ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 жніўня 2007 г. № 980
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ФРЭНЦЭЛЬ КРЫСЦІНЫ ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За актыўную дабрачынную дзейнасць, аказанне гуманітарнай
дапамогі насельніцтву Рэспублікі Беларусь, якое пацярпела ад аварыі
на Чарнобыльскай АЭС, узнагародзіць грамадзянку Федэратыўнай
Рэспублікі Германія Фрэнцэль Крысціну, радыёлага, загадчыка
радыеэкалагічнай лабараторыі Інстытута радыебіялогіі Мюнхенскага
універсітэта імя Людвіга Максіміляна, члена праўлення Інстытута
апраменьванняў імя Отта Хуга, намесніка старшыні нямецкай асацыяцыі
саюзаў чарнобыльскай дапамогі, Ганаровай граматай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|