ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 ліпеня 2007 г. № 962
АБ УЗВЯДЗЕННІ КОННАГА ПОМНІКА «КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ
БРАЧЫСЛАВІЧ» У Г. ПОЛАЦКУ
У мэтах развіцця гісторыка-культурнага асяроддзя г. Полацка як
аднаго з вядучых турыстычных цэнтраў краіны, пашырэння існуючага
манументальнага ансамбля помнікаў выдатным гістарычным дзеячам
Беларусі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з
Віцебскім аблвыканкомам і Полацкім гарвыканкомам, аб узвядзенні ў
2007 годзе коннага помніка «Князь Усяслаў Брачыславіч» у г. Полацку.
2. Прыняць да ведама, што аплата расходаў, звязаных з
праектаваннем, вырабам і ўстаноўкай помніка «Князь Усяслаў
Брачыславіч», плануецца за кошт спонсарскіх сродкаў і добраахвотных
ахвяраванняў без выкарыстання бюджэтных сродкаў.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|