ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 чэрвеня 2007 г. № 106
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦІ 3-НК «СПРАВАЗДАЧА ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ
ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ» І ЎКАЗАННЯЎ
ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННІ
_____________________________________________________________
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа Республики Беларусь от 29 августа 2008 г.
№ 132
Изменения и дополнения (не внесены):
Постановление Министерства статистики и анализа
Республики Беларусь от 10 апреля 2008 г. № 43
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/18654 от
21.04.2008 г.)
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу
Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства
статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасці 3-нк «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае
атрыманне вышэйшай адукацыі»* перыядычнасцю прадстаўлення адзін раз
у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы на пачатак
2007/08 навучальнага года.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указанні па запаўненні формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 3-нк «Справаздача ўстановы,
якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыі»* і ўвесці іх у дзеянне
пачынаючы са справаздачы на пачатак 2007/08 навучальнага года.
______________________________
*Не прыводзіцца.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на ўстановы, якія
забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, і іх філіялы.
4. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства статыстыкі
і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2005 г. № 55 «Аб
зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 3-нк
«Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыі»
і ўказанняў па яе запаўненню».
Міністр У.І.Зіноўскі
|