РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
15 кастрычніка 2007 г. № 764
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ НАРМАТЫВАЎ РАСХОДУ ЦЕПЛАВОЙ ЭНЕРГІІ
На падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага
камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты населением
услуг по отоплению и горячему водоснабжению» Шчучынскі раённы
выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць нарматывы расходу цеплавой энергіі на падагрэў
1 кубічнага метра вады з улiкам яе фактычнага спажывання для жылых
дамоў, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку цеплавой энергіі,
на верасень 2007 года:
для дамоў з рэгістрамі для сушкі рушнікоў у ванным пакоі -
0,0529 гігакалорыі (далей - Гкал);
для дамоў без рэгістраў для сушкі рушнікоў у ванным пакоі -
0,0517 Гкал.
2. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў газеце «Дзянніца».
Першы намеснік старшыні Г.І.Вількевіч
Кіраўнік спраў Г.С.Хвядзюк
|