Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 11 октября 2007 г. №274
"Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ДМШ "Справаздача аб дзейнасцi дзiцячай школы мастацтваў" i ўказанняў па яе запаўненнi"
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 кастрычніка 2007 г. № 274
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦІ 1-ДМШ «СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦІ
ДЗІЦЯЧАЙ ШКОЛЫ МАСТАЦТВАЎ» І ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ
ЗАПАЎНЕННІ
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу
Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства
статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ДМШ
«Справаздача аб дзейнасці дзіцячай школы мастацтваў»* перыядычнасцю
прадстаўлення адзін раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са
справаздачы на пачатак 2008/09 навучальнага года;
1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасці 1-ДМШ «Справаздача аб дзейнасці дзіцячай школы
мастацтваў»* і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы на
пачатак 2008/09 навучальнага года.
______________________________
*Не прыводзіцца.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай
пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на дзiцячыя
школы мастацтваў усіх тыпаў.
Міністр У.І.Зіноўскі