ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 снежня 2007 г. № 1668
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ А.М.АПАЦКАГА Ў Г. ДЭНПАСАР
(РЭСПУБЛІКА ІНДАНЕЗІЯ)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 11 па 16 снежня 2007 г. у г. Дэнпасар
(Рэспубліка Інданезія) першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя Апацкага Аляксандра Мікалаевіча для
ўдзелу ў сегменце высокага ўзроўню 13-га пасяджэння Канферэнцыі
Бакоў Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб змяненні
клімату і 3-й нарады Бакоў Кіёцкага пратакола да Рамачнай канвенцыі
Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб змяненні клімату.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі