ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 мая 2007 г. № 572
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ В.А.ГАЙСЁНКА Ў Г. КАІР (АРАБСКАЯ
РЭСПУБЛІКА ЕГІПЕТ)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 12 па 15 мая 2007 г. у г. Каір (Арабская
Рэспубліка Егіпет) намесніка Міністра замежных спраў Гайсёнка
Віктара Анатольевіча для правядзення палітычных кансультацый з
кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет
і падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам
замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Генеральным сакратарыятам Лігі
арабскіх дзяржаў.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі