ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 ліпеня 2007 г. № 920
АБ ВЫДЗЯЛЕННІ СРОДКАЎ З РЭСПУБЛІКАНСКАГА БЮДЖЭТУ НА
ФІНАНСАВАННЕ РАСХОДАЎ, ЗВЯЗАНЫХ СА СТЫХІЙНЫМІ
БЕДСТВАМІ, АВАРЫЯМІ І КАТАСТРОФАМІ
У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 37 Закона
Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2006 года «Аб бюджэце Рэспублiкi
Беларусь на 2007 год» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у III квартале 2007 г. з
рэспубліканскага бюджэту са сродкаў фонду фінансавання расходаў,
звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Брэсцкаму
аблвыканкому 482 млн. рублёў на пакрыццё расходаў арганізацый
Брэсцкай вобласці, панесеных пры лiквiдацыi наступстваў, выклiканых
моцным ветрам у маі 2007 г.
2. Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях i Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых у
адпаведнасцi з дадзенай пастановай сродкаў.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|