ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 жніўня 2007 г. № 1081
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ Я.В.МІКУЛЬЧЫКА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую грамадскую дзейнасць, эфектыўную работу
па арганізацыйнаму фарміраванню абласных, гарадскіх, раённых
грамадскіх структур ваенных ветэранаў і далучэнне іх да грамадскай
дзейнасці па падтрымцы палітычнага і эканамічнага курсу Рэспублікі
Беларусь, накіраванага на ўмацаванне абароназдольнасці краіны,
узнагародзіць лектара цэнтра ідэалагічнай работы дзяржаўнай
культурна-дасуговай установы «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл
Рэспублікі Беларусь» Мікульчыка Яўгена Васільевіча Ганаровай
граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|