ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 жніўня 2008 г. № 1154
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь за:
шматгадовую плённую творчую і навуковую дзейнасць, значны
асабісты ўклад у вывучэнне і развіццё беларускай літаратуры Андрэева
Анатоля Мікалаевіча, члена грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў
Беларусі»;
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё
жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэспублікі Калініна Анатолія
Мікалаевіча, дырэктара Баранавіцкага камунальнага унітарнага
вытворчага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі
«Водаканал»;
шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы здароўя, значны
асабісты ўклад у развіццё медыцынскай навукі і падрыхтоўку ўрачэбных
кадраў Мармыша Генадзія Рыгоравіча, дэкана лячэбнага факультэта
ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|