ¦          ¦       ¦            ¦
+----+----------+-------+--------+----------+-------+------------+ 
¦А   ¦1         ¦2      ¦3       ¦4         ¦5      ¦6           ¦
+----+----------+-------+--------+----------+-------+------------+ 
¦01  ¦          ¦       ¦        ¦          ¦       ¦            ¦
L----+----------+-------+--------+----------+-------+------------- 
                                  
                                  
                                  
                             РАЗДЗЕЛ II
                                  
                                  
                    АСНОЎНЫЯ ПАКАЗЧЫКІ ДЗЕЙНАСЦІ
                                  
---------------------------T----------T-------T--------T---------¬ 
¦Назва паказчыкаў          ¦Нумар рад-¦Коль-  ¦Коль-   ¦Пасту-   ¦
¦                          ¦ка        ¦касць  ¦касць   ¦пленннi  ¦
¦                          ¦          ¦канцэр-¦слухачо-¦ад   кан-¦
¦                          ¦          ¦таў,   ¦ў, тысяч¦цэртаў,  ¦
¦                          ¦          ¦адзiнак¦чалавек ¦мiльёнаў ¦
¦                          ¦          ¦       ¦        ¦рублёў   ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦А                         ¦Б         ¦1      ¦2       ¦3        ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦Канцэрты на тэрыторыi воб-¦02        ¦       ¦        ¦         ¦
¦ласцi,  у якой знаходзiцца¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦канцэртная арганiзацыя:   ¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦праведзеныя       ўласнымi¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦сiламi                    ¦          ¦       ¦        ¦         ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦праведзеныя  сiламi калек-¦03        ¦       ¦        ¦         ¦
¦тываў  i  выканаўцаў, пры-¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦ехаўшых   на   гастролi  з¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦iншых  абласцей Рэспублiкi¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦Беларусь i з-за мяжы      ¦          ¦       ¦        ¦         ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦Усяго канцэртаў на тэрыто-¦04        ¦       ¦        ¦         ¦
¦рыi  вобласцi, у якой зна-¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦ходзiцца   канцэртная  ар-¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦ганiзацыя  (сума  даных па¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦радках 02 i 03)           ¦          ¦       ¦        ¦         ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦З            iх:          ¦05        ¦       ¦        ¦         ¦
¦канцэрты,  праведзеныя для¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦жыхароў сельскiх населеных¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦пунктаў                   ¦          ¦       ¦        ¦         ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦канцэрты,  праведзеныя для¦06        ¦       ¦        ¦         ¦
¦жыхароў аграгарадкоў i на-¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦селеных пунктаў, якiя пад-¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦лягаюць   пераўтварэнню  ў¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦аграгарадкi               ¦          ¦       ¦        ¦         ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦фiларманiчныя канцэрты    ¦07        ¦       ¦        ¦         ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦з iх канцэрты-лекцыi      ¦08        ¦       ¦        ¦         ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦фiларманiчныя  i эстрадныя¦09        ¦       ¦        ¦         ¦
¦канцэрты для дзяцей       ¦          ¦       ¦        ¦         ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦Канцэрты  ў канцэртных за-¦10        ¦       ¦        ¦         ¦
¦лах,  якiя  належаць  кан-¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦цэртнай арганiзацыi       ¦          ¦       ¦        ¦         ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦Канцэрты  за  межамi  воб-¦11        ¦       ¦        ¦         ¦
¦ласцi,  у якой знаходзiцца¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦канцэртная    арганiзацыя,¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦праведзеныя       ўласнымi¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦сiламi                    ¦          ¦       ¦        ¦         ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦З            iх:          ¦12        ¦       ¦        ¦         ¦
¦фiларманiчныя канцэрты    ¦          ¦       ¦        ¦         ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦канцэрты  за  межамi  Рэс-¦13        ¦       ¦х       ¦х        ¦
¦публiкi  Беларусь, правед-¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦зеныя ўласнымi сiламi     ¦          ¦       ¦        ¦         ¦
+--------------------------+----------+-------+--------+---------+ 
¦Усяго канцэртаў, праведзе-¦14        ¦       ¦        ¦         ¦
¦ных канцэртнай арганiзацы-¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦яй  (сума  даных па радках¦          ¦       ¦        ¦         ¦
¦04 i 11)                  ¦          ¦       ¦        ¦         ¦
L--------------------------+----------+-------+--------+----------                                   
                                  
                                  
                                  
                             РАЗДЗЕЛ ІІІ
     ЗВЕСТКІ АБ ПАСТАЯННЫХ КАЛЕКТЫВАХ І ВЫКАНАЎЦАХ НА КАНЕЦ ГОДА
                                  
---------------------T-----T-------------T-----------------------¬ 
¦Жанр калектываў (вы-¦Нумар¦Колькасць    ¦Колькасць  штатнага ар-¦
¦канаўцаў)           ¦радка¦пастаянных   ¦тыстычнага  персаналу i¦
¦                    ¦     ¦калектываў,  ¦колькасць   выконваючых¦
¦                    ¦     ¦адзiнак      ¦работу па грамадзянска-¦
¦                    ¦     ¦             ¦прававых дагаворах, ча-¦
¦                    ¦     ¦             ¦лавек                  ¦
+--------------------+-----+-------------+-----------------------+ 
¦А                   ¦Б    ¦1            ¦2                      ¦
+--------------------+-----+-------------+-----------------------+ 
¦Фiларманiчныя калек-¦15   ¦             ¦                       ¦
¦тывы                ¦     ¦             ¦                       ¦
+--------------------+-----+-------------+-----------------------+ 
¦Эстрадныя калектывы ¦16   ¦             ¦                       ¦
+--------------------+-----+-------------+-----------------------+ 
¦Камерныя калектывы  ¦17   ¦             ¦                       ¦
+--------------------+-----+-------------+-----------------------+ 
¦Фiларманiчныя  выка-¦18   ¦х            ¦                       ¦
¦наўцы               ¦     ¦             ¦                       ¦
+--------------------+-----+-------------+-----------------------+ 
¦Эстрадныя выканаўцы ¦19   ¦х            ¦                       ¦
L--------------------+-----+-------------+------------------------                                   
                                  
                                  
                                  
                             РАЗДЗЕЛ ІV
              ЗВЕСТКІ АБ МАСТАЦКА-АРТЫСТЫЧНЫМ ПЕРСАНАЛЕ
                                  
                                                           (чалавек)
-----T------------T----------------------------------------------¬ 
¦Ну- ¦Спiсачная   ¦З графы 1 - з адукацыяй                       ¦
¦мар ¦колькасць на¦                                              ¦
¦рад-¦канец  года,¦                                              ¦
¦ка  ¦усяго       ¦                                              ¦
¦    ¦            +-------T--------------T--------T--------------+ 
¦    ¦            ¦вышэй- ¦з графы 2 - па¦сярэдняй¦з графы 4 - па¦
¦    ¦            ¦шай    ¦мастацка-арты-¦спецы-  ¦мастацка-арты-¦
¦    ¦            ¦       ¦стычных спецы-¦яльнай  ¦стычных спецы-¦
¦    ¦            ¦       ¦яльнасцях     ¦        ¦яльнасцях     ¦
+----+------------+-------+--------------+--------+--------------+ 
¦А   ¦1           ¦2      ¦3             ¦4       ¦5             ¦
+----+------------+-------+--------------+--------+--------------+ 
¦20  ¦            ¦       ¦              ¦        ¦              ¦
L----+------------+-------+--------------+--------+---------------      
     
    Заўвага.   Даныя  паказваюцца:  у  мільёнах  рублёў  і   тысячах
чалавек  -  з  адным  знакам  пасля коскі,  у  квадратных  метрах  і
адзінках - у цэлых лічбах.
     
Кіраўнік юрыдычнай асобы_____________        _______________________                                          
                           (подпіс)           (ініцыялы, прозвішча)
                                                 
Бухгалтар ___________________________        _______________________
                           (подпіс)           (ініцыялы, прозвішча)
                                                 
Асоба, адказная за складанне        
дзяржаўнай статыстычнай                  
справаздачнасці ______________   _________   _______________________
                   (пасада)       (подпіс)    (ініцыялы, прозвішча)
     
_______________________________      «__» ___________________200_ г.
  (нумар кантактнага тэлефона)       (дата складання дзяржаўнай
                                           статыстычнай
                                         справаздачнасці)
     
     
                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Пастанова
                                                Міністэрства
                                                статыстыкі і аналізу
                                                Рэспублікі Беларусь
                                                01.10.2008 № 209

УКАЗАННІ
па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-
канцэртная арганізацыя (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці
канцэртнай арганізацыі»

     1.   Дзяржаўную  статыстычную  справаздачнасць  па   форме   1-
канцэртная  арганізацыя  (Мінкультуры)  «Справаздача  аб   дзейнасці
канцэртнай   арганізацыі»   (далей  -   справаздача)   прадстаўляюць
філармоніі  і  іншыя  канцэртныя  арганізацыі  (далей  -  канцэртныя
арганiзацыi).
     2.  Канцэртныя  арганiзацыi,  часова  не  працуючыя  па  розных
абставiнах, складаюць справаздачу за час сваёй дзейнасцi.
     3.  Назва канцэртнай арганiзацыi ўказваецца поўнасцю i  павiнна
адпавядаць назве, прынятай ва ўстаноўчых дакументах.
     4. У раздзеле I «Матэрыяльна-тэхнічная база на канец года»:
     4.1.  у  графе  1 паказваецца агульная плошча ўсіх памяшканняў,
якая   ўключае  ў  сябе  плошчу,  адведзеную  пад  канцэртныя  залы,
дапаможныя,  службовыя і іншыя памяшканні, як ва ўласных,  так  і  ў
арандаваных будынках, незалежна ад таго, знаходзяцца яны  па  аднаму
ці  па некалькіх адрасах. Плошчы памяшканняў, якія здаюцца ў арэнду,
не  ўлічваюцца.  Звесткі  аб  памеры плошчы  памяшканняў  бяруцца  з
тэхнічнага пашпарту ці з дагавора арэнды;
     4.2.  графы  3, 4 запаўняюцца на падставе акта (заключэння)  ці
складзенага   ва   ўстаноўленым  парадку   іншага   дакумента,   які
характарызуе стан памяшканняў;
     4.3.   у   графе  5  паказваецца  колькасць  канцэртных   залаў
(асноўных   і  дадатковых),  якія  належаць  канцэртнай  арганізацыі
(уласныя  памяшканні або памяшканні, арандаваныя на тэрмін не  меней
за паўгода);
     4.4.  у  графе  6  паказваецца камерцыйная колькасць  месцаў  у
канцэртнай  зале,  якая  менш за тэхнiчную  на  колькасць  службовых
месцаў.
     5.  Пры  запаўненні раздзела ІІ «Асноўныя паказчыкі  дзейнасці»
трэба кіравацца наступным:
     5.1.   па  радку  04  паказваюцца  даныя  аб  канцэртах,   якія
праводзіліся   канцэртнай  арганізацыяй  на  працягу  справаздачнага
перыяду   на  тэрыторыі  вобласці,  у  якой  знаходзіцца  канцэртная
арганізацыя,  як  у сваім канцэртным зале (уласным  або  арандаваным
памяшканні),  так  і на пляцоўках іншых арганізацый  (клубах,  дамах
культуры, палацах спорту і гэтак далей) і не толькі ўласнымі сіламі,
але  і запрошанымі на гастролі калектывамі і сольнымі выканаўцамі  з
іншых абласцей Рэспублікі Беларусь і з-за мяжы;
     5.2.  даныя  па  радку  04 павінны быць роўныя  суме  даных  па
радках 02 і 03;
     5.3.  канцэртныя арганізацыі, якія знаходзяцца ў г. Мінску,  па
радках  02-09  паказваюць даныя аб канцэртах, якія  яны  правялі  на
тэрыторыі  г.  Мінска і Мінскай вобласці; па радку 05 -  у  сельскіх
населеных  пунктах Мінскай вобласці; па радку 06 - у аграгарадках  і
населеных  пунктах,  якія  падлягаюць пераўтварэнню  ў  аграгарадкі,
Мінскай вобласці;
     5.4.  да філарманічных канцэртаў адносяцца канцэрты сімфанічных
аркестраў,  харавых і харэаграфічных калектываў, аркестраў  народных
інструментаў  і  духавых  аркестраў,  оперныя  і  камерныя  канцэрты
вакалістаў-салістаў,  канцэрты артыстаў  балета,  інструменталістаў-
салістаў,  дэкламатараў-майстроў мастацкага слова, камерна-вакальных
і камерна-інструментальных ансамбляў песні і танца, ансамбляў танца,
фальклорных ансамбляў і гэтак далей;
     5.5.  да  эстрадных  канцэртаў адносяцца выступленні  эстрадных
аркестраў,    вакальных   і   вакальна-інструментальных   ансамбляў,
эстрадных   калектываў   з  тэатралізаванай  праграмай   (мюзік-хол,
вар’етэ,  тэатр-мініяцюр і гэтак далей), лялечных  груп,  калектываў
пантамімы, тэатраў ценяў і іншых;
     5.6.  па  радку 07 паказваюцца даныя аб філарманічных канцэртах
як для дарослых, так і для дзяцей;
     5.7.  па  радку  10 паказваюцца даныя аб усіх  канцэртах,  якія
праведзены канцэртнай арганізацыяй у сваіх канцэртных залах (уласных
або  залаў,  арандаваных на тэрмін не меней за паўгода).  Па  гэтаму
радку  паказваюцца  даныя аб канцэртах, якія  праведзены  канцэртнай
арганізацыяй уласнымі сіламі і сіламі іншых калектываў і  выканаўцаў
як  прыехаўшых на гастролі з іншых абласцей Рэспублікі Беларусь і з-
за  мяжы, так і іншых калектываў і выканаўцаў з той жа вобласці, што
і канцэртная арганізацыя, якая складае справаздачу;
     5.8.  у  графе  2  даныя аб колькасці слухачоў  паказваюцца  на
аснове колькасці прададзеных білетаў;
     5.9.   у   графе  3  паказваюцца  даныя  аб  даходах,  фактычна
атрыманых канцэртнай арганізацыяй ад канцэртаў, праведзеных уласнымі
сіламі і сіламі іншых калектываў і выканаўцаў;
     5.10.  даныя аб канцэртах, арганізаваных у парадку шэфства,  аб
выступленнях  штатных  калектываў  і  выканаўцаў  на  радыё   і   па
тэлебачанні ў справаздачу не ўключаюцца;
     5.11. даныя аб дабрачынных канцэртах уключаюцца ў справаздачу.
     6.   У  раздзеле  ІІІ  «Звесткі  аб  пастаянных  калектывах   і
выканаўцах на канец года»:
     6.1.   у   графе  1  па  радках  15-17  паказваецца   колькасць
пастаянных калектываў, уваходзячых у склад канцэртнай арганізацыі на
канец справаздачнага года, па іх жанрах;
     6.2. у графе 2 паказваецца колькасць артыстычнага персаналу  на
канец  справаздачнага года як штатнага, так і  тых  грамадзян,  якія
выконваюць работу па грамадзянска-прававых дагаворах.
     7. У раздзеле ІV «Звесткі аб мастацка-артыстычным персанале»:
     7.1.   у   графе   1  паказваецца  колькасць  усяго   мастацка-
артыстычнага   персаналу,   у  склад  якога   ўваходзяць   мастацкія
кіраўнікі,  мастацкі  персанал  і артысты,  якія  лічыліся  ў  штаце
канцэртнай  арганізацыі на канец справаздачнага года,  незалежна  ад
таго,  з’яўляліся яны пастаяннымі, часовымі ці сезоннымі, а  таксама
незалежна  ад  велічыні  іх  працоўнага  дня  -  быў  ён  поўным  ці
скарочаным.   Парадак  вызначэння  спісачнай  колькасці   работнікаў
устаноўлены   пунктамі   8-13   Инструкции   по   заполнению    форм
государственной  статистической отчетности  по  труду,  зацверджанай
пастановай Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь  ад
17  верасня  2001  г.  №  80  (Национальный  реестр  правовых  актов
Республики Беларусь, 2001 г., № 94, 8/7299);
     7.2.  у графе 2 паказваюцца даныя аб тых работніках, якія маюць
дыплом аб вышэйшай адукацыі, а ў графе 4 - аб тых, якія маюць дыплом
аб  сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Асобы, якія навучаюцца ў вышэйшых
навучальных  ўстановах і тыя, якія вучыліся, але  не  закончылі  іх,
улічваюцца  па  той  адукацыі, якую яны атрымалі  да  паступлення  ў
вышэйшую  навучальную ўстанову. У графах 3 і 5 паказваюцца даныя  аб
тых   работніках,   якія   маюць  адукацыю  па  мастацка-артыстычных
спецыяльнасцях.
     
    Заўвага.    Тэрміналогія,   прыведзеная   ў   гэтых   Указаннях,
выкарыстоўваецца толькі для запаўнення дадзенай справаздачы.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner