ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 лістапада 2007 г. № 1471
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ М.М.НОВІКА, В.Л.РУСАКА,
А.У.ЧВЫРОВАЙ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Новіка Мікалая Мікалаевіча, першага намесніка галоўнага
рэдактара камунальнага унітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты
«Гомельская праўда», за шматгадовую плённую працу ў журналістыцы,
значны асабісты ўклад у аб'ектыўнае асвятленне ў друку пытанняў
сацыяльна-культурнага і эканамічнага жыцця краіны;
Русака Віктара Леанідавіча, генеральнага дырэктара
рэспубліканскага аўтатранспартнага унітарнага прадпрыемства
«Мінаблаўтатранс», за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у
развіццё транспартнай галіны рэспублікі;
Чвырову Анжэлу Уладзіміраўну, начальніка ўпраўлення права і
міжнародных дагавораў дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр
інтэлектуальнай уласнасці», за значны асабісты ўклад у станаўленне і
развіццё сістэмы заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы
інтэлектуальнай уласнасці.
Першы намеснік Прэм’ер-міністра У.Семашка
Рэспублікі Беларусь
|