ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 студзеня 2008 г. № 23
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ У.У.НАУМАВА Ў Г. ВЕНУ (АЎСТРЫЙСКАЯ
РЭСПУБЛІКА)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 22 па 23 студзеня 2008 г. у г. Вену
(Аўстрыйская Рэспубліка) Міністра ўнутраных спраў Наумава Уладзіміра
Уладзіміравіча для падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні паміж
Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях
кантролю над абаротам наркотыкаў і папярэджанні злачыннасці.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі