ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 лютага 2008 г. № 191
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ І.П.ШЭЙКО ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу, плённую навуковую
дзейнасць па вывядзенню і ўдасканальванню парод, тыпаў і ліній
сельскагаспадарчай жывёлы, значны асабісты ўклад у развіццё
заатэхнічнай навукі, ва ўкараненне вынікаў навуковых даследаванняў у
вытворчасць, у падрыхтоўку навуковых кадраў аграрнага профілю
ўзнагародзіць першага намесніка генеральнага дырэктара
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі», акадэміка,
доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Шэйко Івана Паўлавіча
Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|