ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 мая 2008 г. № 63
АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯЎ І ДАПАЎНЕННЯ Ў ПАСТАНОВУ
МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АД 28 ЖНІЎНЯ 2007 Г. № 136
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу
Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства
статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу
Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2007 г. № 136 «Аб зацвярджэнні
формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 8-нк (музей)
«Справаздача аб дзейнасці музея» і ўказанняў па яе запаўненні»
наступныя змяненні і дапаўненне:
1.1. у назве, пунктах 1, 2 словы «8-нк (музей)» замяніць
словамі «1-к (музей)»;
1.2. у форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 8-нк
(музей) «Справаздача аб дзейнасці музея», зацверджанай дадзенай
пастановай:
у рэквізіце «Індэкс і код формы» словы «8-нк (музей)» замяніць
словамі «1-к (музей)»;
у рэквізіце «Адрасная частка і тэрмін прадстаўлення» у графе
«Прадстаўляюць рэспандэнты:» пасля слоў «сваёй вышэйстаячай
арганізацыі» дапоўніць словамі «(копію па яе патрабаванні)»;
1.3. ва Указаннях па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасці 8-нк (музей) «Справаздача аб дзейнасці музея»,
зацверджаных дадзенай пастановай, у назве, пункце 1 словы «8-нк
(музей)» замяніць словамі «1-к (музей)».
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых
дзён пасля яе падпісання.
Міністр У.І.Зіноўскі
|