ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 лістапада 2007 г. № 48
АБ ПРЫЗНАННІ СТРАЦІЎШАЙ СІЛУ ПАСТАНОВЫ МІНІСТЭРСТВА
КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 8 ЧЭРВЕНЯ 2000 Г.
№ 12
У мэтах выканання распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 12 мая 2005 г. № 108рп «О некоторых мерах по совершенствованию
системы нормативных правовых актов и Национального реестра правовых
актов Республики Беларусь» і на падставе Палажэння аб Міністэрстве
культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558
«Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2000 г. № 12 «Аб зацвярджэнні
Палажэння аб Нацыянальнай выстаўцы твораў народнага мастацтва»
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г.,
№ 60, 8/3617).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага
апублікавання.
Міністр У.Ф.Матвейчук
|