Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Минского городского Совета депутатов от 12 марта 2008 г. №127 "Аб найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г.Мiнска"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

            РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
                      12 сакавіка 2008 г. № 127

АБ НАЙМЕНАВАННІ І ПЕРАЙМЕНАВАННІ ПРАСПЕКТАЎ, ВУЛІЦ,
ПЛОШЧАЎ І ІНШЫХ САСТАЎНЫХ ЧАСТАК Г. МІНСКА

     У  адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад  5
мая  1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке
решения    вопросов   административно-территориального    устройства
Республики Беларусь» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
     1.   Зацвердзіць   прыкладзенае   Палажэнне   аб   камісіі   па
найменаванні  і  перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў  і  іншых
састаўных частак г. Мінска.
     2.  Зацвердзіць  прыкладзеную Інструкцыю  аб  парадку  прыняцця
рашэння  па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў
і  іншых састаўных частак г. Мінска і ўліку меркаванняў насельніцтва
па пытаннях найменавання і перайменавання праспектаў, вуліц, плошчаў
і іншых састаўных частак г. Мінска.
     3.  Лічыць  страціўшым сілу рашэнне Мінскага гарадскога  Савета
дэпутатаў ад 23 сакавіка 2006 г. № 230 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб
камісіі  па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў
і  іншых  састаўных частак г. Мінска» (Национальный реестр  правовых
актов Республики Беларусь, 2006 г., № 62, 9/5057).
     4.  Кантроль  за  выкананнем сапраўднага  рашэння  ўскласці  на
пастаянную камісію Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па адукацыі,
навуцы, культуры і спорту.
     
Старшыня                                               М.В.Матусевіч
     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Рашэнне
                                                 Мінскага гарадскога
                                                 Савета дэпутатаў
                                                 12.03.2008 № 127

ПАЛАЖЭННЕ
аб камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц,
плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска

     1.  Палажэнне  аб  камісіі  па  найменаванні  і  перайменаванні
праспектаў,  вуліц,  плошчаў  і іншых  састаўных  частак  г.  Мінска
распрацавана  ў  адпаведнасці  з  артыкулам  15  Закона   Рэспублікі
Беларусь  ад  5  мая  1998  года «Об административно-территориальном
делении  и порядке решения вопросов административно-территориального
устройства  Республики  Беларусь»  (Ведамасці  Нацыянальнага   сходу
Рэспублікі  Беларусь, 1998 г., № 19, ст. 214) і рэгламентуе  парадак
стварэння   і   работы  камісіі  па  найменаванні  і  перайменаванні
праспектаў,  вуліц,  плошчаў  і іншых  састаўных  частак  г.  Мінска
(далей  -  камісія)  з мэтай ажыццяўлення каардынацыі  дзейнасці  па
фарміраванні  адзінага  падыходу да  найменавання  і  перайменавання
праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска.
     2.   Камісія   ствараецца  па  прапанове  прэзідыума   Мінскага
гарадскога   Савета   дэпутатаў  (далей  -  Мінгарсавет),   Мінскага
гарадскога выканаўчага камітэта (далей - Мінгарвыканком) з ліку пяці
дэпутатаў  Мінгарсавета, дзеячаў культуры, мастацтва,  гісторыкаў  і
іншых  на  падставе  рашэння  Мінгарсавета.  Камісія  дзейнічае   на
пастаяннай выснове.
     3.    Старшынёй   камісіі   зацвярджаецца   намеснік   старшыні
Мінгарвыканкома, намеснікам старшыні камісіі - дэпутат Мінгарсавета.
Падрыхтоўку  матэрыялаў да пасяджэнняў камісіі  ажыццяўляе  сакратар
камісіі.
     4.  Камісія  ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі
Беларусь,  актамі  заканадаўства  Рэспублікі  Беларусь  і   дадзеным
Палажэннем.
     5.   Камісія   пры   прысваенні  назваў   кіруецца   наступнымі
крытэрыямі:
     назвы     аб'ектаў    павінны    адлюстроўваць     гістарычныя,
тапаграфічныя,  нацыянальныя,  сацыяльныя,  гаспадарчыя,  культурныя
своеасаблівасці нашага горада і адпавядаць тапанімічнай навуцы;
     новая  назва павінна быць матываванай і несці ў сабе гісторыка-
культурную ці краязнаўчую інфармацыю; арганічна ўпісвацца ў існуючую
нацыянальную  тапанімічную сістэму; падпарадкоўвацца  ўсім  правілам
словазмянення і словаўтварэння беларускай мовы;
     увекавечванне  імёнаў  людзей  у  назвах  аб’ектаў  г.   Мінска
дапушчальна толькі ў выключных выпадках;
     з  улікам  таго,  што  г. Мінск - сталіца  Беларусі,  у  назвах
аб'ектаў  увекавечваюцца толькі імёны знакамітых асоб, чыё  жыццё  і
дзейнасць сталі агульнанацыянальнай з'явай і былі непарыўна  звязаны
з Беларуссю - дзяржаўныя і ваенные дзеячы, дзеячы навукі, гісторыі і
культуры Беларусі, а таксама Героі Беларусі і Савецкага Саюза;
     імёны   сусветна   прызнаных  асоб  іншых   краін   і   народаў
увекавечваюцца  ў  назвах  аб'ектаў  г.  Мінска,  калі  іх  жыццё  і
дзейнасць былі непасрэдна звязаны з Беларуссю.
     6. Галоўныя задачы камісіі:
     адраджэнне   гістарычнай  тапанімікі  г.  Мінска   і   далейшае
развіццё тапаніміі г. Мінска;
     паступовы  перавод тапаніміі беларускай сталіцы на нацыянальную
выснову;
     паступовае стварэнне такога тапанімічнага ландшафту г.  Мінска,
які б  садзейнічаў выхаванню патрыятызму і эстэтыкі сярод мінчан,  а
таксама меў важнае ідэалагічнае значэнне;
     шырокая  галоснасць  і актыўны ўдзел грамадзян  у  абмеркаванні
тапанімічных пытанняў.
     7.  Пасяджэнні камісіі праводзяцца па меры неабходнасці, але не
радзей аднаго разу ў квартал.
     8.  Камісія  правамоцна прымаць рашэнні, калі на яе  пасяджэнні
прысутнічае не менш палавіны яе членаў.
     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Рашэнне
                                                 Мінскага гарадскога
                                                 Савета дэпутатаў
                                                 12.03.2008 № 127

ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку прыняцця рашэння па найменаванні і перайменаванні
праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска і
ўліку меркаванняў насельніцтва па пытаннях найменавання і
перайменавання праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак
г. Мінска

     1.  Інструкцыя  аб парадку прыняцця рашэння па  найменаванні  і
перайменаванні  праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных  частак
г.  Мінска і ўліку меркаванняў насельніцтва па пытаннях найменавання
і перайменавання праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак
г.   Мінска  распрацавана  ў  адпаведнасці  з  артыкулам  15  Закона
Рэспублікі   Беларусь  ад  5  мая  1998  года  «Об  административно-
территориальном  делении и порядке решения вопросов административно-
территориального   устройства   Республики   Беларусь»    (Ведамасці
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 19, ст.  214)  і
рэгламентуе   працэдуру   прыняцця   рашэння   аб   найменаванні   і
перайменаванні  праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных  частак
г.  Мінска,  а  таксама механізм уліку меркаванняў  насельніцтва  па
пытаннях найменавання і перайменавання праспектаў, вуліц, плошчаў  і
іншых састаўных частак г. Мінска.
     2.   Дасланыя  прапановы  ад  дзяржаўных  органаў,   дэпутацкіх
камісій,  грамадскіх  арганізацый,  працоўных  калектываў,   сродкаў
масавай інфармацыі, жыхароў горада і іншых па назвах аб’ектаў горада
Мінска  перадаюцца  Мінскім  гарадскім Саветам  дэпутатаў  (далей  -
Мінгарсавет)  і  Мінскім  гарадскім выканаўчым  камітэтам  (далей  -
Мінгарвыканком)   у   камісію  па  найменаванні   і   перайменаванні
праспектаў,  вуліц,  плошчаў  і іншых  састаўных  частак  г.  Мінска
(далей - камісія) для вывучэння і разгляду.
     3.  Па  выніках  разгляду  камісія падрыхтоўвае  заключэнне  па
плануемых назвах праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак
г.  Мінска,  папярэдне ўзгодненае па тэрытарыяльнай прыналежнасцi  з
адмiнiстрацыямi  адпаведных раёнаў г. Мінска. Прапановы  камісіі  па
плануемых назвах праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак
горада Мінска друкуюцца ў газетах «Минский курьер», «Вечерний Минск»
для  азнаямлення  насельніцтва з указаннем адраса,  па  якому  будзе
ажыццяўляцца збор водгукаў жыхароў па гэтых прапановах.
     Камісія  збірае  водгукі  жыхароў г.  Мінска  на  працягу  двух
тыдняў з дня апублікавання.
     4.   Меркаванні,  якія  паступілі  ў  камісію  ад  насельніцтва
г.   Мінска  па  пытанні  плануемых  найменаванняў,  перайменаванняў
праспектаў,  вуліц,  плошчаў  і іншых  састаўных  частак  г.  Мінска
апрацоўваюцца і абагульняюцца ў камісіі.
     Пры  перайменаванні  праспектаў, вуліц, плошчаў  горада  асобна
ўлічваюцца   меркаванні   жыхароў,  якія  пражываюць   на   дадзеных
праспектах, вуліцах, плошчах.
     5.   Па   выніках  праведзенага  аналізу  абмеркаванняў,   якія
паступілі  ад  насельніцтва горада, камісія паўторна  разгледжвае  і
прымае  рашэнне па пытаннях найменавання, перайменавання праспектаў,
вуліц,  плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска, якое  мае  форму
пратакола паседжання камісіі.
     6.  Прынятае  камісіяй рашэнне аб найменаванні,  перайменаванні
праспектаў,  вуліц,  плошчаў  і іншых  састаўных  частак  г.  Мінска
накіроўваецца ў Мінгарвыканком для ўзгаднення.
     Узгодненае    Мінгарвыканкомам   рашэнне    аб    найменаванні,
перайменаванні  праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных  частак
г. Мінска накіроўваецца ў Мінгарсавет для яго разгляду.
     Канчатковае    рашэнне    аб    найменаванні,    перайменаванні
праспектаў,  вуліц,  плошчаў  і іншых  састаўных  частак  г.  Мінска
прымаецца сесіяй Мінгарсавета.
     7.   Рашэнні   Мінгарсавета   па  пытаннях   аб   найменаванні,
перайменаванні  праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных  частак
г.  Мінска  даводзяцца  да  ведама  грамадзян  праз  сродкі  масавай
інфармацыі.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner