ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 жніўня 2008 г. № 124
АБ ПРЫЗНАННІ СТРАЦІЎШЫМІ СІЛУ НЕКАТОРЫХ ПАСТАНОЎ
МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу
Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства
статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прызнаць страціўшымі сілу:
пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі
Беларусь ад 27 ліпеня 2006 г. № 96 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi СШ-4 «Справаздача ўстаноў, якія
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, вячэрняй формы
навучання» і ўказанняў па яе запаўненню»;
пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі
Беларусь ад 27 ліпеня 2006 г. № 98 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi СШ-2 «Справаздача аб прафесійным
навучанні вучняў 8-11 (12) класаў устаноў, якія забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, дзённай формы навучання» і
ўказанняў па яе запаўненню»;
пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі
Беларусь ад 22 кастрычніка 2007 г. № 351 «Аб зацвярджэннi формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi СШ-1 «Справаздача
агульнаадукацыйнай установы дзённай формы навучання» і ўказанняў па
яе запаўненні».
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых
дзён пасля яе падпісання.
Міністр У.І.Зіноўскі
|