ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 верасня 2008 г. № 90
АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ МІНІСТЭРСТВА
АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 28 МАЯ 2003 Г. № 39
У мэтах выканання падпункта 4.3 пункта 4 Дэкрэта Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г. № 15 «Об отдельных вопросах
общего среднего образования» і на падставе Палажэння аб Міністэрстве
адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554,
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. У Палажэнне аб экстэрнаце ў агульнаадукацыйных установах,
якое зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі
Беларусь ад 28 мая 2003 г. № 39 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2003 г., № 75, 8/9680; 2007 г., № 68, 8/15893),
унесці наступныя змяненні:
у першым сказе часткі другой пункта 10:
словы «Музыка», «Выяўленчае мастацтва»,» выключыць;
пасля слоў «Фізічная культура» дапоўніць словамі «і здароўе»;
пасля слоў «Працоўнае навучанне»,» дапоўніць словам
«Чарчэнне»;
частку другую пункта 13 выключыць.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага
апублікавання.
Намеснік Міністра К.С.Фарыно
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Міністр фінансаў Міністр працы і
Рэспублікі Беларусь сацыяльнай абароны
А.М.Харкавец Рэспублікі Беларусь
30.09.2008 У.М.Патупчык
30.09.2008
|