РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
12 чэрвеня 2007 г. № 394
АБ УСТАНАЎЛЕННІ НОРМЫ ЎДЗЕЛУ БЕСПРАЦОЎНЫХ У
АПЛАЧВАЕМЫХ ГРАМАДСКІХ РАБОТАХ НА ЛІПЕНЬ 2007 ГОДА
На падставе Палажэння аб парадку арганізацыі і ўмовах
правядзення аплачваемых грамадскіх работ, зацверджанага пастановай
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2006 г. № 1716,
Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Устанавіць норму ўдзелу беспрацоўных у аплачваемых
грамадскіх работах на чэрвень 2007 года - 2 рабочыя дні.
2. Упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта (Куц М.М.) забяспечыць
кантроль за выкананнем беспрацоўнымі месячнай нормы ўдзелу ў
аплачваемых грамадскіх работах.
Першы намеснік старшыні Г.І.Вількевіч
Кіраўнік спраў Г.С.Хвядзюк
|