ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 мая 2008 г. № 689
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны ўклад у развіццё і захаванне беларускіх культурных
традыцый, умацаванне гуманітарных і грамадскіх сувязей паміж
народамі Латвіі і Беларусі ўзнагародзіць Ганаровай граматай Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь Саюз беларусаў Латвіі, а таксама
намесніка старшыні гэтага Саюза, старшыню беларускай абшчыны «Мара»
(г. Ліепая) Аляхновіча Сяргея Барысавіча і члена праўлення названага
Саюза і Беларускага таварыства «Прамень» (г. Рыга) Смірнову Сасіму
Паўлаўну.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|