ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 кастрычніка 2007 г. № 1397
АБ ПЕРАВОДЗЕ М.М.МЯТЛІКАВА І А.А.СІЛЬЧАНКІ НА ІНШЫЯ
ПАСАДЫ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Перавесці на ўмовах заключаных з імі кантрактаў:
Мятлікава Міхаіла Міхайлавіча на пасаду кіраўніка сакратарыята
Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Апарату Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады намесніка кіраўніка
сакратарыята Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
Сільчанку Анатоля Анатольевіча на пасаду намесніка начальніка
ўпраўлення навукі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады галоўнага саветніка
ўпраўлення навукі і інавацыйнага развіцця.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі