Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 22 октября 2007 г. №351
"Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi СШ-1 "Справаздача агульнаадукацыйнай установы дзённай формы навучання" i ўказанняў па яе запаўненнi"
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 кастрычніка 2007 г. № 351
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦІ СШ-1 «СПРАВАЗДАЧА АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ
УСТАНОВЫ ДЗЁННАЙ ФОРМЫ НАВУЧАННЯ» І ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ
ЗАПАЎНЕННІ
_____________________________________________________________
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа Республики Беларусь от 20 августа 2008 г.
№ 124
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу
Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства
статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці СШ-1
«Справаздача агульнаадукацыйнай установы дзённай формы навучання»*
перыядычнасцю прадстаўлення адзін раз у год і ўвесці яе ў дзеянне
пачынаючы са справаздачы за 2008/09 навучальны год;
1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасці СШ-1 «Справаздача агульнаадукацыйнай установы
дзённай формы навучання»* і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са
справаздачы за 2008/09 навучальны год.
______________________________
*Не прыводзіцца.
2. Распаўсюдзіць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай
пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на
агульнаадукацыйныя ўстановы дзённай формы навучання, другія
ўстановы, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй
адукацыі дзённай формы навучання.
3. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства статыстыкі
і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2005 г. № 51 «Аб
зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці СШ-1
«Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй
адукацыі дзённай формы навучання» і ўказанняў па яе запаўненню».
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 5 лістапада 2007 г.
Міністр У.І.Зіноўскі