Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 28 июня 2007 г. №93
"Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 26-сг "Справаздача аб стане пушной зверагадоўлi" i ўказанняў па яе запаўненнi"
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 чэрвеня 2007 г. № 93
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦІ 26-СГ
«СПРАВАЗДАЧА АБ СТАНЕ ПУШНОЙ ЗВЕРАГАДОЎЛІ» І ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ
ЗАПАЎНЕННІ
_______________________________________________________________
Утратило силу постановлением Министерства статистики и анализа
Республики Беларусь от 1 сентября 2008 г. № 155 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/19461 от 17.09.2008 г.)
Изменения и дополнения (не внесены):
Постановление Министерства статистики и анализа Республики
Беларусь от 10 апреля 2008 г. № 43 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/18654 от 21.04.2008 г.)
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу
Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства
статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасці 26-сг «Справаздача аб стане пушной зверагадоўлі»*
гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы
за 2007 год.
2. Зацвердзіць прыкладзеныя Указанні па запаўненні формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 26-сг «Справаздача аб стане
пушной зверагадоўлі»* і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы
за 2007 год.
______________________________
*Не прыводзіцца.
3. Распаўсюдзіць вызначаную ў пункце 1 дадзенай пастановы
форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на юрыдычныя асобы, іх
адасобленыя падраздзяленні, якія займаюцца развядзеннем пушных
звяроў.
4. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства статыстыкі
і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2003 г. № 143 «Аб
зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 26-сг
«Справаздача аб стане пушной зверагадоўлі» і ўказанняў па яе
запаўненню».
5. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з дня яе падпісання.
Міністр У.І.Зіноўскі