Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Решение Волковысского районного Совета депутатов от 31 августа 2007 г. №28 "Аб зацвярджэннi Праграмы захавання i развiцця культуры Ваўкавыскага раёна на 2007 - 2010 гады"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

           РАШЭННЕ ВАЎКАВЫСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
                       31 жніўня 2007 г. № 28

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПРАГРАМЫ ЗАХАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ
КУЛЬТУРЫ ВАЎКАВЫСКАГА РАЁНА НА 2007-2010 ГАДЫ

     Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:
     1.   Зацвердзіць   Праграму  захавання  і   развіцця   культуры
Ваўкавыскага раёна на 2007-2010 гады (дадаецца).
     2.   Кантроль  за  выкананнем  дадзенага  рашэння  ўскласці  на
пастаянную   камісію  Ваўкавыскага  раённага  Савета  дэпутатаў   па
сацыяльных пытаннях.
     
Старшыня                                                  С.У.Прэдка
     
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Рашэнне
                                               Ваўкавыскага раённага
                                               Савета дэпутатаў
                                               31.08.2007 № 28

ПРАГРАМА
захавання і развіцця культуры Ваўкавыскага раёна на 2007-2010 гады

     1.  Праграма  захавання і развіцця культуры Ваўкавыскага  раёна
на 2007-2010 гады (далей - Праграма) распрацавана на падставе Закона
Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы
Беларусь»  (Ведамасці  Вярхоўнага Савета Беларускай  ССР,  1991  г.,
№  20,  арт.  291;  Национальный реестр  правовых  актов  Республики
Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031).
     2.  Мэтай  дадзенай  Праграмы з’яўляецца  захаванне  гісторыка-
культурнай  спадчыны  Ваўкавышчыны, стварэнне ўмоў  для  ўсебаковага
развіцця  асобы, росту яе творчай ініцыятывы, духоўных і  эстэтычных
запатрабаванняў, што значна павысіць ролю асобы як галоўнай рухаючай
сілы новага постіндустрыяльнага грамадства.
     3. Асноўнымі задачамі дадзенай Праграмы з’яўляюцца:
     забеспячэнне  даступнасці  культурных  каштоўнасцяў  і  паслуг,
якія  аказваюцца  ў гэтай сферы, усім слаям насельніцтва,  павышэнне
ўзроўню  і  якасці такіх паслуг, павелічэнне іх аб’ёмаў для  жыхароў
сяла   з   мэтай  набліжэння  да  ўзроўню  абслугоўвання  гарадскога
насельніцтва, паляпшэнне культурнага абслугоўвання жыхароў аддаленых
вёсак;
     рэалізацыя  праграмы  рэстаўрацыі,  рэканструкцыі  і  захавання
прыярытэтных  гісторыка-культурных  каштоўнасцяў,  уключэнне  іх   у
культурны  і  турыстычны абарот. Вызначэнне  і  аднаўленне  найбольш
значных  сельскіх гістарычных сядзіб для выкарыстання  іх  у  якасці
аб’ектаў культурна-дасугавай дзейнасці;
     распрацоўка   і   ўкараненне  рацыянальнай  схемы   размяшчэння
сельскіх   устаноў   культуры   з   улікам   канкрэтнай   сацыяльна-
дэмаграфічнай і эканамічнай сітуацыі ў сельскіх населеных пунктах;
     павышэнне  канкурэнтаздольнасці самадзейных творчых  калектываў
і выканаўцаў на ўнутраным і знешнім рынках;
     забеспячэнне  рэалізацыі  кадравай палітыкі  па  падрыхтоўцы  і
перападрыхтоўцы   спецыялістаў  культуры  і  мастацтва   на   аснове
ўкаранення новых адукацыйных тэхналогій;
     стварэнне  пры раённым метадычным цэнтры народнай  творчасці  і
культурна-асветніцкай работы кансультацыйнага  цэнтра  для  аказання
метадычнай   дапамогі  і  выяўлення  на  сяле  адораных   дзяцей   і
таленавітай моладзі.
     4. Плануемыя вынікі рэалізацыі дадзенай Праграмы:
     стварэнне  спрыяльных  умоў для развіцця культуры  і  мастацтва
раёна,   больш   эфектыўнай   работы  па  культурным   абслугоўванні
насельніцтва;
     умацаванне   матэрыяльна-тэхнічнай   базы   ўстаноў   культуры,
аптымізацыя іх колькасці і забеспячэнне кваліфікаванымі кадрамі.
     5. Рэалізацыя дадзенай Праграмы ажыццяўляецца ў адпаведнасці  з
мерапрыемствамі згодна з дадаткам.
     6.   Фінансаванне  дадзенай  Праграмы  ажыццяўляецца  за   кошт
сродкаў раённага бюджэту.
     7.  Каардынацыю  і  кантроль  за выкананнем  дадзенай  Праграмы
ажыццяўляе   аддзел   культуры  Ваўкавыскага  раённага   выканаўчага
камітэта.
     
                                               Дадатак
                                               да Праграмы захавання
                                               і развіцця культуры
                                               Ваўкавыскага раёна
                                               на 2007-2010 гады
                                  
  Мерапрыемствы па выкананні Праграмы захавання і развіцця культуры
                Ваўкавыскага раёна на 2007-2010 гады
                                  
------------------------------------T---------------T----------------T------------------------¬ 
¦        Назва мерапрыемства        ¦Тэрмiн выканан-¦  Фiнансаванне  ¦     Чакаемы вынiк      ¦
¦                                   ¦      ня       ¦ (мiльёнаў руб- ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦ лёў), мясцовы  ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦     бюджэт     ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦                          1. У сферы гiсторыка-культурнай спадчыны                           ¦
+-----------------------------------T---------------T----------------T------------------------+ 
¦Рэстаўрацыя      былой     сядзiбы:¦   2010 год    ¦У межах выдзеле-¦Стварэнне сядзiбна-этна-¦
¦сядзiбны  дом,  парк у вёсцы Краскi¦               ¦  ных сродкаў   ¦графiчнага  турыстычнага¦
¦Ваўкавыскага раёна                 ¦               ¦                ¦комплексу               ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦                                 2. У сферы музейнай справы                                  ¦
+-----------------------------------T---------------T----------------T------------------------+ 
¦Камп'ютэрызацыя  ўстановы  культуры¦   2007 год    ¦      2,5       ¦Ажыццяўленне    пераводу¦
¦"Ваўкавыскi ваенна-гiстарычны музей¦               ¦                ¦сiстэмы  музейнага даку-¦
¦iмя П.I.Баграцiёна"                ¦               ¦                ¦ментавання  з  папяровых¦
¦                                   ¦               ¦                ¦носьбiтаў на электронныя¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Развiццё       музейнай      сеткi:¦2007-2008 гады ¦У межах выдзеле-¦Папулярызацыя   народных¦
¦стварэнне музея народных рамёстваў ¦               ¦  ных сродкаў   ¦рамёстваў               ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Камплектаванне  прадметаў музейнага¦2007-2010 гады ¦У межах выдзеле-¦Шырокае   ўкараненне   i¦
¦значэння                           ¦               ¦  ных сродкаў   ¦развiццё    прэвентыўнай¦
¦                                   ¦               ¦                ¦кансервацыi  i рэстаўра-¦
¦                                   ¦               ¦                ¦цыi музейных прадметаў  ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Падключэнне    ўстановы    культуры¦2007-2010 гады ¦У межах выдзеле-¦Забеспячэнне    шырокага¦
¦"Ваўкавыскi ваенна-гiстарычны музей¦               ¦  ных сродкаў   ¦доступу   да  iнфармацыi¦
¦iмя  П.I.Баграцiёна"  да Iнтэрнэту,¦               ¦                ¦ўсiх груп насельнiцтва  ¦
¦стварэнне сайта музея              ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦                              3. У сферы бiблiятэчнай дзейнасцi                              ¦
+-----------------------------------T---------------T----------------T------------------------+ 
¦Укараненне          аўтаматызаванай¦   2007 год    ¦      13,1      ¦Арганiзацыя     сучаснай¦
¦бiблiятэчнай   сiстэмы   ў   поўным¦               ¦                ¦сiстэмы    бiблiятэчнага¦
¦аб'ёме    ў   цэнтральнай   раённай¦               ¦                ¦абслугоўвання        на-¦
¦бiблiятэцы                         ¦               ¦                ¦сельнiцтва              ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Устаноўка  камп'ютэраў у 7 сельскiх¦2007-2009 гады ¦      14,0      ¦Укараненне         новых¦
¦бiблiятэках       (далей -      СБ)¦               ¦                ¦iнфармацыйных тэхналогiй¦
¦З iх:                              ¦               ¦                ¦у сельскiх бiблiятэках  ¦
¦                                   ¦               ¦                ¦                        ¦
¦2007 год - 3                       ¦               ¦      6,0       ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦                ¦                        ¦
¦2008 год - 2                       ¦               ¦      4,0       ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦                ¦                        ¦
¦2009 год - 2                       ¦               ¦      4,0       ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Увядзенне  новых  паслуг  i  формаў¦2007-2010 гады ¦У межах выдзеле-¦Станаўленне бiблiятэк як¦
¦абслугоўвання насельнiцтва:        ¦               ¦  ных сродкаў   ¦iнфар-мацыйных  цэнтраў,¦
¦арганiзацыя   электроннай  дастаўкi¦               ¦                ¦у  тым  лiку iх развiццё¦
¦дакументаў                         ¦               ¦                ¦як   грамадскiх  пунктаў¦
¦арганiзацыя i прадастаўленне спецы-¦               ¦                ¦доступу  да  электроннай¦
¦яльна абсталяваных месцаў для рабо-¦               ¦                ¦iнфармацыi  i Iнтэрнэт--¦
¦ты з аўдыё- i вiдэаматэрыяламi     ¦               ¦                ¦рэсурсаў                ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Пашырэнне  сеткi  публiчных цэнтраў¦   2007 год    ¦      0,2       ¦Забеспячэнне    шырокага¦
¦прававой   iнфармацыi.   Набыццё  i¦               ¦                ¦доступу    да   прававой¦
¦ўстаноўка прававой базы ў:         ¦               ¦                ¦iнфармацыi ўсiх груп на-¦
¦                                   ¦               ¦                ¦сельнiцтва              ¦
¦                                   ¦               ¦                ¦                        ¦
¦Гнезнаўскай СБ                     ¦   2007 год    ¦      0,1       ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦                ¦                        ¦
¦Вярэйкаўскай СБ                    ¦   2007 год    ¦      0,1       ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Набыццё  кнiг i афармленне падпiскi¦    Штогод     ¦ Не менш за 15  ¦Паляпшэнне стану кнiжных¦
¦на перыядычныя выданнi             ¦               ¦працэнтаў з агу-¦фондаў бiблiятэк раёна  ¦
¦                                   ¦               ¦льнай сумы бюд- ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦жэтнага фiнанса-¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦вання, якая зап-¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦  ланавана на   ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦   ўтрыманне    ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦   бiблiятэк    ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦                4. У сферы народнай мастацкай творчасцi i музычнага мастацтва                ¦
+-----------------------------------T---------------T----------------T------------------------+ 
¦Правядзенне   абласнога   фестывалю¦   Згодна з    ¦У межах выдзеле-¦Прапаганда   дасягненняў¦
¦мастацкай творчасцi ветэранскiх ка-¦ графiкам пра- ¦  ных сродкаў   ¦народнага мастацтва, па-¦
¦лектываў "Не старэюць душой ветэра-¦   вядзення    ¦                ¦пулярызацыя розных вiдаў¦
¦ны"                                ¦               ¦                ¦i жанраў мастацкай твор-¦
¦                                   ¦               ¦                ¦часцi                   ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Правядзенне раённых фестываляў, аг-¦               ¦У межах выдзеле-¦                        ¦
¦лядаў i конкурсаў:                 ¦               ¦  ных сродкаў   ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦                ¦                        ¦
¦мастацкай самадзейнасцi "Беларусь -¦    Штогод     ¦                ¦                        ¦
¦мая песня"                         ¦               ¦                ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦                ¦                        ¦
¦на   лепшае  эстэтычнае  афармленне¦    Штогод     ¦                ¦                        ¦
¦iнтэр'ера  i экстэр'ера ўстаноў ку-¦               ¦                ¦                        ¦
¦льтуры                             ¦               ¦                ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦                ¦                        ¦
¦аматарскiх              аб'яднанняў¦1 раз у 2 гады ¦                ¦                        ¦
¦драматычных калектываў             ¦               ¦                ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦                ¦                        ¦
¦вакальна-iнструментальных ансамбляў¦   Згодна з    ¦                ¦                        ¦
¦культарганiзатараў                 ¦ графiкам пра- ¦                ¦                        ¦
¦сямейнай                  творчасцi¦   вядзення    ¦                ¦                        ¦
¦фальклору                          ¦               ¦                ¦                        ¦
¦iнтэлектуальных гульняў            ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦                       5. У сферы адраджэння i развiцця культуры вёскi                       ¦
+-----------------------------------T---------------T----------------T------------------------+ 
¦Рэалiзацыя  Праграмы  па  выкананнi¦ Да 2010 года  ¦У межах выдзеле-¦Умацаванне  матэрыяльна-¦
¦заданняў,   вызначаных   Дзяржаўнай¦               ¦  ных сродкаў   ¦тэхнiчнай  базы  ўстаноў¦
¦праграмай   адраджэння  i  развiцця¦               ¦                ¦культуры,   фармiраванне¦
¦вёскi на 2006-2010 гады            ¦               ¦                ¦структуры    эстэтычнага¦
¦                                   ¦               ¦                ¦выхавання,   адраджэнне,¦
¦                                   ¦               ¦                ¦развiццё i папулярызацыя¦
¦                                   ¦               ¦                ¦традыцыйнай    культуры,¦
¦                                   ¦               ¦                ¦народных  рамёстваў, за-¦
¦                                   ¦               ¦                ¦хаванне  гiсторыка-куль-¦
¦                                   ¦               ¦                ¦турнай         спадчыны,¦
¦                                   ¦               ¦                ¦развiццё культурна-туры-¦
¦                                   ¦               ¦                ¦стычнай дзейнасцi       ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Забеспячэнне фармiравання ў аграга-¦ Да 2010 года  ¦У межах выдзеле-¦6  новых комплексных ты-¦
¦радках  i  буйных населеных пунктах¦               ¦  ных сродкаў   ¦паў                     ¦
¦новых  комплексных  тыпаў - цэнтраў¦               ¦                ¦                        ¦
¦культуры i вольнага часу, дамоў са-¦               ¦                ¦                        ¦
¦цыяльна-культурных  паслуг i iншых,¦               ¦                ¦                        ¦
¦якiя  аказваюць культурна-адукацый-¦               ¦                ¦                        ¦
¦ныя, сацыяльна-бытавыя i iншыя пас-¦               ¦                ¦                        ¦
¦лугi насельнiцтву                  ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Фармiраванне  мабiльнай сеткi ўста-¦ Да 2010 года  ¦У межах выдзеле-¦1 аўтаклуб, 1 бiблiобус ¦
¦ноў культуры (аўтаклубаў, бiблiобу-¦               ¦  ных сродкаў   ¦                        ¦
¦саў)  i арганiзацыя iх дзейнасцi па¦               ¦                ¦                        ¦
¦культурным  абслугоўваннi маланасе-¦               ¦                ¦                        ¦
¦леных пунктаў, якiя не маюць стацы-¦               ¦                ¦                        ¦
¦янарных устаноў культуры           ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Паэтапная  камп'ютэрызацыя сельскiх¦ Да 2010 года  ¦      14,0      ¦7 сельскiх бiблiятэк    ¦
¦бiблiятэк  з арганiзацыяй электрон-¦               ¦                ¦                        ¦
¦най  пошты  i падключэннем да сеткi¦               ¦                ¦                        ¦
¦Iнтэрнэт                           ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Арганiзацыя на базе буйных сельскiх¦ Да 2010 года  ¦У межах выдзеле-¦1  пляцоўка  на базе Вя-¦
¦дамоў  (цэнтраў,  палацаў) культуры¦               ¦  ных сродкаў   ¦рэйкаўскага    сельскага¦
¦пляцовак фiларманiчнага i тэатраль-¦               ¦                ¦цэнтра культуры i дасуга¦
¦нага абслугоўвання насельнiцтва    ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Адкрыццё фiлiялаў i класаў дзiцячых¦ Да 2010 года  ¦У межах выдзеле-¦Класы    харэаграфii   ў¦
¦школ мастацтваў па розных напрамках¦               ¦  ных сродкаў   ¦Iзабелiнскай i Вярэйкаў-¦
¦мастацкай творчасцi дзяцей         ¦               ¦                ¦скай  дзiцячых  музычных¦
¦                                   ¦               ¦                ¦школах                  ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦                          6. У сферы кадравага патэнцыялу культуры                           ¦
+-----------------------------------T---------------T----------------T------------------------+ 
¦Павышэнне  якаснага ўзроўню кадраў:¦2007-2010 гады ¦У межах выдзеле-¦Забеспячэнне патрэбнасцi¦
¦забяспечыць  мэтавае накiраванне на¦               ¦  ных сродкаў   ¦ўстаноў    культуры    ў¦
¦вучобу ў вышэйшыя навучальныя ўста-¦               ¦                ¦квалiфiкаваных кадрах   ¦
¦новы -           5          чалавек¦               ¦                ¦                        ¦
¦забяспечыць  мэтавае накiраванне на¦               ¦                ¦                        ¦
¦вучобу ў сярэднiя спецыяльныя наву-¦               ¦                ¦                        ¦
¦чальныя ўстановы - 11 чалавек      ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Павышэнне квалiфiкацыi кiраўнiкоў i¦2007-2010 гады ¦У межах выдзеле-¦Павышэнне        ўзроўню¦
¦спецыялiстаў галiны культуры - што-¦               ¦  ных сродкаў   ¦квалiфiкацыi кадраў, аз-¦
¦год       па       40       чалавек¦               ¦                ¦наямленне   з  сучаснымi¦
¦З                               iх:¦               ¦                ¦ведамi  i метадамi дзей-¦
¦у  Беларускiм  дзяржаўным iнстытуце¦               ¦                ¦насцi, станоўчым вопытам¦
¦праблем   культуры -   15   чалавек¦               ¦                ¦работы                  ¦
¦у аддзяленнi павышэння квалiфiкацыi¦               ¦                ¦                        ¦
¦ўстановы адукацыi "Гродзенскi дзяр-¦               ¦                ¦                        ¦
¦жаўны каледж мастацтваў" - 25 чала-¦               ¦                ¦                        ¦
¦век                                ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Рэалiзацыя сiстэмы мер па падтрымцы¦2007-2010 гады ¦У межах выдзеле-¦Рэалiзацыя  творчага па-¦
¦таленавiтай  моладзi ў рамках плана¦               ¦  ных сродкаў   ¦тэнцыялу моладзi        ¦
¦работы  Мiнiстэрства  культуры Рэс-¦               ¦                ¦                        ¦
¦публiкi Беларусь                   ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦                              7. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё                              ¦
+-----------------------------------T---------------T----------------T------------------------+ 
¦Забеспячэнне  фiнансавання на ўтры-¦2007-2010 гады ¦ Да 1 працэнта  ¦Дасць  магчымасць  заха-¦
¦манне i развiццё галiны культуры   ¦               ¦валавога ўнутра-¦ваць    iснуючую   сетку¦
¦                                   ¦               ¦ нага прадукту  ¦ўстаноў  культуры  i ар-¦
¦                                   ¦               ¦                ¦ганiзаваць    культурнае¦
¦                                   ¦               ¦                ¦абслугоўванне        на-¦
¦                                   ¦               ¦                ¦сельнiцтва  на  належным¦
¦                                   ¦               ¦                ¦узроунi                 ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Забеспячэнне штогадовага тэмпу рос-¦2007-2010 гады ¦                ¦Расходы   па  галiне  за¦
¦ту платных паслуг культуры ў супас-¦               ¦                ¦кошт  дадатковых  крынiц¦
¦таўных цэнах 109-110 працэнтаў     ¦               ¦                ¦складуць   не   менш  за¦
¦                                   ¦               ¦                ¦14-15 працэнтаў агульна-¦
¦                                   ¦               ¦                ¦га фiнансавання         ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Забеспячэнне выканання ўстаноўлена-¦2007-2010 гады ¦У адпаведнасцi з¦Расходы  на  культуру на¦
¦га заканадаўствам сацыяльнага стан-¦               ¦бюджэтнымi прыз-¦аднаго жыхара штогод бу-¦
¦дарту па нарматыве бюджэтнай забяс-¦               ¦   начэннямi    ¦дуць складаць не менш за¦
¦печанасцi расходаў на культуру     ¦               ¦                ¦1,5  базавай велiчынi, у¦
¦                                   ¦               ¦                ¦тым  лiку  за кошт паза-¦
¦                                   ¦               ¦                ¦бюджэтных сродкаў - 1,3,¦
¦                                   ¦               ¦                ¦за кошт платных паслуг -¦
¦                                   ¦               ¦                ¦0,2 базавай велiчынi    ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦                  8. Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры                  ¦
+-----------------------------------T---------------T----------------T------------------------+ 
¦Рамонт Падароскага цэнтральнага До-¦   2007 год    ¦      50,0      ¦Умацаванне  матэрыяльна-¦
¦ма культуры                        ¦               ¦                ¦тэхнiчнай  базы 11 ўста-¦
¦                                   ¦               ¦                ¦ноў  культуры, стварэнне¦
¦                                   ¦               ¦                ¦ўмоў  для развiцця твор-¦
¦                                   ¦               ¦                ¦чых    здольнасцей   на-¦
¦                                   ¦               ¦                ¦сельнiцтва Ваўкавышчыны ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Рамонт Рэплеўскага сельскага цэнтра¦   2007 год    ¦      20,0      ¦                        ¦
¦культуры i дасугу                  ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Рамонт  Субацкага  сельскага цэнтра¦   2007 год    ¦      10,0      ¦                        ¦
¦культуры i дасугу                  ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Усталяванне  кацельнi ў будынку га-¦   2007 год    ¦      24,0      ¦                        ¦
¦радской  бiблiятэкi-фiлiяла  № 1 па¦               ¦                ¦                        ¦
¦вулiцы Брэсцкай, 24                ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Рамонт  Шылавiцкага  сельскага Дома¦   2008 год    ¦У межах выдзеле-¦                        ¦
¦культуры                           ¦               ¦  ных сродкаў   ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦                ¦                        ¦
¦Рамонт  цэнтральнага  Дома культуры¦   2008 год    ¦                ¦                        ¦
¦пасёлка Юбiлейны                   ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Рамонт  Плябанаўскага  цэнтральнага¦   2009 год    ¦У межах выдзеле-¦                        ¦
¦Дома культуры                      ¦               ¦  ных сродкаў   ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦                ¦                        ¦
¦Рамонт Рупейкаўскага сельскага Дома¦   2009 год    ¦                ¦                        ¦
¦культуры                           ¦               ¦                ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦                ¦                        ¦
¦Рамонт   Мацвееўскага  цэнтральнага¦   2009 год    ¦                ¦                        ¦
¦Дома культуры                      ¦               ¦                ¦                        ¦
+-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------+ 
¦Рамонт Ендрыхаўскага сельскага Дома¦   2010 год    ¦У межах выдзеле-¦                        ¦
¦культуры                           ¦               ¦  ных сродкаў   ¦                        ¦
¦                                   ¦               ¦                ¦                        ¦
¦Рамонт Войткавiцкага сельскага Дома¦   2010 год    ¦                ¦                        ¦
¦культуры                           ¦               ¦                ¦                        ¦
L-----------------------------------+---------------+----------------+------------------------- 




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner