Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Указ Президента Республики Беларусь от 18 октября 2007 г. №527 "Аб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

                 УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                    18 кастрычніка 2007 г. № 527

АБ НЕКАТОРЫХ ПЫТАННЯХ АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ
СПАДЧЫНЫ

     У   мэтах   стварэння  ўмоў  належнага  захавання,  аднаўлення,
утрымання   і   выкарыстання   асобных  відаў   гісторыка-культурных
каштоўнасцей і зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей пастанаўляю:
     1.  Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку  ажыццяўлення
адлічэнняў  за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае
ўздзеянне   на  гісторыка-культурную  каштоўнасць  або  зоны   аховы
нерухомай  матэрыяльнай  гісторыка-культурнай  каштоўнасці,  выплаты
кампенсацый   за   шкоду,   што   прычыняецца   гісторыка-культурным
каштоўнасцям  або  зонам  аховы  нерухомых  матэрыяльных  гісторыка-
культурных каштоўнасцей.
     2.  Унесці ў Палажэнне аб фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
па  падтрымцы  культуры і мастацтва, зацверджанае Указам  Прэзідэнта
Рэспублікі  Беларусь  ад  13 снежня 2004  г.  №  601  «Аб  некаторых
пытаннях дзейнасці фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы
культуры і мастацтва» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2004 г., № 195, 1/6077), наступныя змяненні і дапаўненне:
     2.1. у пункце 1 слова «гістарычнай» замяніць словам «гісторыка-
культурнай»;
     2.2.   пункт   2   пасля  абзаца  другога  дапоўніць   абзацамі
наступнага зместу:
     «адлічэнняў   за  прадпрымальніцкую  дзейнасць,  якая   аказвае
непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці  або  зоны
аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
     кампенсацый    за    шкоду,   прычыненую   гісторыка-культурным
каштоўнасцям  або  зонам  аховы  нерухомых  матэрыяльных  гісторыка-
культурных каштоўнасцей;»;
     абзацы  трэці  і  чацвёрты лічыць адпаведна  абзацамі  пятым  і
шостым;
     2.3. абзац восьмы пункта 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «мэты, накіраваныя на ахову гісторыка-культурнай спадчыны.»;
     2.4. пункты 7 і 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «7.  Экспертна-мастацкія камісіі (саветы) па  відах  мастацтва,
створаныя  пры  Міністэрстве культуры, і Беларуская  рэспубліканская
навукова-метадычная  рада па пытаннях гісторыка-культурнай  спадчыны
пры  Міністэрстве культуры прадстаўляюць згодна з іх кампетэнцыяй  у
савет   фонду   экспертныя  заключэнні   па   творчых   праектах   і
абгрунтаваных прапановах па ахове гісторыка-культурнай спадчыны  для
прыняцця рашэнняў аб выдзяленні сродкаў на іх рэалізацыю.
     8.  Усе  творчыя  праекты і абгрунтаваныя  прапановы  па  ахове
гісторыка-культурнай   спадчыны  разглядаюцца   саветам   фонду   на
конкурснай   аснове.  Падтрымка  творчых  праектаў  і  абгрунтаваных
прапаноў  па  ахове  гісторыка-культурнай спадчыны  ажыццяўляецца  ў
выглядзе поўнага або частковага фінансавання.»;
     2.5.  у  пункце 10 словы «трэцім і чацвёртым» замяніць  словамі
«трэцім-шостым».
     3.  Савету  Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны  тэрмін
забяспечыць   прывядзенне  актаў  заканадаўства  ў  адпаведнасць   з
дадзеным Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.
     4.   Дадзены   Указ  уступае  ў  сілу  з  дня  яго   афіцыйнага
апублікавання.
     
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                            А.Лукашэнка

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзідэнта
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 18.10.2007 № 527

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку ажыццяўлення адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць,
якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную
каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці, выплаты кампенсацый за шкоду, што
прычыняецца гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы
нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

     1.  Дадзеным  Палажэннем устанаўліваецца  парадак  ажыццяўлення
юрыдычнымі  і  (або)  фізічнымі асобамі, у тым ліку  індывідуальнымі
прадпрымальнікамі, адлічэнняў за прадпрымальніцкую  дзейнасць,  якая
аказвае  непасрэднае  ўздзеянне на гісторыка-культурную  каштоўнасць
або   зоны   аховы   нерухомай   матэрыяльнай   гісторыка-культурнай
каштоўнасці  (далей  - адлічэнні), і выплаты кампенсацый  за  шкоду,
прычыненую   гісторыка-культурным  каштоўнасцям  або   зонам   аховы
нерухомых  матэрыяльных  гісторыка-культурных  каштоўнасцей,  і   за
абмежаванне  ў  сувязі  з  гэтым  доступу  грамадзян  да  гісторыка-
культурных каштоўнасцей (далей - кампенсацыя).
     2.  Адлічэнні ажыццяўляюцца ад прыбытку, атрыманага  юрыдычнымі
і    (або)   фізічнымі   асобамі,   у   тым   ліку   індывідуальнымі
прадпрымальнікамі, ад дзейнасці, якая аказвае непасрэднае  ўздзеянне
на   гісторыка-культурную  каштоўнасць  або  зоны  аховы   нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей - зоны аховы).
     Выплата   кампенсацый  ажыццяўляецца  ад  прыбытку,  атрыманага
юрыдычнымі  і  (або)  фізічнымі асобамі, у тым ліку  індывідуальнымі
прадпрымальнікамі,  ад  дзейнасці, якая прычыніла  шкоду  гісторыка-
культурным каштоўнасцям або зонам аховы.
     3.  Пад  прыбыткам,  указаным у пункце 2  дадзенага  Палажэння,
маецца  на  ўвазе даход, які застаецца ў распараджэнні  юрыдычных  і
(або)  фізічных  асоб,  у тым ліку індывідуальных  прадпрымальнікаў,
пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў,
устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
     4.  Юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя
прадпрымальнікі,   якія  ажыццяўляюць  прадпрымальніцкую   дзейнасць
згодна  з  пунктамі  7 і 8 дадзенага Палажэння, робяць  адлічэнні  і
выплачваюць  кампенсацыі ў фонд Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  па
падтрымцы культуры і мастацтва (далей - фонд).
     Адлічэнні  і  кампенсацыі  ўносяцца на спецыяльны  пазабюджэтны
рахунак Міністэрства культуры.
     5.  Памеры  адлічэнняў складаюць для юрыдычных і фізічных  асоб
Рэспублікі  Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў,  5
працэнтаў, для замежных юрыдычных і фізічных асоб - 25 працэнтаў  ад
прыбытку,  атрыманага ў выніку дзейнасці, якая  аказала  непасрэднае
ўздзеянне  на  гісторыка-культурную каштоўнасць або  зоны  аховы,  і
ўносяцца  не  пазней 10 лютага года, які наступае  за  справаздачным
годам.
     6.  Памеры кампенсацый для юрыдычных і (або) фізічных  асоб,  у
тым  ліку  індывідуальных  прадпрымальнікаў,  за  шкоду,  прычыненую
гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы,  складаюць  да  5
працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў вынiку дзейнасцi, якая прычынiла
шкоду гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы.
     Выплата  кампенсацый  ажыццяўляецца штомесяц  і  вызначаецца  ў
кожным   выпадку  асобна  ў  адпаведнасці  з  пунктам  11  дадзенага
Палажэння.
     7.  Юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя
прадпрымальнiкi,  робяць  адлічэнні ў  фонд  у  выпадках,  калі  яны
ажыццяўляюць  прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае  непасрэднае
ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы, шляхам
стварэння дадатковых транспартных нагрузак, прыўнясення функцый,  не
характэрных  для  гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці,  стварэння
дадатковых  аб’ёмна-прасторавых  збудаванняў,  не  ўласцівых  і   не
характэрных для дадзенай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
     8.  Юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя
прадпрымальнікі,  выплачваюць  у  фонд  кампенсацыі  па  прадпісанню
Міністэрства культуры ў выпадках, калі яны:
     не   маюць  магчымасці  абмежаваць  або  поўнасцю  спыніць  рух
транспартных сродкаў, самаходных сельскагаспадарчых, меліярацыйных і
дарожна-будаўнічых   машын  на  дарогах,  прылеглых   да   нерухомых
матэрыяльных  гісторыка-культурных каштоўнасцей або  зон  аховы,  ці
дзейнасць  камунікацыйных  ліній, якія ствараюць  пагрозу  захаванню
гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей або зонам аховы;
     не   маюць   магчымасці   абмежаваць   або   поўнасцю   спыніць
гаспадарчую  ці  іншую  дзейнасць, якая прыводзіць  да  забруджвання
паветранага ці воднага басейна і стварае пагрозу захаванню нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей або зонам аховы;
     не  маюць  магчымасці прыпыніць або поўнасцю спыніць дзейнасць,
абмежаваную ахоўным абавязацельствам;
     дапускаюць   неадпаведнае   выкарыстанне   гісторыка-культурных
каштоўнасцей   (не   ў   адпаведнасці  з   іх   гісторыка-культурнай
значнасцю).
     9.  Устанаўленне  факта  прычынення шкоды  гісторыка-культурным
каштоўнасцям або зонам аховы ажыццяўляецца Міністэрствам культуры на
падставе  акта аб прычыненні шкоды гісторыка-культурнай  каштоўнасці
або зонам аховы, падрыхтаванага мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі
органамі,   на   тэрыторыі  якіх  знаходзіцца   гісторыка-культурная
каштоўнасць.
     10.  Абавязак  па выплаце кампенсацыі, яе памер і перыядычнасць
выплаты  ўстанаўліваюцца ў прадпісанні Міністэрства культуры адносна
юрыдычных   і   (або)  фізічных  асоб,  у  тым  ліку  індывідуальных
прадпрымальнікаў,  у  сувязі  з  прычыненнем  імі  шкоды  гісторыка-
культурным каштоўнасцям або зонам аховы.
     11.  Разлік  памеру  шкоды, якая прычынена гісторыка-культурным
каштоўнасцям або зонам аховы, праводзіцца Міністэрствам  культуры  з
улікам аб’ёму сродкаў, неабходных для прывядзення ў належны тэхнічны
і  эстэтычны стан гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) тэрыторыі
ў межах зоны аховы.
     Калі   юрыдычныя   і   (або)  фізічныя  асобы,   у   тым   ліку
індывідуальныя  прадпрымальнікі, не  ажыццяўляюць  прадпрымальніцкай
дзейнасці,  звязанай  з атрыманнем прыбытку,  яны  павінны  штомесяц
выплачваць  фіксаваную  суму  кампенсацый,  памер  якой  вызначаецца
метадам разліку затрат, неабходных для ліквідацыі наступстваў шкоды,
прычыненай гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы.
     Затраты,  звязаныя з правядзеннем разліку кампенсацый,  павінны
быць  аплачаны  юрыдычнымі і (або) фізічнымі  асобамі,  у  тым  ліку
індывідуальнымі  прадпрымальнікамі, якія прычынілі шкоду  гісторыка-
культурным каштоўнасцям або зонам аховы.
     12.   Калі  юрыдычныя  і  (або)  фізічныя  асобы,  у  тым  ліку
індывідуальныя  прадпрымальнікі, не  згодны  з  устаноўленым  фактам
прычынення  шкоды  або  вызначаным  у  адпаведнасці  з  пунктам   11
дадзенага   Палажэння  памерам  кампенсацыі,  абскарджанне   рашэння
Міністэрства культуры адносна неабходнасці выплаты кампенсацыі і  яе
памераў ажыццяўляецца ў судовым парадку.
     13.  Метадычнае,  арганізацыйнае садзейнічанне  і  кантроль  за
своечасовасцю   і   паўнатой  ажыццяўлення  адлічэнняў   і   выплаты
кампенсацый  ускладаецца  на  Міністэрства  культуры  і   адпаведныя
структурныя  падраздзяленні  мясцовых   выканаўчых   і   распарадчых
органаў.
     14.   Юрыдычныя   і   (або)  фізічныя   асобы,   у   тым   ліку
індывідуальныя  прадпрымальнікі, штогод да 15 сакавіка  пацвярджаюць
ажыццяўленне адлічэнняў або выплаты кампенсацый шляхам прадстаўлення
копій  адпаведных плацёжных дакументаў у Міністэрства культуры  праз
мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.
     15.   За   несвоечасовае  ажыццяўленне  адлічэнняў  і   выплаты
кампенсацый   у  фонд  з  адказных  за  дапушчаныя  парушэнні   асоб
спаганяецца  пеня  ў  памеры  0,01  працэнта  ад  сумы  адлічэння  і
кампенсацыі за кожны дзень пратэрміноўкі плацяжу.
     16.  У  выпадку адмовы юрыдычных і (або) фізічных асоб,  у  тым
ліку  індывідуальных  прадпрымальнікаў,  ад  выплаты  адлічэнняў   і
кампенсацый,  іх  спагнанне  ажыццяўляецца  ў  судовым  парадку   на
падставе  звароту Міністэрства культуры або па яго просьбе мясцовага
выканаўчага  і  распарадчага органа, на тэрыторыі якога  знаходзіцца
гісторыка-культурная каштоўнасць або зоны аховы.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner