ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 ліпеня 2008 г. № 1040
АБ НАЗНАЧЭННІ В.У.БАРОЎСКАГА ПАЎНАМОЦНЫМ
ПРАДСТАЎНІКОМ У МІЖДЗЯРЖАЎНЫМ САВЕЦЕ ПА ПРАМЫСЛОВАЙ
БЯСПЕЦЫ
У адпаведнасцi з Пагадненнем аб супрацоўнiцтве ў галiне
забеспячэння прамысловай бяспекi на небяспечных прамысловых аб’ектах
ад 28 верасня 2001 года Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Назначыць начальнiка Дэпартамента па нагляду за бяспечным
вядзеннем работ у прамысловасцi Мiнiстэрства па надзвычайных
сiтуацыях Бароўскага Вiктара Уладзiмiравiча паўнамоцным
прадстаўнiком Урада Рэспублiкi Беларусь у Мiждзяржаўным савеце па
прамысловай бяспецы.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 8 лютага 2002 г. № 178 «Аб паўнамоцным
прадстаўнiку Рэспублiкi Беларусь у Мiждзяржаўным савеце па
прамысловай бяспецы» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2002 г., № 21, 5/9944).
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|