Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2007 г. №706 "Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2007 года"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

                 УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       31 снежня 2007 г. № 706

АБ ПРЫСУДЖЭННІ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ПРЭМІЙ ПРЭЗІДЭНТА
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ДЗЕЯЧАМ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВА
2007 ГОДА

     Разгледзеўшы  прадстаўленні  Міністэрства  культуры  і   савета
фонду  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  па  падтрымцы  культуры   і
мастацтва, пастанаўляю:
     1.   За   значныя   вынікі  ў  творчай,  культурна-асветніцкай,
педагагічнай дзейнасці, якія атрымалі шырокае грамадскае  прызнанне,
прысудзіць спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам
культуры  і  мастацтва  2007  года  (далей  -  прэміі)  у  наступных
намінацыях:
                                  
                         музычнае мастацтва
                                  
     творчаму  калектыву дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай  установы
«Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы Рэспублікі Беларусь» - за
стварэнне канцэртнага праекта «Шэдэўры сусветнага мастацтва ля  сцен
Старажытнай Сафіі»;
                                  
                        выяўленчае мастацтва
                                  
     Апіоку  Мікалаю Афанасьевічу, кіраўніку студыі ваенных мастакоў
дзяржаўнай  культурна-дасугавай установы  «Цэнтральны  Дом  афіцэраў
Узброеных  Сіл  Рэспублікі Беларусь», - за стварэнне трыпціха  «Шчыт
Айчыны-2004» і іншых жывапісных твораў патрыятычнай тэматыкі, значны
ўклад у эстэтычнае выхаванне насельніцтва;
                                  
                            журналістыка
                                  
     Падаляк   Таццяне  Уладзіміраўне,  рэдактару  аддзела  культуры
ўстановы  «Рэдакцыя газеты «Звязда», - за цыкл публікацый  «Нашчадкі
вогненных вёсак»;
                                  
                         радыё і тэлебачанне
                                  
     аўтарскаму    калектыву   закрытага   акцыянернага   таварыства
«Сталічнае тэлебачанне» ў складзе Арабчык Марыі Іванаўны,  загадчыка
службы   вяшчання   на  Мінскую  вобласць  дырэкцыі   інфармацыйнага
вяшчання,     Галанскага    Аляксандра    Алегавіча,    спецыяльнага
карэспандэнта  дырэкцыі  інфармацыйнага  вяшчання,  Забеліч   Вольгі
Мікалаеўны,   спецыяльнага  карэспандэнта  дырэкцыі   інфармацыйнага
вяшчання,  Кавалёвай  Людмілы  Генадзьеўны,  намесніка  генеральнага
дырэктара,    Марцьянавай    Ірыны    Аляксандраўны,    спецыяльнага
карэспандэнта дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, Мітрукевіча Дзмітрыя
Яўгенавіча,   загадчыка  службы  рэжысёраў  дырэкцыі  інфармацыйнага
вяшчання,   Пазняка  Ігара  Аляксеевіча,  палітычнага   аглядальніка
дырэкцыі   інфармацыйнага  вяшчання,  Сцепанюка  Алега  Мікалаевіча,
спецыяльнага  карэспандэнта другой катэгорыі дырэкцыі інфармацыйнага
вяшчання,  -  за падрыхтоўку і правядзенне тэлевізійнай  акцыі  «Час
дзяцінСТВа»;
                                  
                         народная творчасць
                                  
     Гарадоцкаму Дому рамёстваў і фальклору Віцебскай вобласці -  за
значны ўклад у захаванне і развіццё традыцыйных рамёстваў;
                                  
                      харэаграфічнае мастацтва
                                  
     Борчанка   Кацярыне  Генадзьеўне,  артыстцы  балета,   вядучаму
майстру    сцэны    дзяржаўнай    тэатральна-відовішчнай    установы
«Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь»,  -
за   яркія  сцэнічныя  вобразы  ў  спектаклях  тэатральнага   сезона
2006/2007 года;
                                  
                           музейная справа
                                  
     аўтарскаму  калектыву  ўстановы  «Нацыянальны  мастацкі   музей
Рэспублікі  Беларусь»  у  складзе  Баслыка  Сяргея  Канстанцінавіча,
намесніка  дырэктара  па  навукова-фондавай  рабоце  і  рэстаўрацыі,
Вайцэхоўскай  Валянціны Уладзіміраўны, загадчыка  аддзела  сучаснага
беларускага  мастацтва,  Карпенка  Алены  Уладзіленаўны,   загадчыка
аддзела   старажытнабеларускага  мастацтва,  Пракапцова   Уладзіміра
Іванавіча,  дырэктара, Рэзнік Таццяны Абрамаўны,  загадчыка  аддзела
рускага  мастацтва, Сенькевіч Алены Уладзіміраўны, загадчыка аддзела
замежнага  мастацтва, Усавай Надзеі Міхайлаўны, намесніка  дырэктара
па   навуковай   рабоце,   Чайкоўскай  Алы   Васільеўны,   галоўнага
захавальніка,   -  за  стварэнне  новых  экспазіцый  і   арганізацыю
міжнародных выставак;
     калектыву  ўстановы  культуры «Гродзенскі дзяржаўны  гісторыка-
археалагічны   музей»   -  за  распрацоўку  і  ўкараненне   музейна-
адукацыйнай праграмы «Гродназнаўства»;
                                  
                         бібліятэчная справа
                                  
     Чэрновай  Тамары Паўлаўне, дырэктару сеткі публічных  бібліятэк
г.  Жодзіна  Мінскай  вобласці,  - за  ўкараненне  новых  тэхналогій
бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва;
                                  
                   аматарская мастацкая творчасць
                                  
     узорнаму   ансамблю  эстраднага  танца  «Гарэзлівыя  агеньчыкі»
Мінскага   Палаца  культуры  і  спорту  чыгуначнікаў   транспартнага
рэспубліканскага   унітарнага  прадпрыемства   «Мінскае   аддзяленне
Беларускай  чыгункі»  -  за плённую працу па  эстэтычнаму  выхаванню
падрастаючага пакалення і актыўную канцэртную дзейнасць;
                                  
                      выхаванне творчай моладзі
                                  
     Брэсцкай  дзіцячай  музычнай школе № 1  -  за  значны  ўклад  у
выхаванне   творчай   моладзі,  падрыхтоўку  лаўрэатаў   міжнародных
конкурсаў;
                                  
               развіццё міжнародных культурных сувязей
                                  
     Лучанку  Ігару  Міхайлавічу,  старшыні  грамадскага  аб’яднання
«Беларускі саюз кампазітараў», народнаму артысту СССР, - за  плённую
працу  па  прапагандзе беларускага музычнага мастацтва  за  мяжой  і
развіццю міжнародных культурных сувязей.
     2.  Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій са  сродкаў
фонду  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  па  падтрымцы  культуры   і
мастацтва.
     3.  Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з  дадзеным
Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
     4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
     
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                            А.Лукашэнка




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner