ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 жніўня 2007 г. № 1009
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ М.І.БАРСУК І У.А.НАЙДУНОВА
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Барсук Марыю Іванаўну, начальніка галоўнага ўпраўлення знешняй
эканамічнай палітыкі Міністэрства эканомікі, за шматгадовую плённую
працу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у распрацоўку
і рэалізацыю знешнеэканамічнай палітыкі і прагнозных паказчыкаў
эканамічнага развіцця рэспублікі;
Найдунова Уладзіміра Андрэевіча, намесніка Міністра эканомікі,
за значны ўклад у забеспячэнне ўстойлівай і дынамічнай работы
прамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў рэспублікі.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|