Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 22 октября 2007 г. №340
"Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк (Мiнспорт) "Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту" i ўказанняў па яе запаўненнi"
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 кастрычніка 2007 г. № 340
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦІ 1-ФК (МІНСПОРТ) «СПРАВАЗДАЧА ПА
ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ» І ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ
ЗАПАЎНЕННІ
[ Изменения и дополнения:
Постановление Национального статистического комитета
Республики Беларусь от 23 октября 2008 г. № 381]
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу
Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства
статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства спорту і турызму
Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-фк
(Мінспорт) «Справаздача па фізічнай культуры і спорту»* гадавой
перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007
год;
1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасці 1-фк (Мінспорт) «Справаздача па фізічнай культуры і
спорту»* і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.
______________________________
*Не прыводзіцца.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай
пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на
арганізацыі фізічнай культуры і спорту і іншыя арганізацыі, якія
ажыццяўляюць дзейнасць у галіне фізічнай культуры і спорту.
3. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства статыстыкі
і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2005 г. № 114 «Аб
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па фізічнай культуры і
спорту».
Міністр У.І.Зіноўскі