Большая электронная библиотека законов
Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа


Полезные ресурсы

- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Законодательство Республики Беларусь по темам

- Законодательство Республики Беларусь по дате принятия

- Законодательство Республики Беларусь по органу принятия

- Законы Республики Беларусь

- Новости законодательства Беларуси

- Тюрьмы Беларуси

- Законодательство России

- Деловая Украина

- Автомобильный портал

- The legislation of the Great Britain


Правовые новости





Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 5 мая 2007 г. №17 "Аб рэспублiканскiм фестывалi народнай творчасцi ветэранскiх калектываў "Не старэюць душой ветэраны"

Архив февраль 2009 года

Право Беларуси 2011

<< Содержание | <<< Главная страница

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                         5 мая 2007 г. № 17

АБ РЭСПУБЛІКАНСКІМ ФЕСТЫВАЛІ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ
ВЕТЭРАНСКІХ КАЛЕКТЫВАЎ «НЕ СТАРЭЮЦЬ ДУШОЙ ВЕТЭРАНЫ»

     На  падставе  Рэспубліканскай комплекснай  праграмы  сацыяльнай
падтрымкі  пажылых людзей, ветэранаў і асоб, пацярпеўшых ад  вынікаў
войн,  на  2006-2010 гады, зацверджанай пастановай Савета  Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2005 г. № 1488, і ў адпаведнасці  з
Палажэннем  аб  парадку  арганізацыі  і  правядзення  фестываляў  на
тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фінансуемых з рэспубліканскага і (ці)
мясцовых   бюджэтаў,   зацверджаным  пастановай   Савета   Міністраў
Рэспублікі  Беларусь  ад 18 красавіка 2006 г.  №  521,  Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Правесці з мая 2007 года па май 2008 года ІХ рэспубліканскі
фестываль  народнай  творчасці ветэранскіх калектываў  «Не  старэюць
душой ветэраны».
     2. Зацвердзіць:
     прыкладзенае  Палажэнне аб рэспубліканскім  фестывалі  народнай
творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны»;
     склад  арганізацыйнага  камітэта ІХ рэспубліканскага  фестывалю
народнай   творчасці  ветэранскіх  калектываў  «Не  старэюць   душой
ветэраны» згодна з дадаткам да дадзенай пастановы.
     
Міністр                                                У.Ф.Матвейчук

УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Старшыня                      Старшыня
Брэсцкага абласнога           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта          выканаўчага камітэта
           К.А.Сумар               У.П.Андрэйчанка
          07.05.2007                    15.05.2007
                              
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Старшыня                      Старшыня
Гродзенскага абласнога        Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта          выканаўчага камітэта
        У.Я.Саўчанка                   А.С.Якабсон
          07.05.2007                    05.05.2007
                              
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Старшыня                      Старшыня
Мінскага абласнога            Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта          выканаўчага камітэта
      М.Ф.Дамашкевіч                    Б.В.Батура
          07.05.2007                    07.05.2007
                              
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Старшыня                      Старшыня Федэрацыі
Мінскага гарадскога           прафсаюзаў Беларусі
выканаўчага камітэта                    Л.П.Козік
          М.Я.Паўлаў                   29.03.2007
          03.05.2007
                              
УЗГОДНЕНА                     
Старшыня
Беларускага грамадскага
аб’яднання ветэранаў
         А.М.Новікаў
          28.03.2007

                                               Дадатак
                                               да пастановы
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               05.05.2007 № 17

СКЛАД
арганізацыйнага камітэта IX рэспубліканскага фестывалю народнай
творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны»

Новікаў                  - старшыня Рэспубліканскага савета
Анатоль Мікалаевіч         Беларускага грамадскага аб’яднання
                           ветэранаў, старшыня аргкамітэта (з яго
                           згоды)

Гедройц                  - намеснік Міністра культуры Рэспублікі
Валерый Карлавіч           Беларусь, сустаршыня аргкамітэта

Кароль                   - намеснік Міністра працы і сацыяльнай
Валер’ян Васільевіч        абароны Рэспублікі Беларусь, сустаршыня
                           аргкамітэта (з яго згоды)

Мікша                    - намеснік Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў
Аляксандр Сяргеевіч        Беларусі, сустаршыня аргкамітэта (з яго
                           згоды)

Барсукоў                 - дырэктар установы «Рэспубліканскі Палац
Яўген Сяргеевіч            культуры ветэранаў» (з яго згоды)

Беланоўскі               - старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання
Мікалай Аляксандравіч      прафсаюзаў (з яго згоды)

Жамойціна                - старшыня камітэта па працы і сацыяльнай
Наталля Уладзіславаўна     абароне Мінгарвыканкома (з яе згоды)

Захарэвіч                - актрыса дзяржаўнай установы «Нацыянальны
Марыя Георгіеўна           акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы»,
                           народная артыстка Беларусі, лаўрэат
                           Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

Нагібін                  - намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай
Іван Пятровіч              падтрымкі ветэранаў і інвалідаў
                           Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
                           Рэспублікі Беларусь (з яго згоды)

Рэўтовіч                 - прафесар установы адукацыі «Беларускі
Яўген Мікалаевіч           дзяржаўны універсітэт культуры і
                           мастацтваў», заслужаны дзеяч мастацтваў
                           Рэспублікі Беларусь

Суша                     - загадчык аддзела культурна-масавай работы
Анатоль Мікалаевіч         апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў
                           Беларусі (з яго згоды)

Чэрнік                   - начальнік упраўлення ўстаноў культуры і
Васіль Мечыслававіч        народнай творчасці Міністэрства культуры
                           Рэспублікі Беларусь

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               05.05.2007 № 17

ПАЛАЖЭННЕ
аб рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх
калектываў «Не старэюць душой ветэраны»

     1.    Дадзенае    Палажэнне   ўстанаўлівае   агульны    парадак
арганізацыі,  падрыхтоўкі  і правядзення рэспубліканскага  фестывалю
народнай   творчасці  ветэранскіх  калектываў  «Не  старэюць   душой
ветэраны» (далей - фестываль).
     2.  Фестываль  праводзіцца  Міністэрствам  культуры  Рэспублікі
Беларусь,  абласнымі  (Мінскім  гарадскім)  выканаўчымі  камітэтамі,
Федэрацыяй  прафсаюзаў  Беларусі, Беларускім грамадскім  аб'яднаннем
ветэранаў (далей - арганізатары фестывалю).
     3.   Фестываль   праводзіцца   ў  мэтах   героіка-патрыятычнага
выхавання насельніцтва, далейшага развіцця і папулярызацыі  традыцый
аматарскай мастацкай творчасці, арганізацыі вольнага часу ветэранаў,
павышэння   мастацкага   ўзроўню,  выканальніцкага   майстэрства   і
сцэнічнай   культуры  аматарскіх  ветэранскіх  калектываў  мастацкай
творчасці,  узбагачэння  іх рэпертуару лепшымі  ўзорамі  айчыннай  і
сусветнай мастацкай культуры.
     4.  Фестываль мае статус рэспубліканскага і прадугледжвае ўдзел
творчых  дэлегацый  усіх  (ці большасці)  абласцей  і  г.  Мінска  з
магчымым запрашэннем замежных удзельнікаў.
     5.  Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзін раз у два гады.
Канкрэтныя   тэрміны  яго  правядзення  вызначаюцца   арганізатарамі
фестывалю.
     6. Фестываль мае сваю сімволіку.
     7.    Кіраўніцтва   падрыхтоўкай   і   правядзеннем   фестывалю
ажыццяўляе арганізацыйны камітэт фестывалю (далей - аргкамітэт), які
фарміруецца  з  прадстаўнікоў  дзяржаўных  органаў  (са   згоды   іх
кіраўнікоў)  і  зацікаўленых  арганізацый,  якія  прымаюць  удзел  у
правядзенні фестывалю.
     8. Аргкамітэт:
     8.1.  уносіць  на  разгляд Міністэрства культуры  прапановы  па
каштарысе  выдаткаў на арганізацыю і правядзенне  фестывалю,  умовах
правядзення  фестывалю і відах заахвочвання ўдзельнікаў фестывальных
мерапрыемстваў;
     8.2. разглядае і зацвярджае:
     склад рэжысёрска-пастановачнай групы;
     склад  журы  фестывалю, якое фарміруецца з ліку відных  дзеячаў
культуры і мастацтва;
     спіс удзельнікаў фестывалю;
     праграму правядзення фестывалю;
     фестывальную  сімволіку, узоры ўзнагарод, іншую  атрыбутыку  ва
ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
     план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю;
     8.3.  вызначае  віды  і формы інфармацыйна-рэкламнай  падтрымкі
фестывалю;
     8.4.   вырашае   іншыя  пытанні,  звязаныя  з  падрыхтоўкай   і
правядзеннем фестывалю.
     9. Рэжысёрска-пастановачная група:
     9.1.  уносіць  на  разгляд аргкамітэта прапановы  па  стварэнні
агульнай канцэпцыі правядзення фестывалю;
     9.2. распрацоўвае сцэнарыі фестывальных мерапрыемстваў;
     9.3.   праводзіць   рэжысёрска-пастановачныя   і   рэпетыцыйныя
работы.
     10.  Праграма  фестывалю  прадугледжвае канцэртныя  выступленні
ветэранскіх     аматарскіх    калектываў    мастацкай     творчасці,
тэатралізаваныя   дзеянні,   конкурсныя   выступленні    ветэранскіх
аматарскіх  калектываў мастацкай творчасці, правядзенне  тэарэтычна-
практычных пасяджэнняў па пытаннях развіцця аматарскага мастацтва  і
ветэранскай   мастацкай  творчасці,  дэманстрацыю  іншых   відаў   і
напрамкаў  творчай  дзейнасці, якія не супярэчаць  мэтам  і  задачам
фестывалю.
     11.  Да  ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца ветэранскія  аматарскія
калектывы мастацкай творчасці і асобныя выканаўцы не маладзей за  50
год.
     12. Фестываль праводзіцца ў некалькі этапаў:
     адкрыццё фестывалю;
     абласныя  (г.  Мінска)  агляды-конкурсы ветэранскіх  аматарскіх
калектываў мастацкай творчасці і асобных выканаўцаў;
     заключныя мерапрыемствы фестывалю.
     13.  У адкрыцці фестывалю прымаюць удзел ветэранскія аматарскія
калектывы  мастацкай  творчасці і асобныя  выканаўцы  па  запрашэнні
аргкамітэта.
     14.    Абласныя   (г.   Мінска)   агляды-конкурсы   ветэранскіх
аматарскіх  калектываў  мастацкай  творчасці  і  асобных  выканаўцаў
праводзяцца ў наступных намінацыях:
     вакальна-харавое мастацтва;
     музычна-інструментальнае мастацтва;
     харэаграфічнае мастацтва;
     тэатральнае мастацтва.
     15.  Конкурсныя  выступленні ветэранскіх аматарскіх  калектываў
мастацкай  творчасці  і асобных выканаўцаў на абласных  (г.  Мінска)
аглядах-конкурсах ацэньвае журы фестывалю па наступных крытэрыях:
     выканальніцкае майстэрства;
     раскрыццё   музычна-вобразнага  зместу  і  рэжысура  конкурснай
праграмы;
     сцэнічная культура;
     наяўнасць у конкурснай праграме твораў беларускай тэматыкі.
     16.  Па выніках конкурсных выступленняў на абласных (г. Мінска)
аглядах-конкурсах   ветэранскіх  аматарскіх   калектываў   мастацкай
творчасці і асобных выканаўцаў журы фестывалю вызначае пераможцаў  у
кожнай намінацыі агляду-конкурсу.
     17.   У   заключных  мерапрыемствах  фестывалю  прымаюць  удзел
ветэранскія    аматарскія   калектывы    мастацкай    творчасці    і
індывідуальныя  выканаўцы, якія прадстаўляюць творчыя  дэлегацыі  ад
кожнай вобласці і г. Мінска.
     18.  Склад творчай дэлегацыі заключных мерапрыемстваў фестывалю
фарміруецца   сумесна   ўпраўленнем  культуры  абласнога   (Мінскага
гарадскога)   выканаўчага  камітэта,  саветам  абласнога   (Мінскага
гарадскога)  аб'яднання  Федэрацыі прафсаюзаў  Беларусі  і  абласным
(Мінскім   гарадскім)  саветам  Беларускага  грамадскага  аб'яднання
ветэранаў.
     19.   У   склад   творчай  дэлегацыі  заключных  мерапрыемстваў
фестывалю ад вобласці ўваходзяць адзін ветэранскі аматарскі калектыў
мастацкай   творчасці,  не  больш  двух  індывідуальных  выканаўцаў,
кіраўнік дэлегацыі, суправаджаючыя асобы.
     20.    Агульная    колькасць   творчай   дэлегацыі    заключных
мерапрыемстваў фестывалю ад кожнай вобласці не павінна перавышаць 40
чалавек разам з вадзіцелямі транспартных сродкаў.
     21.   У   склад   творчай  дэлегацыі  заключных  мерапрыемстваў
фестывалю   ад  г.  Мінска  ўваходзяць  тры  ветэранскія  аматарскія
калектывы   мастацкай   творчасці,  не  больш  трох   індывідуальных
выканаўцаў, кіраўнік дэлегацыі, суправаджаючыя асобы.
     22.    Агульная    колькасць   творчай   дэлегацыі    заключных
мерапрыемстваў  фестывалю  ад г. Мінска не  павінна  перавышаць  120
чалавек разам з вадзіцелямі транспартных сродкаў.
     23.  Для  ўдзелу ў заключных мерапрыемствах фестывалю  саветамі
абласных  (Мінскага  гарадскога)  аб'яднанняў  Федэрацыі  прафсаюзаў
Беларусі  дасылаюцца  заяўкі,  узгодненыя  з  упраўленнямі  культуры
абласных  (Мінскага  гарадскога) выканаўчых  камітэтаў  і  абласнымі
(Мінскім  гарадскім)  саветамі  Беларускага  грамадскага  аб'яднання
ветэранаў,  у  тэрмін,  вызначаны аргкамітэтам,  на  адрас  установы
«Рэспубліканскі Палац культуры ветэранаў».
     24.   Заяўка  змяшчае  поўную  назву  ветэранскага  аматарскага
калектыву мастацкай творчасці (з указаннем адраса, тэлефона, факса),
прозвішча,  імя, імя па бацьку індывідуальнага выканаўцы,  колькасны
склад творчай дэлегацыі (з вадзіцелямі транспартных сродкаў), у  тым
ліку мужчын, жанчын.
     25. Да заяўкі дадаюцца:
     поўны    спіс   удзельнікаў   творчай   дэлегацыі   (указваюцца
прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка творчай дэлегацыі, кіраўніка
калектыву   мастацкай  творчасці,  удзельнікаў  калектыву  мастацкай
творчасці, індывідуальных выканаўцаў, суправаджаючых асоб);
     поўны   спіс   твораў  конкурснай  і  канцэртнай  праграмы   (з
указаннем часу гучання кожнага твора);
     творчая  інфармацыя  аб  калектыве мастацкай  творчасці  і  яго
кіраўніку, індывідуальным выканаўцы;
     каляровае фота калектыву мастацкай творчасці не менш за 10 х 15
см;
     аўдыё-   і  відэазапісы  канцэртных  выступленняў  ветэранскага
аматарскага   калектыву   мастацкай  творчасці   і   індывідуальнага
выканаўцы на лічбавых носьбітах (пры іх наяўнасці).
     26.   Склад   удзельнікаў  заключных  мерапрыемстваў  фестывалю
вызначаецца аргкамітэтам пасля папярэдняга разгляду дасланых  заявак
на   падставе   дадзенага   Палажэння  і   пацвярджаецца   афіцыйным
запрашэннем аргкамітэта.
     27.  Удзельнікі  фестывалю прымаюць удзел ва ўсіх  фестывальных
мерапрыемствах.
     28.  Працягласць  канцэртных выступленняў вызначае  рэжысёрска-
пастановачная група фестывалю.
     29.   Удзельнікам   заключных   мерапрыемстваў   фестывалю    і
пераможцам конкурсных выступленняў на абласных (г. Мінска)  аглядах-
конкурсах  ветэранскіх аматарскіх калектываў мастацкай  творчасці  і
асобных   выканаўцаў   ўручаюцца   спецыяльныя   дыпломы,   памятныя
падарункі.
     30.   Фінансаванне  падрыхтоўкі  і  правядзення  мерапрыемстваў
фестывалю  ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганізатараў  фестывалю  ў
адпаведнасці з заканадаўствам.




<< Навигация | <<< Главная страница

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (изьранное), постановления, архив


Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

Защита прав потребителя
ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы




NewsBY.org. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Legal portal of Belarus

Russian Business

The real estate of Russia

Valery Levaneuski. Personal website of the Belarus politician, the former political prisoner