ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 чэрвеня 2007 г. № 108
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦІ 2-НК «СПРАВАЗДАЧА ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ
ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ»
І ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННІ
_____________________________________________________________
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа Республики Беларусь от 29 августа 2008 г.
№ 134
Изменения и дополнения (не внесены):
Постановление Министерства статистики и анализа
Республики Беларусь от 10 апреля 2008 г. № 43
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/18654 от
21.04.2008 г.)
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу
Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства
статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасці 2-нк «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае
атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі»* перыядычнасцю
прадстаўлення адзін раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са
справаздачы на пачатак 2007/08 навучальнага года.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указанні па запаўненні формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 2-нк «Справаздача ўстановы,
якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі»* і ўвесці
іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы на пачатак 2007/08
навучальнага года.
______________________________
*Не прыводзіцца.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на ўстановы, якія
забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, і іх філіялы.
4. Прызнаць страціўшай сілупастанову Міністэрства статыстыкі і
аналізу Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2005 г. № 54 «Аб
зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 2-нк
«Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй
спецыяльнай адукацыі» і ўказанняў па яе запаўненню».
Міністр У.І.Зіноўскі
|