Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 11 апреля 2008 г. №14 "Аб Рэспублiканскiм фестывалi-кiрмашы рамёстваў "Вясновы букет"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      11 красавіка 2008 г. № 14

АБ РЭСПУБЛІКАНСКІМ ФЕСТЫВАЛІ-КІРМАШЫ РАМЁСТВАЎ
«ВЯСНОВЫ БУКЕТ»

     На  падставе  Палажэння  аб парадку арганізацыі  і  правядзення
фестываляў   на   тэрыторыі  Рэспублікі  Беларусь,   фінансуемых   з
рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. №  521,
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Зацвердзіць    прыкладзенае   Палажэнне   аб    Рэспубліканскім
фестывалі-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет».
     
Міністр                                                У.Ф.Матвейчук
     
УЗГОДНЕНА                        
Першы намеснік старшыні
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
        А.Я.Кунцэвіч
          04.04.2008
     
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               11.04.2008 № 14

ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет»

     1.  Палажэнне  аб  Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы  рамёстваў
«Вясновы   букет»   (далей   -   Палажэнне)   устанаўлівае   парадак
арганізацыі,  падрыхтоўкі і правядзення Рэспубліканскага  фестывалю-
кірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (далей - фестываль-кірмаш).
     2.    Фестываль-кірмаш   праводзіцца   Міністэрствам   культуры
Рэспублікі   Беларусь  (далей  -  Міністэрства  культуры),   Мінскім
гарадскім  выканаўчым  камітэтам, грамадскім аб’яднаннем  «Беларускі
Саюз майстроў народнай творчасці».
     3.  Фестываль-кірмаш  праводзіцца ў  мэтах  падтрымкі  народнай
творчасці  і  народных  промыслаў (рамёстваў),  выяўлення  сучаснага
стану  і перспектыў развіцця народнага мастацтва, народных промыслаў
і  рамёстваў Беларусі, аднаўлення рэдкіх і забытых відаў традыцыйных
рамёстваў,   стымулявання   іх   развіцця,   дэманстрацыі   творчага
патэнцыялу   майстроў   традыцыйных   відаў   рамёстваў,   павышэння
сацыяльнага  і  творчага  статусу народных  майстроў,  папулярызацыі
народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў.
     4.    Фестываль-кірмаш    мае   статус    рэспубліканскага    і
прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый ад усіх абласцей, г. Мінска  з
магчымым запрашэннем замежных удзельнікаў.
     5.  Перыядычнасць правядзення фестывалю-кірмашу - адзін  раз  у
год.  Канкрэтныя тэрміны яго правядзення зацвярджаюцца Міністэрствам
культуры па ўзгадненні з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.
     6.  Месцам правядзення фестывалю-кірмашу з’яўляюцца арганізацыі
культуры,  сцэнічныя і спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі  г.  Мінска,
якія  адпавядаюць неабходным патрабаванням выставачнай і  канцэртнай
дзейнасці  і  садзейнічаюць  вырашэнню  мастацкіх  задач  фестывалю-
кірмашу.
     7.  Кіраўніцтва  па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю-кірмашу
ажыццяўляе   арганізацыйны   камітэт  фестывалю-кірмашу   (далей   -
аргкамітэт), склад якога зацвярджаецца Міністэрствам культуры.
     8. Аргкамітэт:
     8.1.  уносіць  у Міністэрства культуры прапановы  па  каштарысу
выдаткаў на арганізацыю і правядзенне фестывалю-кірмашу;
     8.2. разглядае і зацвярджае:
     склад рэжысёрска-пастановачнай группы фестывалю-кірмашу;
     спіс удзельнікаў фестывалю-кірмашу;
     праграму правядзення фестывалю-кірмашу;
     сімволіку,   узоры   ўзнагарод,  іншую  атрыбутыку   фестывалю-
кірмашу;
     план  мерапрыемстваў  па  падрыхтоўцы і правядзенні  фестывалю-
кірмашу;
     8.3.  вызначае  віды  і формы інфармацыйна-рэкламнай  падтрымкі
фестывалю-кірмашу;
     8.4.   вырашае   іншыя  пытанні,  звязаныя  з  падрыхтоўкай   і
правядзеннем фестывалю-кірмашу.
     9. Рэжысёрска-пастановачная група фестывалю-кірмашу:
     9.1.  уносіць  на  разгляд аргкамітэта прапановы  па  стварэнні
агульнай канцэпцыі правядзення фестывалю-кірмашу;
     9.2. распрацоўвае сцэнарыі фестывальных мерапрыемстваў;
     9.3.   праводзіць   рэжысерска-пастановачныя   і   рэпетыцыйныя
работы.
     10.  Арганізацыя  падрыхтоўкі  і  правядзення  выстаўкі-кірмашу
ўскладаецца  на  дырэкцыю фестывалю-кірмашу, функцыі  якой  выконвае
грамадскае аб’яднанне «Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці».
     11.   У  фестывалі-кірмашы  прымаюць  удзел  майстры  народнага
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва грамадскага аб’яднання  «Беларускі
Саюз  майстроў  народнай  творчасці»,  дамоў  і  цэнтраў  рамёстваў,
дзіцячых школ мастацтваў і іншых устаноў культуры, якія пастаянна ці
перыядычна  займаюцца  тым  ці  іншым відам  народнага  дэкаратыўна-
прыкладнога мастацтва i рамяства.
     12.  Для ўдзелу ў фестывалі-кірмашы дасылаюцца заяўкі ў тэрмін,
вызначаны  аргкамітэтам, на адрас грамадскага аб’яднання  «Беларускі
Саюз майстроў народнай творчасці».
     13.  Заяўка  на  ўдзел  у  фестывалі-кірмашы  павінна  змяшчаць
прозвішча,   імя,  імя  па  бацьку  майстра  народнага  дэкаратыўна-
прыкладнога мастацтва, яго год нараджэння, месца працы, тэлефон.
     14. Да заяўкі дадаюцца:
     творчая    інфармацыя   аб   майстры   народнага   дэкаратыўна-
прыкладнога мастацтва;
     поўны  спіс  вырабаў народных мастацкіх рамёстваў і  промыслаў,
якія будуць дэманстравацца на фестывалі-кірмашы;
     не  менш за тры фотаздымкі майстра ў нацыянальным касцюме і яго
вырабаў  памерам  10  х 15 см, якія павінны быць  зроблены  на  фоне
прыроды ці народнай архітэктуры, у працэсе выканання твора.
     15.  Пералічаныя  ў пунктах 13 і 14 гэтага Палажэння  дакументы
рыхтуюцца на беларускай мове і дасылаюцца ў двух экзэмплярах - адзін
экзэмпляр  у  друкаваным  выглядзе і адзін экзэмпляр  у  электронным
выглядзе (тэкст - Microsoft Word, Times New Roman, 15, фотаздымкі  -
фармат jpg, jpeg, tiff, не менш 800 х 600).
     16.  Склад удзельнікаў фестывалю-кірмашу фарміруецца  з  улікам
прапаноў  грамадскага аб’яднання «Беларускі Саюз  майстроў  народнай
творчасці»,  вызначаецца  аргкамітэтам  пасля  папярэдняга  разгляду
дасланых  заявак  на  падставе дадзенага Палажэння  і  пацвярджаецца
афіцыйным запрашэннем аргкамітэта.
     17.    Агульная    колькасць   удзельнікаў    фестывалю-кірмашу
вызначаецца аргкамітэтам.
     18.  У  час правядзення фестывалю-кірмашу ўдзельнікі фестывалю-
кірмашу павінны мець пры сабе калекцыю творчых работ для арганізацыі
выстаўкі-продажу,   а   таксама  сыравіну,  матэрыялы,   нарыхтоўкі,
паўфабрыкаты,  інструменты і прыстасаванні для правядзення  майстар-
класаў, дэманстрацыі творчых працэсаў і рамесніцкіх прыёмаў.
     19.  Праграма  фестывалю-кірмашу прадугледжвае  выстаўкі  работ
народных  мастацкіх  рамёстваў і промыслаў,  майстар-класы  майстроў
народнага  дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва,  конкурсыя  праграмы,
канцэртныя   выступленні   аўтэнтычных  фальклорных   і   аматарскіх
калектываў мастацкай творчасці, тэатралізаваныя дзеянні і  гульнёва-
забаўляльныя    мерапрыемствы,   правядзенне   тэарэтычна-практычных
паседжанняў   (канферэнцый,  дыскусій)   па   пытаннях   аднаўлення,
захавання, пераемнасці і папулярызацыі традыцый народнага мастацтва,
дэманстрацыю  іншых  відаў і напрамкаў творчай  дзейнасці,  якія  не
супярэчаць мэтам выстаўкі-кірмашу.
     20.  Асноўную частку праграмы фестывалю-кірмашу складае конкурс
сярод майстроў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (далей  -
конкурс), які складаецца з двух частак:
     першая   частка   -   конкурс  работ   народнага   дэкаратыўна-
прыкладнога  мастацтва з прадстаўленнем майстрамі  калекцый  уласных
творчых работ;
     другая  частка  -  майстар-класы па стварэнні  работ  народнага
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з дэманстрацыяй творчых працэсаў і
рамесніцкіх прыёмаў выканання творчай работы (адной ці некалькіх).
     21. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
     «лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кірмашу»;
     «пляценне  з прыродных матэрыялаў» (саломы, лазы, лыка,  лучыны
і іншых);
     «мастацкая апрацоўка дрэва»;
     «ганчарства і гліняная пластыка»;
     «кавальства»;
     «ткацтва і вышыўка»;
     «выцінанка»;
     «бісерапляценне»;
     іншыя   віды   народнага   мастацтва,  народных   промыслаў   i
рамёстваў.
     22.   Конкурс   ацэньвае   экспертная   камісія,   склад   якой
зацвярджаецца аргкамітэтам.
     23.   Пры   падвядзенні  вынікаў  конкурсу  экспертная  камісія
ўлічвае:
     мастацкае  і  тэхналагічнае майстэрства  ўдзельнікаў  конкурсу,
пачуццё меры, мастацкі ўзровень і дасканаласць тэхнікі гатовых работ
і выкананых у час правядзення майстар-класаў;
     выкарыстанне   ў  работах  народных  традыцый,   іх   тактоўную
інтэрпрэтацыю ў адпаведнасці з сучаснымі ўмовамі;
     даступнасць і нагляднасць дэманстрацыі тэхналагічных і  творчых
працэсаў у час правядзення майстар-класаў;
     эфектыўнасць і выніковасць правядзення майстар-класаў.
     24. Выбар тэмы, відаў і характару работ, якія дэманструюцца  на
выстаўцы-кірмашы  ці вырабляюцца ў час конкурсу,  не  абмяжоўваецца.
Адзіным патрабаваннем да ўсіх работ, якія дэманструюцца на выстаўцы-
кірмашы  ці  вырабляюцца ў час конкурсу, з’яўляюцца  іх  прамыя  або
апасродкаваныя   адносіны  да  традыцый   пэўнага   віду   народнага
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў.
     25.   Па  выніках  правядзення  конкурсу  на  падставе  рашэння
экспертнай    камісіі   ўдзельнікам   фестывалю-кірмашу    ўручаюцца
спецыяльныя дыпломы і грашовыя прызы.
     26. У мэтах заахвочвання ўдзельнікаў конкурсу засноўваюцца:
     дзесяць   грашовых   прызоў   у  намінацыі   «лепшая   калекцыя
выставачных работ фестывалю-кірмашу»;
     па  аднаму грашоваму прызу першай ступені, два - другой ступені
і  тры - трэцяй ступені ў кожнай з намінацый, вызначаных у пункце 21
гэтага   Палажэння,  за  выключэннем  намінацыі   «лепшая   калекцыя
выставачных работ фестывалю-кірмашу».
     27.  Памер грашовых прызоў зацвярджаецца аргкамітэтам  у  межах
агульнай сметы на падрыхтоўку і правядзенне фестывалю-кірмашу.
     28.  Аргкамітэт мае права ўносіць змяненні ў пералік  намінацый
конкурсу.
     29.  Журы  мае права прымаць рашэнне не заахвочваць удзельнікаў
конкурсу па некаторым намінацыям і відам заахвочвання.
     30.  Фінансаванне  падрыхтоўкі і правядзення  фестывалю-кірмашу
ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner