Указ Президента Республики Беларусь от 19 февраля 2008 г. №93
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб эксплуатацыi пагранiчнага ўчастка Аўгустоўскага канала i падпiсаннi гэтага Пагаднення"
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 лютага 2008 г. № 93
АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМІЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА АБ ЭКСПЛУАТАЦЫІ
ПАГРАНІЧНАГА ЎЧАСТКА АЎГУСТОЎСКАГА КАНАЛА І ПАДПІСАННІ ГЭТАГА
ПАГАДНЕННЯ
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення паміж Урадам
Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб эксплуатацыі
пагранічнага ўчастка Аўгустоўскага канала* ў якасці асновы для
правядзення перагавораў.
______________________________
*Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць старшыню Гродзенскага аблвыканкома Саўчанку
Уладзіміра Ягоравіча на:
правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам
Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб эксплуатацыі
пагранічнага ўчастка Аўгустоўскага канала і дазволіць пры
неабходнасці ўнесці ў яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць
прынцыповага характару;
падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь гэтага Пагаднення
пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка