ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 лютага 2008 г. № 239
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ У.Ф.МАТВЕЙЧУКА Ў Г. БЕЛАСТОК
(РЭСПУБЛІКА ПОЛЬШЧА)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 23 па 24 лютага 2008 г. у г. Беласток
(Рэспубліка Польшча) Міністра культуры Матвейчука Уладзіміра
Фёдаравіча для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах ХV Усяпольскага
фестывалю «Беларуская песня-2008».
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі