ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 снежня 2007 г. № 1795
АБ ВЫДЗЯЛЕННІ СРОДКАЎ З РЭСПУБЛІКАНСКАГА БЮДЖЭТУ НА
ФІНАНСАВАННЕ РАСХОДАЎ, ЗВЯЗАНЫХ СА СТЫХІЙНЫМІ
БЕДСТВАМІ, АВАРЫЯМІ І КАТАСТРОФАМІ
У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 37 Закона
Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2006 года «Аб бюджэце Рэспублiкi
Беларусь на 2007 год» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у IV квартале 2007 г.
Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях з рэспубліканскага бюджэту са
сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі
бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 2180 млн. рублёў на набыццё і
рамонт спецыяльнай тэхнікі, прыбораў, сродкаў абароны і апаратуры,
неабходных для ліквідацыі надзвычайных сітуацый згодна з дадаткам.
2. Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым
выкарыстаннем выдзеленых у адпаведнасцi з дадзенай пастановай
сродкаў.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
Дадатак
да пастановы
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
21.12.2007 № 1795
ПЕРАЛIК
тэхнікі для аснашчэння механізаваных груп аварыйна-выратавальных
атрадаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
--------------------------------------T------------------T-----------
Назва ¦ Вытворца ¦Колькасць
¦ ¦ (штук)
--------------------------------------+------------------+-----------
1. Франтальны пагрузчык Амкадор-352С ТАА "Амкадор" 3
2. Шасi МАЗ-533702 РУП "МАЗ" 3
3. Шасi МАЗ-4378041-281 РУП "МАЗ" 2
4. Трактар МТЗ-82 ПА "МТЗ" 2
5. Экскаватар на шасi МАЗ-630303 (6 х ТАА "Святавiт" 1
6)
6. Пасажырскi аўтобус МАЗ-251 (44 РУП "МАЗ" 1
месца)
---------------------------------------------------------------------
|