Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Витебского областного исполнительного комитета от 12 июня 2008 г. №478 "Аб заснаваннi прэмiй iмя У.Караткевiча"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

          РАШЭННЕ ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
                      12 чэрвеня 2008 г. № 478

АБ ЗАСНАВАННІ ПРЭМІЙ ІМЯ У.КАРАТКЕВІЧА

     Віцебскі абласны выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
     1.   Заснаваць  прэміі  імя  Уладзіміра  Караткевіча  з   мэтай
ушанавання  памяці знакамітага пісьменніка-земляка,  прапаганды  яго
жыцця  і  творчасці  і  заахвочвання творчай актыўнасці  літаратараў
Віцебскай вобласці.
     2.  Зацвердзіць прыкладаемую Інструкцыю аб парадку  прысуджэння
прэмій імя Уладзіміра Караткевіча.
     3.   Упраўленню   культуры  Віцебскага  абласнога   выканаўчага
камітэта  асігнаванні  на выплату прэмій імя Уладзіміра  Караткевіча
прадугледжваць пры фарміраванні бюджэту ў межах сродкаў,  выдзеленых
на галіну культуры.
     4.   Кантроль  за  выкананнем  дадзенага  рашэння  ўскласці  на
начальніка  упраўлення  культуры  Віцебскага  абласнога  выканаўчага
камітэта Пашынскага М.П.
     
Старшыня                                             У.П.Андрэйчанка
                                                                    
Кіраўнік спраў                                             У.П.Пенін
     
                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне
                                                Віцебскага абласнога
                                                выканаўчага камітэта
                                                12.06.2008 № 478

ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку прысуджэння прэмій імя Уладзіміра Караткевіча

     1.   Прэміі  імя  Уладзіміра  Караткевіча  заснаваны  Віцебскім
абласным  выканаўчым  камітэтам  (далей  -  аблвыканкам)   у   мэтах
ушанавання  памяці знакамітага пісьменніка-земляка,  прапаганды  яго
жыцця  і  творчасці  і  заахвочвання творчай актыўнасці  літаратараў
Віцебскай вобласці.
     2.   Прэміі   імя  Уладзіміра  Караткевіча  (далей  -   прэміі)
прысуджаюцца за таленавітыя, глыбокія па змесце і адметныя па  форме
літаратурныя  творы,  якія з’яўляюцца значным укладам  у  беларускую
нацыянальную    культуру,   абагачаюць   духоўнае   жыццё    народа,
садзейнічаюць  устанаўленню  агульначалавечых  каштоўнасцяў  і  ідэй
гуманізму.
     3.   Прэміі  прысуджаюцца  адзін  раз  у  два  гады  за  творы,
апублікаваныя або пастаўленыя на сцэне на працягу апошніх двух гадоў
на беларускай або рускай мове, па намінацыях:
     проза  (раман,  аповесць, апавяданне, эсэ,  творы  літаратурнай
крытыкі, публіцыстыкі, драматургіі);
     паэзія (зборнік вершаў, паэма);
     прапаганда  жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча (стварэнне
музеяў,   экспазіцый,  куткоў,  пастаноўка  спектакляў,  правядзенне
літаратурных мерапрыемстваў па прапагандзе творчасці пісьменніка).
     4.   Прадстаўленне   работ  на  атрыманне  прэмій   праводзіцца
ўпраўленнем  культуры  Віцебскага аблвыканкама,  Віцебскім  абласным
аддзяленнем  грамадскага  аб’яднання «Саюз  пісьменнікаў  Беларусі»,
установамі  культуры,  працоўнымі калектывамі,  рэдакцыямі  газет  і
часопісаў, грамадскімі аб’яднаннямі.
     5.  Работы,  вылучаемыя  на атрыманне прэмій,  накіроўваюцца  ў
камітэт  па прысуджэнні прэмій імя Уладзіміра Караткевіча  (далей  -
камітэт) да 1 верасня года, у якім яна прысуджаецца.
     6. У камітэт прадстаўляюцца наступныя дакументы:
     прадстаўленне*;
     апублікаваны твор;
     рэцэнзіі крытыкаў;
     водгукі ў друку;
     інфармацыя  аб рабоце калектыву або асобы па прапагандзе  жыцця
і творчасці Уладзіміра Караткевіча;
     альбомы, фотаздымкі.
     7.  У  склад камітэта ўваходзіць не менш дзевяці чалавек з ліку
найбольш   аўтарытэтных  літаратараў,  крытыкаў,  літаратуразнаўцаў,
работнікаў культуры, грамадскіх дзеячаў.
     Склад  камітэта зацвярджаецца распараджэннем намесніка старшыні
аблвыканкама, які курыруе галіну культуры.
     8.  Рашэнне  аб прысуджэнні прэмій прымаецца большасцю  галасоў
членаў  камітэта, якiя   прысутнічаюць   на   пасяджэнні. Пасяджэнні  
камітэта лічацца правамоцнымі пры наяўнасці не менш дзвюх трэціх яго 
складу.
     9.  У  выпадку  вылучэння на прэмію твора члена  камітэта,  яго
аўтар  не  прымае ўдзел у пасяджэннях камітэта на якіх  разглядаюцца
творы, вылучаныя на атрыманне прэмій.
     10.  Рашэнне  камітэта аб прысуджэнні прэмій за прызавыя  месцы
афармляецца  пратаколам  і  зацвярджаецца  распараджэннем   старшыні
аблвыканкама.  Распараджэнне  аб прысуджэнні  прэмій  публікуецца  ў
перыядычным друку. Прэміі ўручаюцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў  дзень
нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
     11.  Прэміі  ўстанаўліваюцца  за прызавыя  месцы  ў  памеры  30
базавых  велічынь  па кожнай намінацыі. Лаўрэатам  прэмій  уручаецца
дыплом.
     Прэміі  могуць выплачвацца ў грашовым эквіваленце ці ў выглядзе
каштоўнага  падарунка на суму 30 базавых велічынь, прадугледжаных  у
частцы першай дадзенага пункта.
     Выплату  прэмій  са  сродкаў абласнога  бюджэту  і  падрыхтоўку
дыпломаў здзяйсняе ўпраўленне культуры аблвыканкама.
     12.  Камісія  мае права прысудзіць прэмію двум прэтэндэнтам  па
адной  намінацыі ў межах сумы адной прэміі або не прысуджаць  прэмію
па  адной  з  намінацый,  а яе суму дадаць да  адной  або  некалькіх
намінацый.
     13.  Калектыў,  які  вылучаецца на  прэміі,  павінен  складацца
толькі  з  асоб,  чый творчы ўклад у вылучаную на прэмію  працу  быў
бясспрэчным.  Пры  прысуджэнні  прэміі  калектыву  грашовая   прэмія
дзеліцца паміж яго ўдзельнікамі пароўну.
     14.  Прэмія лаўрэата, узнагароджанага пасмяротна, уручаецца яго
сям’і.
     15.  Паўторнае вылучэнне аўтараў, якія сталі лаўрэатамі прэміі,
магчыма не раней чым праз пяць год.
______________________________
     *Падаецца ў адвольнай форме.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner